Субота, 17 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ніхто не зрабіў нам такой рэкламы, як ДФР». Андрэй Янушкевіч — пра выдавецтва ў Беларусі і ў вымушанай эміграцыі

MOST MOST
15 сакавіка 2024, 16:38
Гісторыі
A A
Андрэй Янушкевіч

Андрэй Янушкевіч. Фота: MOST

Андрэй Янушкевіч выдае на беларускай мове сусветную класіку: «Валадара пярсцёнкаў» Джона Толкіна, «Ведзьмара» Анджэя Сапкоўскага, «Гары Потэра» Джоан Роўлінг. Выдавец працаваў у Беларусі да апошняга, нават ператрус ДФР у студзені 2021 года і блакаванне рахункаў яго не спалохалі. У траўні 2022 года ён адкрыў у цэнтры Мінска кнігарню «Кнігаўка». У першы дзень працы крамы да выдаўца прыйшоў ГУБАЗіК. Яму прыйшлося пакінуць краіну. Зараз Янушкевіч працуе ў Польшчы. У лютым 2024 года ён адкрыў «Кнігаўку» ў Варшаве.

Андрэй Янушкевіч распавёў праекту MOST «Беларусы могуць», як ідуць справы пасля вымушанага пераезду і што рабіць, каб беларускі чытач чытаў беларускія кнігі.

Варшаўская «Кнігаўка» працуе ўжо месяц, яна з’явілася на дзесяцігоддзе выдавецтва. Пляцоўка адкрытая для любых кніг на беларускай мове. Зараз тут прадстаўленая прадукцыя некалькіх выдавецтваў, у тым ліку «Скарыны» з Лондана, «Камуніката» з Беластока, «Пляфбаўма» з Вільні, «Вясны» з Прагі. Зараз выдавецтва задумваецца над тым, каб у яго прадаваўся мерч, розныя дробязі, звязаныя з кнігамі, пісьменнікамі і літаратурай.

— Мы будзем прадаваць менавіта беларускія кнігі — не расійскія, не польскія, не англійскія. Нават у Варшаве мала месцаў, дзе можна прыйсці, пагартаць кніжку, пасядзець… Мы ўсё так абсталюем, каб можна было застацца на даўжэй, — кажа Андрэй.

Першыя месцы сярод найбольш прадаваных «Кнігаўкай» кніг займаюць сусветныя бестселеры: «Валадар пярсцёнкаў» Джона Толкіна, чацвёртая частка «Сагі пра ведзьмара» Анджэя Сапкоўскага. Але ў пяцёрцы лідараў ёсць і беларускія аўтары — Альгерд Бахарэвіч і Ганна Янкута.

— Пасля пераезду ў Варшаву ўзніклі пэўныя складанасці з праваўладальнікамі: трэба пераафармляць дамовы, тлумачыць, што беларускае выдавецтва апынулася ў Польшчы. Гэта незразумелы юрыдычны казус, і над гэтым прыходзіцца працаваць, каб мы і далей маглі радаваць перакладамі новых кніг… Ганарымся, што ўдалося па-новаму правесці перамовы з праваўладальнікамі Джона Толкіна і заключыць кантракт на выданне трох тамоў «Валадара пярсцёнкаў».

«Мару пра тыя часы, калі выхад кожнай новай кнігі будзе будзённай справай»

Янушкевічу мала што ўдалося перавезці з Беларусі. Зараз у продажы толькі 35-40 пазіцый яго выдавецтва. Збольшага гэта перавыданні і арыгінальныя выданні кніг, якія выдалі ўжо ў Польшчы.

— Нашым плюсам было тое, што мы прыехалі сюды з даволі вялікім «выдавецкім партфелем»… Мы перавыдалі старыя і выдалі дзве новыя кнігі Альгерда Бахарэвіча. «Ператрус у музеі» — гэта рэфлексія над падзеямі 2020 года. Падрыхтавалі яшчэ ў Мінску. Але не паспелі выдаць ягоныя ўспаміны пра васьмідзясятыя «Хлопчык і снег». Выйшлі ўжо два тамы «Вольнеры» Валера Гапеева і «Час пустазелля» Ганны Янкуты.

Андрэй Янушкевіч іранізуе, што ніхто не зрабіў такой рэкламы выдавецтву, як ДФР, калі прыйшоў з вобшукам у студзені 2021 года і заблакаваў рахункі кампаніі на паўгода. Пра гэта пісалі незалежныя медыі, якія яшчэ не былі забароненыя ў Беларусі. Так пра выдавецтва даведалася ўся Беларусь, а не толькі тыя, хто цікавяцца беларускай літаратурай.

— Я лічу, што, каб расла аўдыторыя, патрэбная разнастайнасць, больш якасных кніг рознай тэматыкі, розных жанраў. У чытача мусіць быць выбар. Хтосьці чытае фэнтэзі, хтосьці любіць высокаінтэлектуальную літаратуру, хтосьці любіць лёгкую. Тое, што вы бачыце — шчыра кажучы, паадзінкавыя выданні. Не закрытае выданне сусветнай класікі. Мы не рэагуем аператыўна на выхад сусветных бестселераў. На гэтае проста не хапае сіл і рэсурсаў. Я вельмі мару пра тыя часы, калі выхад кожнай новай кнігі будзе будзённай справай.

Мы ствараем асяроддзе беларускай культуры. Бо калі мы не будзем гэтага рабіць, беларускі чытач перамесціцца ў сферу дзеяння іншай культуры — польскай, літоўскай, англійскай. Але наша ідэнтычнасць усё ж такі беларуская — калі ты ўсведамляеш сябе, асацыюеш сябе з Беларуссю.

«Кнігаўка» працуе ў Варшаве па адрасе Kłopotowskiego, 4.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты