25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі — 106-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі. З гэтай нагоды ў Польшчы пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Расказваем, куды можна схадзіць.
А 17.00 ладзяць вялікае анлайн-мерапрыемства з удзелам J:МОРС і Naviband і іншых зорак.
Варшава
24 сакавіка
А 14:00 пачнецца марш, які пройдзе ад плошчы Trzech Krzyży да помніка Мікалаю Каперніку. А завяршаецца марш на плошчы Plac Zamkowy.
А 16:30 на плошчы Plac Zamkowy пачнецца святочны канцэрт на з удзелам Піта Паўлава, Atesta, Dzieciuki і іншых музыкаў.
А 19.00 у Вольскім Доме культуры адбудзецца канцэрт гурта N.R.M, які заяўлены як канцэрт салідарнасці з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў краінах, дзе гэтыя асноўныя правы чалавека знішчаныя.
А 20.00 выступіць кавер-гурт G.Ducks, які падрыхтаваў найлепшыя беларускія хіты.
Беласток
23 сакавіка
А 12:00 у беларускім хабе «Новая зямля» па вул. Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A адбудзецца квіз на тэму БНР ад Падлеткавага клуба.
А 16.00 там жа пройдзе прэзентацыя мапы гісторыка-культурнай спадчыны «Шляхамі БНР».
24 сакавіка
А 10:00 у царкве Святога апостала Іаана Багаслова па вул. Zbigniewa Herberta 1 правядуць малебен за беларускі народ.
А 15:00 на Рынку Касцюшкі пачнецца мітынг-канцэрт з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Kurwadziki, Ігара Палынскага.
25 сакавіка
А 17.00 пачнецца сімвалічны забег.
А 18.00 пачнецца ўрачысты канцэрт «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю» CLASSIC-MODERN ORCHESTRA пад кіраўніцтвам дырыжора Паўла Котлі.
Гданьск
24 сакавіка
А 10:30 на могілках Cmentarz Garnizonowy па вул. Dąbrowskiego 2 пройдзе ўрачыстае ўскладанне кветак на магілы дзеячаў БНР.
А 11:30 стартуе святочны марш ад фантана «Нептун» па вул. Długi Targ да Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці (ЕЦС).
А 15:00 у бібліятэцы Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці пройдуць дэбаты на тэму «Спадчына БНР — у пошуках нацыянальнай ідэнтычнасці» з удзелам Зміцера Лукашука, Алены Глагоўскай, Рыгора Астапені, Насты Ільіной.
А 17:00 у ЕЦС пачнецца ўрачысты канцэрт. Гэта супольны праект мужчынскага гурта традыцыйнага спеву Kasary i рок-гурта Relikt.
25 сакавіка
А 18.00 у бібліятэцы ЕЦС пачнецца прэзентацыя кнігі «Jakby w cieniu i ciszy» польскага аўтара Тадэўша Сухарскага.
Больш інфармацыі пра Дзень Волі ў Гданьску тут.
Уроцлаў
24 сакавіка
А 20:00 у Klub Łącznik па вул. Tramwajowa 1-3 пачнецца святочны канцэрт з удзелам музыкаў РСП, NOCNY, ЧынЧынЧэнэ, Алены ЖалудОк.
25 сакавіка
А 17:30 стартуе марш ад плошчы Plac Wolności да Рынкавай плошчы, дзе адбудзецца мітынг.
Кракаў
25 сакавіка
А 18:30 пачнецца марш ад плошчы Plac wielkiej armii Napoleona да цэнтральнай плошчы.
У Chicago Bar выступіць гурт Teleport.
Быдгашч
24 сакавіка
А 13:00 пачнецца мітынг і марш ад маста Старамейскага да Млына Ротэра.
Шчэцын
24 сакавіка
А 17:00 пройдзе акцыя на плошчы Plac Solidarności.
А 18:00 пачнецца святочны канцэрт артыстаў Czeslove & Leo ў Piwnica Kany.
Познань
24 сакавіка
А 15:00 пачнецца Марш Волі ад плошчы Plac Wolności да плошчы Plac Adama Mickiewicza, дзе адбудзецца святочны мітынг-канцэрт
Ольштын
25 сакавіка
А 17:30 пройдзе мітынг на плошчы Plac Jana II (каля ратушы).
Торунь
25 сакавіка
А 18:00 ад помніка Каперніку пачнецца Марш Волі.
Лодзь
24 сакавіка
А 12.00 ад вул. Piotrkowska 155 (пляцоўка насупраць кафэ «Старбакс») пачнецца ўрачыстае шэсце-мітынг.
Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.