Панядзелак, 8 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Заўсёды прыйдзе дваццаць спецыялістаў». Беларус стварыў фэйсбук-групу для сяброў, а яна аб’яднала амаль 30 тыс. беларусаў

MOST MOST
22 сакавіка 2024, 12:52
Гісторыі
A A
беларусы ў Варшаве

Ян Памедор Рэуцкі. Фота: MOST

Ян Памедор Рэуцкі, як клічуць беларуса ў фэйсбук-прасторы, прыехаў у Польшчу ў 2012 годзе. Пытанняў, звязаных з уладкаваннем у новай краіне, узнікала шмат, і для іх вырашэння Ян аб’яднаў сяброў у адну фэйсбук-суполку. Так з’явілася група «Беларусы ў Варшаве», у якую сёння ўваходзіць амаль 30 тыс. чалавек. А Ян па-ранейшаму з’яўляецца яе адміністратарам.

Праекту MOST «Беларусы могуць» Ян распавёў пра тое, як суполка ўзнікла, чаму доўгі час у ёй было толькі адно правіла і з кім з беларусаў не хоча мець нічога супольнага.

Суполку Ян адмініструе ў вольны час. А працуе ў беларускай кавярні «Какао» ў Варшаве, дзе робіць каву па-бедуінску.

— Я ўвесь час паўтараю, што гэта мая прыватная суполка, таму што яна так з’явілася, — кажа адміністратар. — Калі я прыехаў у 2012 годзе, у снежні, было шмат побытавых пытанняў: нешта перадаць з Мінска, нешта перадаць у Мінск, як зрабіць kartę miejską (гарадская карта, якая выконвае ў тым ліку функцыі праязнога. — Заўв. MOST), дзе [зрабіць] якія дакументы, як здымаць кватэру, на што звяртаць увагу… Ну і каб не мучыць усіх маіх варшаўскіх сяброў па чарзе, я вырашыў аб’яднаць іх у адну суполку. Фэйсбук дазваляў такую опцыю, [тады] толькі з’явіліся суполкі ў фэйсбуку. Усіх аб’яднаў, назваў гэта «Беларусы ў Варшаве».

Тады ў суполцы было каля пятнаццаці чалавек, якіх Ян ведаў асабіста. Праз пяць гадоў у суполцы назбіралася тысяча чалавек, а напрыканцы 2019 года стала 5 тыс. удзельнікаў. Ужо на той момант гэта была буйная беларуская група. Пасля 2020 года, калі пашырылася эміграцыя з Беларусі, з’явілася шмат аналагічных груп, якія хутка раслі. Далучаліся новыя ўдзельнікі і да «Беларусаў у Варшаве». Зараз іх больш за 29 тыс. І яна працягвае расці, хаця і не без часовых страт.

— На Новы Год быў нейкі дзіўны адток — я толькі потым зразумеў, што нашыя проста выязджалі ў Беларусь і проста «забівалі» фэйсбук на гэты час.

Чатыры правілы групы

Доўгі час група не была ўпарадкаваная.

— Першае правіла з’явілася пасля таго, як ужо была тысяча чалавек. Чамусьці вельмі шмат пастоў пачыналася словамі «Доброго времени суток». А мяне гэты расейскі канцылярызм [раздражняе]… Ад гэтай фразы пахне нечым дзіўным. У мяне была доўгая спрэчка з адным з сяброў суполкі, і потым я вырашыў, што проста ўвяду такое правіла [што выраз «Доброго времени суток» забаронены для ўжывання]. Калі хтосьці так напіша, [буду] выдаляць пост, спасылаючыся на правіла суполкі. Яшчэ некалькі гадоў гэта было адзінае правіла суполкі.

Пазней паступова Ян дадаў яшчэ тры правілы: нашая краіна называецца Беларусь, а не Беларусія; усе рэкламныя пасты ўзгадняюцца з адмінам і павінны быць напісаныя па-беларуску. Апошняе выклікае шмат спрэчак, але Ян у ім упэўнены.

— Да мяне прыйшла дзяўчына, якая вядзе камп’ютарныя курсы для дзяцей. Запыталася, ці можна размясціць рэкламу. Я ёй [сказаў], каб было па-беларуску і [што] я яшчэ збіраю грошы для дзяўчынкі, якая нарадзілася з дзіцячым цэрэбральным паралічам, таму што на вачах цяжарнай маці беларускія бандыты забралі бацьку і яна нарадзілася раней за тэрмін. Я вырашыў, што калі чалавек хоча рэкламу, ён можа і дапамагчы дзяўчынцы. І гэтай дзяўчыне я сказаў: калі ласка, 100 злотых для Паліны і пост па-беларуску, чатыры пасты на месяц. І яна абурылася на беларускую мову: «Я плачу, а мяне ніхто не прачытае, гэта будзе неэфектыўна».

Да тых, хто лічыць, што правілы суполкі прыгнятаюць рускую мову, Ян ставіцца вельмі крытычна.

— Грыша Азаронак [такія паведамленні] скрыніць і потым на ўвесь тэлевізар кажа, што тут прыгнятаюць рускамоўных — давайце, ідзём іх ратаваць… Таму я вырашыў, што гэтых «карысных ідыётаў» трэба выдаляць з суполкі… Я не хачу яднацца з тымі, хто не разумее элементарных рэчаў: што нашая родная мова беларуская, што мы беларусы, а не рускія.

Як лепш за ўсё папрасіць дапамогі ў інтэрнэце

Сёння група ператварылася ў пляцоўку, дзе беларусы дапамагаюць адзін аднаму. І Ян выпрацаваў метад, як лепш за ўсё папрасіць дапамогі ў інтэрнэце.

— Трэба напісаць пост з пытаннем, а потым зайсці з іншага акаунта і даць вельмі няправільны адказ на гэтае пытанне. Таму што людзі не вельмі любяць дапамагаць, але любяць папраўляць. Заўсёды прыйдзе дваццаць «спецыялістаў», якія скажуць: не, так няможна рабіць, а трэба рабіць так і так — і тады гэта супер працуе.

Планы суполкі

Пра планы суполкі Ян кажа вельмі асцярожна.

— Гэтая пляцоўка [Фэйсбук] належыць Цукербергу і я не ведаю, што ён з ёй зробіць. У мяне няма планаў, яно само расце, развіваецца. Нейкая супольнасць з гэтага ствараецца, што з гэтага будзе — невядома. Мне б хацелася захаваць нашую мову, нашую культуру. Мова нашая — прыгожая, культура нашая — цікавая вельмі.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

дом под Варшавой

«Главное — увидеть дом там, где его пока нет». Беларус строил резиденции в Дроздах и на Рублевке, а теперь возводит дома под Варшавой

MOST
6 снежня 2025, 09:00

Когда Евгений Мазынский впервые привез партнера на участок под Варшавой, там не было ни дороги, ни света — только мокрая глина и лесополоса. «Это будет дом», — сказал...

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты