Серада, 12 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Падазраваны ў забойстве беларускі ў Варшаве прызнаў віну. Следства чакае вынікаў псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы

MOST MOST
15 красавіка 2024, 19:41
Навіны
A A
забойства беларускі ў Варшаве

Затрыманне падазраванага ў забойстве беларускі Лізы. Фота: Паліцыя Варшавы

23-гадовы Дор’ян С., які цяпер пад арыштам у справе аб згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы, прызнаў віну, паведамілі «Белсату» ў Варшаўскай акруговай пракуратуры.

«Падазраваны прызнаўся ва ўчыненні злачынства. Аднак што да зместу ягоных тлумачэнняў, я не магу раскрыць больш падрабязна ягонай працэсуальнай пазіцыі з увагі на інтарэсы следства», — сказаў «Белсату» прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Шыман Банна.

Ён адзначыў, што сабраныя доказы дазваляюць не сумнявацца ў тым, што злачынства здзейсніў менавіта 23-гадовы Дор’ян С. Хлопец застаецца пад вартаю, арышт санкцыянаваны на прадугледжаныя законам тры месяцы. Калі расследаванне зацягнецца, пракуратура будзе хадайнічаць наконт падаўжэння тэрміну. Пакуль жа следчыя чакаюць вынікі псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, паведаміў спікер пракуратуры:

«Мяркую, гэта пытанне найбліжэйшых дзён або тыдняў, калі мы зможам даведацца хаця б пра папярэднія вынікі экспертызы. Мне цяжка сказаць, гэта ў шмат чым залежыць ад дактароў, ці спатрэбяцца ім дадатковыя даследаванні. Пакуль жа вынікаў не маем, чакаем».

У чым дакладна вінавацяць Дор’яна С.

Спачатку затрыманаму былі прад’яўленыя абвінавачванні ў згвалтаванні і замаху на забойства. У забойстве яго не абвінавачвалі, бо следства не мела доказаў таго, што смерць наступіла ў выніку менавіта дзеянняў злачынцы. Такія доказы з’явіліся пасля анатамавання, і абвінавачванне змянілі. Але, па паведамленнях польскіх медыя, зараз яго абвінавачваюць у забойстве на сэксуальнай глебе і на глебе разбою, а не ў забойстве з асаблівай жорсткасцю.

Нагадаем, на 25-гадовую беларуску напалі ў цэнтры Варшавы раніцай 25 лютага. Злачынец падышоў да ахвяры ззаду і, прыставіўшы нож да горла, уцягнуў яе ў вароты дома па вул. Żurawiа. Там ён згвалціў дзяўчыну, а затым стаў душыць. Пасля здзяйснення злачынства мужчына зрабіў пакупкі ў краме недалёка ад месца злачынства, сеў у трамвай і з’ехаў.

Злачынства трапіла на камеры назірання. Падазраванага затрымалі ўвечары таго ж дня. Пры ім знайшлі нож, якім ён меркавана пагражаў беларусцы.

Пацярпелая дзяўчына перажыла прыпынак сэрца, але медыкам удалося рэанімаваць яе. У крытычным стане яна была дастаўлена ў шпіталь, дзе 1 сакавіка памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Жорсткае злачынства шакавала Польшчу. Тысячы людзей выйшлі на марш у памяць пра Лізу і выступілі з патрабаваннем узмацніць барацьбу з гвалтам.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

украли велосипед

На границе с Германией задержали беларуса с крадеными велосипедами. Его могут депортировать

MOST
12 жніўня 2026, 13:18

Польские пограничники задержали 35-летнего беларуса, который въезжал в страну из Германии на фургоне с 24 велосипедами. Семь из них, как подтвердила немецкая сторона, были украдены. В отношении мужчины...

солнечное затмение

Сначала затмение, потом звездопад. Что можно увидеть в небе над Польшей и Беларусью 12 августа

MOST
12 жніўня 2026, 10:30

Вечером 12 августа жители Польши и Беларуси смогут наблюдать частное солнечное затмение. Лучше всего в Беларуси оно будет заметно на западе страны, в том числе в Гродно. В...

ВНЖ в Польше

Внедрения системы MOS недостаточно. Омбудсмен по правам человека обратился в МВД Польши по поводу долгой легализации иностранцев

MOST
12 жніўня 2026, 09:28

Запуск системы MOS не решит проблему слишком долгой легализации иностранцев, особенно если она связана с дефицитом кадров. Такую позицию занял офис омбудсмена по правам человека Польши, который обратился...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты