Пятніца, 2 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Ствараем маленькую Беларусь у выгнанні». Пазнаёміліся з беларускай дыяспарай Кракава

MOST MOST
19 красавіка 2024, 16:47
Навіны
A A
беларуская дыяспара Кракава

Фота: Nico Trinkhaus / Sumfinity.com

Беларуская дыяспара Кракава вядомая тым, што мае сваю прастору ў цэнтры горада, якая так і называецца «Прастора». Мінулай восенню невялікая каманда вырашыла паспрабаваць атрымаць памяшканне на гарадскім аўкцыёне і перамагла ў ім. А потым збірала грошы, каб адрамантаваць прастору. Праект MOST «Беларусы могуць» пазнаёміўся з дыяспарай і яе менеджарам Глебам Ляпейкам.

Раней беларуская дыяспара здымала памяшканне сумесна з польскай некамерцыйнай арганізацыяй. Але гэта накладала пэўныя абмежаванні: беларусы не маглі праводзіць мерапрыемствы, калі хацелі: трэба было ўлічваць інтарэсы суарандатараў. Таму чакалі магчымасці і рэсурсаў для стварэння сваёй асобнай прасторы. «Каб займець памяшканне, якое будзе цалкам нашым, і мы зможам рабіць у ім усё 24/7», — тлумачыць Глеб Ляпейка.

Час надышоў восенню 2023 года. Тады сабралася невялікая каманда тых, хто вырашыў паспрабаваць паўдзельнічаць у аўкцыёне, які абвясціў горад. Атрымалася перамагчы — і памяшканне па вул. Mikołajska, проста за Марыяцкім касцёлам, дасталася беларусам у арэнду.

Тут ёсць вялікі пакой на 51 кв. м., дзе ладзяць канцэрты, кінапрагляды, тэатральныя пастаноўкі, сустрэчы. Зала разлічана на 40 гледачоў. А ёсць і два маленькія памяшканні. У адным адбываюцца камерныя мерапрыемствы, заняткі па музыцы. Тут можа займацца да 12 чалавек.

Бібліятэка, кірмаш і пікнік

У дыяспары ёсць праект «Кніжны вырай», які існуе ўжо два гады. Тут можна ўзяць беларускія кнігі і творы замежных аўтараў, перакладзеныя на беларускую мову.

Тут жа ладзіцца і кірмаш. На прасторы сабралі 14 майстроў, якія прадаюць тут свае вырабы: упрыгожванні, торбы, цацкі, свечкі.

«Ствараем маленькую Беларусь у выгнанні», — характарызуе прастору музыка Настасся Хмель.

Адным з самых вядомых мерапрыемстваў дыяспары з’яўляецца фестываль-пікнік «Летуцень». Пачынаўся ён з таго, што аднойчы актывістка запыталася, ці не хоча нехта сустрэцца  — проста пасядзець разам, пайграць на гітары. Тады сабралася 50 чалавек. На наступны год пікнік наведала ўжо тысяча чалавек, яшчэ праз год — 2,5 тыс., а ў мінулым годзе мерапрыемства сабрала больш за 3,5 тыс. чалавек.

Падрабязней пра дзейнасць прасторы глядзіце ў новым выпуску праекта «Беларусы могуць».

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

митинг в Гданьске

В Гданьске хотят разработать приложение, которое поможет иностранцам готовить документы на ВНЖ

MOST
2 кастрычніка 2026, 09:17

Инициатива Tu Żyjemy совместно с Поморским воеводским управлением (ужондом) начнет работу над концепцией приложения, которое поможет иностранцам готовить документы для ВНЖ. Об этом представители инициативы сообщили по итогам встречи...

диплом

В Польше задержали 11 человек по делу о выдаче липовых дипломов и справок вузов. Услугами пользовались и беларусы

MOST
1 кастрычніка 2026, 19:51

Сотрудники Центрального антикоррупционного бюро (CBA) и Погранслужбы Польши задержали 11 человек по делу о торговле дипломами вузов и незаконной легализации иностранцев. Среди клиентов, покупавших документы, были граждане Беларуси,...

таможня животные

В Беларуси наказали мужчину, который ввез из Польши собак и кота. Животных он раздал пассажирам

MOST
1 кастрычніка 2026, 15:42

Житель Бреста организовал ввоз из Польши трех породистых собак и кота без таможенного оформления. А потом животных нашли. В результате его привлекли к административной ответственности. Дело рассматривал суд...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты