Аўторак, 11 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Усё ляжыць па ўсіх франтах». Спыталі палякаў, што яны думаюць пра магчымае адкрыццё памежнага перахода «Баброўнікі»

MOST MOST
27 мая 2024, 13:50
Навіны
A A
открыть Бобровники

Фота: Фэйсбук Miasto Białystok

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на сустрэчы ў Беластоку паабяцаў разгледзець пытанне аб адкрыцці аднаго з зачыненых памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю — «Баброўнікаў». Гэта дапаможа прадпрымальнікам, якія панеслі страты з-за закрыцця мяжы. Але аднавіць дзейнасць перахода абяцаюць, толькі калі ў ваенных і памежнікаў не будзе пярэчань з пункту гледжання бяспекі.

Ці трэба адчыніць зачыненыя пераходы на мяжы з Беларуссю? І ці пагоршыць гэта бяспеку? Пра гэта мы запыталіся ў мінакоў на вуліцах Беластока.

«Вы мяне прымусілі задумацца»

— Зачыненыя памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю — карысныя для Польшчы ці ствараюць праблемы?

— Я думаю, што гэта добра.

— Чаму?

— Ну, каб у нас было менш імігрантаў.

— Якую праблему ствараюць гэтыя мігранты?

— Ну, для мяне ніякай, але я чую, што людзі скардзяцца. А для мяне ніякай [праблемы].

— Але ці шмат скардзяцца людзі?

— Наколькі я чую, то даволі шмат.

— А ці паўплывала на эканамічнае жыццё Падляшша закрыццё памежных пераходаў у апошнія гады?

— Для мяне — не.

— Ніякім чынам?

— Ніякім. Няма розніцы, ёсць яны ці не. Для мяне няма ніякай.

— Такім чынам, адкрываць мяжу трэба ці не?

— А цяпер вы мяне прымусілі задумацца!

— Што калі б вы вырашалі ў гэтай справе самі сёння?

— О Божа, гэта для мяне… Я сапраўды не ведаю, як адказаць.

«Калі дзве краіны не могуць паразумецца, магчыма, гэта нармальна — усталяваць мяжу»

— Я паняцця не маю пра гэтую сітуацыю, але я думаю, што межаў у Еўропе не будзе.

— Так, у Еўрасаюзе. Але як быць са знешнімі межамі, на ўскраіне Еўрасаюза?

— Кожная нацыя хоча абараніць свой народ. Таму, калі дзве краіны не могуць паразумецца, магчыма, гэта нармальна — усталяваць мяжу.

***

— Ці трэба адчыняць закрытыя цяпер памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю?

— Па-мойму, так.

— А чаму?

— Намі павінны кіраваць эканамічныя інтарэсы.

— Дык стала неяк горш з гледзішча эканомікі на Падляшшы?

— Вядома, з—за таго, што памежныя рэстараны, гатэлікі і фірмы, якія гандлявалі на мяжы, сталі проста стратнымі. Для нашага рэгіёна гэта важная справа.

«Я быў бы талерантны»

— Цяжка сказаць. Калі б у мяне была зацікаўленасць у гэтым, то я б абавязкова хацела адкрыцця. Калі ў мяне яго няма, то мне ўсё роўна.

***

— Вельмі складанае пытанне, ведаеце. Я думаю, што для эканамічнага абароту — дакладна так. А вось ці для руху асобаў? Там жыве шмат палякаў. Магчыма, яны таксама хочуць прыехаць сюды, каб зрабіць пакупкі і наведаць свае сем’і. Я быў бы талерантны.

***

— Гэта залежыць ад таго, які ў каго інтарэс. Я лічу, што для аўтамабільнай прамысловасці і наогул розных кампаній, гэта нейкая праблема. Але мне асабіста гэта не замінае. Але калі б у мяне была фірма, гэта, напэўна, было б перашкодай, так?

***

— Я не ведаю, чаму зачынены афіцыйныя пагранпераходы. Вы мяне здзівілі.

— У першую чаргу па палітычных прычынах. А як вы лічыце, што павінна адбыцца ў польска—беларускіх стасунках, каб польскі бок адчыніў гэтыя пераходы?

— Змена ўлады ў Беларусі. Лукашэнка, напэўна, павінен сысці. Я не думаю, што гэта чалавек, з якім можна дамовіцца.

***

— Ну, вы ведаеце, я не гатовы да гэтага пытання. Трэба было б падумаць над гэтым, праўда? У мяне мала вопыту, таму што я не жыву тут. Калі б я жыў бліжэй мяжы… Лепш спытаць у гэтых людзей, бо яны адчуваюць гэта кожны дзень.

«Каб не ствараць пагроз у нашай краіне»

— Думаю, не.

— Чаму?

— Мы ведаем, што адбывалася на мяжы. Таму не хочам, каб такая сітуацыя паўтарылася. Каб не ствараць пагроз у нашай краіне.

— Што павінна адбыцца, каб гэтыя аўтамабільныя і аўтобусныя пункты пропуску зноў адкрыліся?

— Павінен сапраўды быць мір паміж намі і Беларуссю.

***

— Думаю, што не.

— Чаму?

— Я не ведаю. Я так думаю проста. Зараз гэта крыху небяспечна.

— Што павінна адбыцца, каб мяжу ўжо можна было адкрыць, як раней?

— Ну, не ведаю, можа, каб вайна з Украінай скончылася?

***

— Не ведаю, паняцця не маю, але нейкая пагроза ёсць, праўда? Нават цяпер у Беларусі расійскія войскі размешчаны бліжэй да мяжы, факт небяспекі ёсць.

«Каб дапамагчы людзям, так я быў бы за»

— Я думала пра гэта дома. Але ў мяне пакуль няма цвёрдага меркавання. Таму я не адкажу ні так, ні не.

— А ўвогуле для Падляшша закрыццё межаў прыносіць вялікую шкоду ці гэта абыякава? Вы гэта ўвогуле адчулі на сабе?

— Я думаю, што гэта, безумоўна, прыносіць пэўны ўрон. Нават таму, што гэты рух вельмі аслаблены, з пункту гледжання гандлю перадусім.

***

— У сітуацыі, якая цяпер паміж Польшчай, Расіяй і Беларуссю? Ну, напэўна, гэта не будзе добрай ідэяй. З іншага боку, трэба разумець і тых, хто гандлюе з Беларуссю, праўда? Таму што ўсе рынкі тут — усё ў іх ляжыць па ўсіх франтах. Я ведаю людзей, якія там гандлююць. Я магу шчыра сказаць вам, што, напэўна, няма залатой сярэдзіны, на жаль. З меркавання бяспекі краіны не варта адкрываць, праўда? Але так, каб дапамагчы людзям, так я быў бы за ў гэтым пытанні.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБаброўнікіГалоўнаеМяжаШто думаюць палякі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

посылки в Польше

Беларус и поляк приехали в приграничье за необычной посылкой. Их задержали

MOST
10 лістапада 2025, 16:55

Польские пограничники зафиксировали три прилета метеозондов, которыми из Беларуси доставляют контрабандные сигареты. В одном случае груз был настолько большой, что его прицепили сразу к двум шарам. Поляка и...

польский проездной документ иностранца

С 2020 года Польша лишила международной защиты 15 беларусов. Рассказываем, в каких случаях это происходит

MOST
10 лістапада 2025, 13:37

С начала 2020 года по 20 октября 2025 года Польша лишила международной защиты 410 иностранцев. Большинство из них (336) — граждане России. В списке также 38 украинцев и...

ликвидация ИП в Польше

За 9 месяцев 2025 года 2,4 тыс. беларусов подали документы на регистрацию ИП в Польше

MOST
10 лістапада 2025, 08:44

2,4 тыс. граждан Беларуси подали документы на регистрацию ИП (JDG) в Польше в январе-сентябре 2025 года. Из них 302 человека имеют и беларусское гражданство, и польское. Такие данные...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты