Якія асацыяцыі ўзнікаюць у палякаў, калі яны чуюць назву «Беларусь»? Што яны ведаюць пра беларусаў? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да мінакоў на вуліцах Беластока. У кагосьці з іх наша краіна выклікае трывогу і толькі кепскія думкі, а хтосьці згадвае беларускія тавары і бачыць у беларусах добразычлівых людзей і файных сяброў.
«Справы кепскія. Беларусь зусім побач»
— З чым у вас асацыіруецца суседняя краіна — Беларусь?
— Першая асацыяцыя… Ну, гэта хутчэй краіна, я б сказала, не вельмі раскошная і не заможная, але, напэўна, некаторыя людзі вельмі прыязна ставяцца да Польшчы. Я чула меркаванні пра беларусаў, што яны вельмі добрыя і добразычлівыя. З імі мой сын больш кантактуе, заўсёды іх хваліць.
***
— Ні з чым добрым.
***
— Ні так, ні гэтак. Цяпер цяжкія часы, і што? А што яшчэ сказаць? Блага асацыіруецца, вельмі блага. Такая няўпэўненасць, калі чуеш гэтую назву.
— Ці ведаеце вы каго-небудзь з Беларусі?
— Не ведаю. Не ведаю, але… Ну, кажу, справы кепскія. Няма чаго сказаць. Беларусь зусім побач.
Домрачава, Лукашэнка, дыктатура
— З гэткай увогуле неправавой дзяржавай. Там не выконваюцца такія сацыяльныя нормы. І ўвогуле такая недружалюбная цяпер для Польшчы краіна.
— А што вы ведаеце пра беларусаў?
— Самі беларусы мала чым ад нас адрозніваюцца. Проста на працягу многіх пакаленняў, на працягу многіх гадоў у іх такая сістэма кіравання, скажам так, сістэма ціску на грамадзян. І яны вымушаныя слухаць уладу, бо баяцца за сваё здароўе і сем’і. А так, дык нармальныя людзі.
— Ці ведаеце вы вядомых беларусаў, беларускія тавары, брэнды? Чым славіцца гэтая краіна, ці кім?
— Кім славіцца? Лукашэнкам, вядома! Але гэта так, да слова. Але чым ён знакаміты?.. Цяпер яна ўжо мае падвойнае грамадзянства, але была вядомая біятланістка Дар’я Домрачава. Яна вядомая ў свеце, бо выйшла замуж за Б’ёрндалена. Вось хаця б яна вядомая ў свеце.
***
— З прыгнётам. З Лукашэнкам.
— З нечым яшчэ?
— Ну, не ведаю, з добрымі людзьмі, якія ў нас працуюць.
— А дзе, напрыклад, яны працуюць?
— Усюды. У крамах.
— Вы іх сустракаеце?
— Здараецца.
— Нейкія тавары ці беларускі брэнд — чым славіцца краіна?
— Я не ведаю. Мы некалі атрымлівалі ў падарунак, нешта такое ільняное.
***
— Хутчэй негатыўныя асацыяцыі.
— А чаму?
— Ну, з-за цяперашняй сітуацыі ў свеце.
***
— З дыктатурай.
— Толькі?
— Першая асацыяцыя — так.
«Вельмі добрая настойка. А больш не ведаю»
— З прэзідэнтам, які збівае і занявольвае людзей. Адсутнасць дэмакратыі.
— Ёсць добрыя асацыяцыі?
— Ну, гэта прыгожая краіна.
— А вы там былі?
— Так, быў-быў.
— А калі?
— Ой, даўно, напэўна, пры камунізме.
***
— З Лукашэнкам.
— Выключна з ім?
— Не, у мяне шмат сяброў з Беларусі. З такімі дзіўнымі прысмакамі [асацыіруецца]. З чыпсамі са смакам халадца. З іншымі такімі.
— Можа, яшчэ нейкі тыповы беларускі тавар? Раз ужо вы ўзгадалі цукеркі і чыпсы?
— Такі алкаголь «Крепкий орешек». Вельмі добрая настойка. А больш не ведаю.
— Як бы вы ахарактарызавалі беларусаў як нацыю? Пакідаючы ў баку Лукашэнку.
— Нармальныя людзі, як мы, як палякі, як літоўцы, як немцы. Вельмі файныя сябры. Агулам як нацыя? Я не ведаю, цяжка судзіць, я ведаю толькі некалькі чалавек.
— Вы хацелі б туды паехаць?
— Вядома, мне заўсёды было цікава. Я чуў шмат добрага пра Мінск, пра розныя імпрэзы, пра архітэктуру самога Мінска, які ён вялікі і проста файны. На жаль, верагодна не атрымаецца ў бліжэйшай будучыні.
— Трэба крыху пачакаць?
— Так, пачакаем. Спадзяюся, нядоўга, але пачакаем. Спадзяюся, атрымаецца.
«Улада адстой, а народ класны»
— З дыктатурай.
— Толькі і выключна?
— Ну, у наш час.
***
— Кепская ўлада.
— А народ?
— Народ? Я не ведаю народа.
— Вы ніколі нікога не сустракалі?
— Не.
— Можа, вы чулі пра нейкіх вядомых беларусаў, ці беларускія брэнды або тавары?
— Быў такі пісьменнік беларускі, але цяпер не памятаю яго імя… Сакрат Яновіч!
— Беларус, але з Падляшша, праўда? Грамадзянін Польшчы.
— Так, але ён меў нейкія сувязі з Беларуссю.
***
— Ці ведаеце вы якіх-небудзь беларусаў?
— Я не знаёмы. Нікога не ведаю.
— Магчыма, у мяне быў нейкі кантакт падчас вучобы, але я не хачу пра гэта казаць, таму што я не ўпэўнена…
***
— Улада адстой, а народ класны.
***
— У мяне было некалькі сяброў з Беларусі.
— Якія ўражанні?
— Вельмі добрыя, вельмі файныя дзяўчаты. Прыязныя, камунікабельныя.
Не забудь подписаться на MOST в Телеграм. Мы главное медиа беларусов в Польше.