Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Чаму для дзяцей і падлеткаў любая эміграцыя — вымушаная і што дапамагае ім адаптавацца? Спыталі ў іх саміх

Партнёрскі матэрыял Партнёрскі матэрыял
7 чэрвеня 2024, 11:01
Гісторыі
A A
адаптацыя падлеткаў у эміграцыі

Снимок носит иллюстративный характер. Источник: Helena Lopes / Unsplash

Вымушаная эміграцыя заўсёды даецца няпроста. Але для дзяцей і падлеткаў пераезд у іншую краіну — амаль заўжды вымушаны працэс, бо яны яго не абіраюць самастойна, а едуць разам з бацькамі. MOST пагутарыў з падлеткамі пра цяжкасці адаптацыі ў эміграцыі, пра адносіны з аднагодкамі і пра тое, як складваецца іх жыццё ў новай краіне.

Гэты тэкст з’явіўся дзякуючы нашаму партнёру — Еўрапейскаму беларускаму выдавецтву Gutenberg Publisher.

На сайце выдавецтва Gutenberg Publisher можна набыць кнігу аўтаркі Сашы Гук «Соня, стой!». Аповесць пра пятнаццацігадовую дзяўчыну і яе перажыванні будзе карысна прачытаць падлеткам, каб лепей зразумець сябе, свае пачуцці і эмоцыі.

Соня Стой
Кніга Сашы Гук «Соня, стой!». Фота Gutenberg Publisher
Імёны змененыя.

«Запісвала галасавыя паведамленні сяброўцы пра тое, што гэта наша апошняя зіма разам»

Марыя пераехала з бацькамі ў Польшчу крыху менш за год таму. Навіну пра пераезд яна ўспрыняла без энтузіязму.

— Мама прасіла не распаўсюджвацца на гэтую тэму сярод сяброў, але я яе не паслухала і адразу пабегла ўсім распавядаць. Мне было вельмі сумна. Памятаю, як ішла з музычнай школы і запісвала галасавыя паведамленні лепшай сяброўцы пра тое, што гэта наша апошняя зіма разам.

Марыя кажа, што ў Польшчы самым складаным было знайсці агульную мову з аднакласнікамі і настаўнікамі. Яна дрэнна ведала польскую мову і шмат чаго не разумела. Адаптавацца ў новай школе дапамагла аднакласніца з Украіны, якая вучылася тут ужо другі год.

— Яна мне перакладала тое, што я не магла зразумець, распавядала, якія тут парадкі ў школе. З часам мае моўныя навыкі палепшыліся і стала прасцей. Бацькі думаюць, што мне дапамаглі школьныя дадатковыя заняткі па польскай мове, але гэта не так. Я не даведалася там нічога новага. Тут большую ролю адыграла польскае асяроддзе і зносіны з аднакласнікамі.

Марыя кажа, што цяпер у яе добрыя стасункі з хлопцамі і дзяўчынкамі з класа, але большую частку вольнага часу яна ўсё ж праводзіць з сяброўкай-украінкай. З сябрамі з Беларусі яна працягвае кожны дзень стасавацца праз інтэрнэт.

У Польшчы дзяўчыне падабаецца адсутнасць школьнай формы, разнастайны выбар прысмакаў у крамах, ветлівыя людзі і прыгожая прырода. Яна вельмі любіць Варшаву, хоць сама жыве ў невялікім горадзе, і плануе пасля заканчэння школы паступаць менавіта ў сталіцу.

— Спачатку мне хацелася дадому, але зараз я ўжо прызвычаілася і мне тут падабаецца. Я не хачу вяртацца назад у Беларусь, каб там жыць. Хіба што толькі прыехаць на вакацыі і пабачыцца з сябрамі.

«Адчуваў хваляванне і нявызначанасць»

Андрэй пераехаў у Польшчу два гады таму. Калі бацькі сказалі яму, што плануюць пераезд, ён не паверыў.

— Колькі сябе памятаю, яны казалі, што хочуць эміграваць у Еўропу. Гаворка звычайна ішла пра Чэхію ці Германію. Але гэта заўсёды былі проста размовы, таму я не ўспрыняў гэтыя словы сур’ёзна.

Калі бацькі запісалі Андрэя на курсы польскай мовы, ён зразумеў, што гэтым разам яны маюць намер ісці да канца, і гэта выклікала змешаныя пачуцці.

— З аднаго боку, я адчуваў хваляванне і нявызначанасць. З іншага — цікаўнасць. Было цікава, што гэта за новы этап у жыцці, што мяне там чакае.

Дзякуючы заняткам з рэпетытарам на момант пераезду Андрэй нядрэнна ведаў польскую мову, таму лёгка наладзіў кантакт з аднакласнікамі. Да таго ж у класе было два беларуса, з якімі ён хутка пасябраваў. Яшчэ больш прыяцеляў у хлопца з’явілася, калі ён пайшоў займацца ў футбольную секцыю.

Андрэй кажа, што не адчуў асаблівых цяжкасцей, звязаных з адаптацыяй, бо і ён сам, і яго бацькі адчувалі сябе ў новай краіне даволі добра з першых дзён. У гэтым годзе хлопец паступае ў тэхнікум. Ён падкрэслівае, што вельмі рады, што будзе вучыцца менавіта ў Польшчы.

— Мне падабаецца, што тут выкладчыкі больш адкрытыя і добразычлівыя, чым у Беларусі. Няма ціску, ніхто на цябе не крычыць. Пражыўшы тут два гады я бачу, што ў Еўропе значна больш магчымасцей для вучобы і развіцця. Дрэнна, што нас, па сутнасці, выгналі са сваёй краіны. Бацькі да гэтага часу моцна перажываюць з-за гэтага. З іншага боку — асабіста для мяне ўсё склалася як мага лепш.

«Першыя месяцы я сядзела на занятках і проста маўчала»

На пачатку лета споўніўся год, як Паліна жыве ў Польшчы. Яе бацька быў асуджаны па палітычным артыкуле, і, як толькі ён апынуўся на волі, сям’я тэрмінова сабрала рэчы і выехала з Беларусі.

Вымушаную эміграцыю Паліна ўспрыняла цяжка. Яе засмучала літаральна ўсё: адрыў ад сяброў, вымушаны сыход з музычнай школы, дзе яна правучылася сем гадоў, растанне з любімымі настаўнікамі, новая школа і неабходнасць інтэграцыі ў польскае асяроддзе.

— Я прынцыпова адмаўлялася вучыць польскую мову. Першыя месяцы я сядзела на занятках і проста маўчала. Мне было вельмі дрэнна і сумна. Я не разумела, што я тут раблю. Але потым вырашыла ўсё ж такі ўзяцца за мову. Я прывыкла вучыцца добра, а калі ты яе не ведаеш, складана атрымліваць добрыя адзнакі.

У Беларусі Паліна акрамя музычнай школы наведвала курсы англійскай мовы і студыю танца. У Польшчы першы час бацькам было вельмі цяжка фінансава, таму сям’я не магла дазволіць сабе ўсе тыя гурткі і секцыі, якія былі ім даступныя ў Мінску.

— У Беларусі ў мяне было вельмі актыўнае жыццё. Я ўвесь час была чымсьці занятая: гуляла з сяброўкамі, грала на піяніна, хадзіла на танцы, выступала на сцэне, ездзіла па конкурсах. У Польшчы ў мяне не было ні сябровак, ні нейкіх актыўнасцей. Я прыходзіла пасля школы дадому і проста тупіла ў тэлефон.

Праз год Паліна так і не знайшла ў Польшчы сяброў. Часам яна з бацькамі ходзіць на сустрэчы дыяспары ў сваім горадзе, але кажа, што практычна не мае стасункаў з эмігрантамі-аднагодкамі.

— Мы перакідваемся словамі, але ў нас няма нічога агульнага. Я не лічу, што павінна абавязкова заводзіць тут новыя знаёмствы. Мне хапае анлайн-зносін з мінскімі сябрамі і аднакласнікамі.

Каб падбадзёрыць Паліну, бацькі купілі ёй лічбавае піяніна. Цяпер яна займаецца дома самастойна, спрабуе пісаць музыку. У планах — запісваць уласныя песні і выкладваць іх на Youtube. А нядаўна з’явілася яшчэ адна нагода для радасці: Палініна сяброўка па танцавальнай студыі летам пераязджае з бацькамі ў той жа горад.

— Я не магу сказаць пра Польшчу нічога дрэннага. Мяне тут не крыўдзяць, наадварот, усе імкнуцца дапамагчы. Але я проста хачу дадому і чакаю, калі ўвесь гэты жах скончыцца і мы вернемся ў Мінск. Хачу зноў з’есці з сяброўкамі фісташкавае «Салета» на стадыёне каля нашага дома, паскакаць на батутах у «Хіра-парку», з’ездзіць у Брэст на танцавальны конкурс, забегчы з мамай на дранікі ў «Лідо» перад канцэртам у філармоніі. Калі б гэта сталася магчымым, я была б самым шчаслівым чалавекам на зямлі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеДзеціПсіхалогія

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

врач

«Люди стесняются вызвать скорую». Беларуска работает дежурным врачом в Польше и выезжает на констатацию смерти

MOST
8 чэрвеня 2026, 18:58

Юлия работает врачом в Польше, в учреждении, которое оказывает помощь в ночное время, выходные и праздничные дни (NPL). К ней пациенты приходят, когда обычные поликлиники уже закрыты, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты