Субота, 3 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«І што, усё гэта на вуліцу?» У Варшаве пад пагрозай закрыцця аказаўся Дом творцаў, куды прыязджалі беларускія мастакі і музыкі

MOST MOST
13 жніўня 2024, 18:13
Гісторыі
A A
дом творцаў у Варшаве

У Доме творцаў у Варшаве. Фота з архіва яго супрацоўнікаў

У Польшчы можа закрыцца Дом творцаў — бяспечная прастора для беларускіх культурных дзеячаў. Фінансаванне праекта прыпынілася, а з верасня для яго павялічыцца арэнда. Пра тое, як захаваць Дома творцаў і навошта гэта рабіць, MOST пагутарыў з яго дырэктарам Сержуком Доўгушавым.

Каго падтрымліваў Дом творцаў

У Дом творцаў прыязджалі мастакі, скульптары, музыкі, акцёры. Сярод іх і былыя палітвязні. Тут яны маглі пажыць у спакойнай атмасферы, зладзіць лекцыі і выставы. Тут сустракаліся з аднадумцамі і абмяркоўвалі тое, што набалела, а галоўнае — займаліся прафесійнай справай. Усяго такой магчымасцю скарысталася больш за 500 чалавек.

Каб захаваць дом, трэба 12 тыс. злотых у месяц

Па сёння ў Доме застаюцца рэпрэсаваныя творцы, якім наўпрост няма куды ісці, распавядае Сяржук Доўгушаў. На бліжэйшыя месяцы запланаваныя праекты і рэзідэнцыі, але ці будзе магчыма іх правесці — невядома. Арганізатары страцілі падтрымку донараў, а з верасня кошт арэнды дома вырасце.

— Тэрмінова вырашаем сітуацыю па прынцыпе «Ці патрэбна беларусам такая ініцыятыва?» Мы звяртаемся да ўсіх, таму што агульнымі сіламі мы зможам назбіраць неабходную суму.

Каб захаваць дом і працягнуць яго дзейнасць, неабходна ад 12 да 13 тыс. злотых у месяц. Арганізатары шукаюць суму на чатыры месяцы. На новы год, па словах Сержука, ужо ёсць «пэўныя планы і бяспечныя метады далейшага існавання».

Дырэктар прызнаецца: навіна яго шакіравала.

— Амаль за тры гады існавання ў нас назбіралася мэбля, вельмі шмат твораў мастацтва. І што, усё гэта кудысьці на вуліцу? — не разумее Сяржук.

Варыянт узяць паўзу на чатыры месяцы дырэктар не разглядае. Па яго словах, пасля перапынку вельмі складана штосьці аднавіць.

Працаваў у таксі, каб зарабіць неабходную суму

Дырэктар адзначае, што праект ужо сутыкаўся з падобнай праблемай — калі пачалася вайна ва Украіне, фінансаванне скарацілі. Тады Сяржук пайшоў працаваць у таксі і за некалькі месяцаў зарабіў неабходную суму, таксама дапамаглі неабыякавыя беларусы.

— Я бачу, што ёсць рэзананс. Людзі пішуць, пытаюцца, як яны могуць дапамагчы — і гэта вельмі цешыць. Дом стаў нечым большым за месца, дзе людзі проста жывуць і тусуюцца. Я б сказаў, гэта месца, дзе людзі могуць атрымаць рэабілітацыю і падтрымку, каб яны не забываліся на сваю прафесію, — лічыць Сяржук.

«Займайцеся сваёй культурай, але ёсць іншыя важныя працэсы»

Па меркаваннях дырэктара, сітуацыя з беларускімі культурнымі ўстановамі ў эміграцыі падобная да той, якую яны перажывалі ў Беларусі.

— Культура — напрамак, які заўсёды на апошнім месцы. Маўляў, займайцеся сваёй культурай, але тут ёсць іншыя важныя палітычныя працэсы. Таму трэба яднацца, дапамагаць і адгукацца, — рэзюмуе Сяржук.

Да яго з прапановай падтрымкі ўжо звярнуўся BYSOL — у бліжэйшыя дні на платформе з’явіцца збор для Дома творцаў.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыВаршаваГалоўнаеКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цягнік

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў

MOST
2 кастрычніка 2026, 19:35

Ужо каля чатырох гадоў беларуская этнапедагагіня Марына Струнеўская жыве ў Вільні, а яе муж Вячаслаў — у польскім Рыбніку. Амаль увесь гэты час ён чакаў рашэння па карце...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

АЗС

Поляк сравнил уровень жизни в Польше и Беларуси по цене топлива. Под его постом спорят сотни человек

MOST
1 кастрычніка 2026, 18:05

Пользователь Facebook Матеуш сравнил покупательскую способность жителей Польши и Беларуси по цене автотоплива и пришел к выводу, что она почти одинаковая. Расчеты, для которых он использовал искусственный интеллект,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты