Субота, 22 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Гэта як Lego на максімалках». Беларуска расказала пра працу на суднаверфі ў Польшчы

MOST MOST
23 жніўня 2024, 15:14
Гісторыі
A A
работа на верфи в Польше

Ілюстрацыйнае фота. Лодка фірмы з Аўгустова Balt Yacht. Крыніца: Baltyacht.pl

Польскі Аўгустаў — славутае турыстычнае месца. Сюды прыязджаюць адпачыць на Мазурскіх азёрах і на Аўгустоўскім канале, а яшчэ пакатацца на яхтах і лодках. Дарэчы, тут ёсць і суднаверфі, дзе іх вырабляюць. Лічыцца, што рабіць лодкі — праца мужчынская, але беларуска Дар’я гатовая з гэтым паспрачацца. Доўгі час яна працавала ў Аўгустове і называе гэты досвед «уласнай фемінісцкай заявай». Пра сваю працу беларуска расказала MOST.

Да пераезду ў Польшчу Дар’я пэўны час працавала мантажніцай металаканструкцый. Гэты вопыт прыдаўся і ў эміграцыі — у 2020 годзе Дар’я разам з мужам пераехала ў Аўгустаў.

Суднаверфі, ці сточні, як іх называюць у Польшчы, з’явіліся ў горадзе напрыканцы 1990-х гадоў — Аўгустаў стаў адным з найбуйнейшых цэнтраў па вырабе лодак у краіне. Зараз у горадзе працуюць пяць суднаверфяў.

— Гэта вельмі распаўсюджаная праца ў Аўгустове. Можна сказаць, што гэта горадаўтваральная галіна, — распавядае жанчына.

Дар’я пазнаёмілася з украінкай, якая працаўладкоўвала людзей на верфі — так беларуска трапіла ў прафесію. Першыя тры месяцы яна працавала па дамове даручэння (Umowa zlecenie), за гэты час працадаўца глядзеў, на што беларуска здольная.

Пасля трох месяцаў кантракт могуць працягнуць, але здараецца гэта «далёка не з усімі» — людзі не спраўляюцца. Нават мужчыны сыходзяць з прафесіі, распавядае беларуска. Але Дар’я справілася: праз год працы на сточні ёй падпісалі бестэрміновы кантракт.

На суднаверфі працавала каля 260 чалавек, з іх, па назіраннях беларускі, 75% былі палякамі.

— На другім месцы — украінцы. Увогуле большасць украінскай дыяспары, якая жыве ў горадзе, так ці інакш працуе на сточнях, — кажа жанчына.

«Калі робіш лодкі, хочацца іх бачыць»

Прафесійны шлях Дар’і на сточні распачаўся са сталярні. Досвед беспрэцэдэнтны: за 31 год існавання суднаверфі беларуска стала першай жанчынай, якая пайшла ў сталярню. Але ёй не спадабалася

— Калі робіш лодкі, хочацца бачыць іх, а не толькі кавалкі дрэва, — тлумачыць Дар’я. — І я папрасіла перавесці мяне на мантаж.

Дар’я тлумачыць, што звычайна на сточнях ёсць два вялікія цэхі: на адным са шкловалакна адліваюцца формы для лодак, на другім іх збіраюць. Беларуска трапіла ў цэх па зборцы і мантажу лодак і адпрацавала там амаль два з паловай гады.

— Як мне сказалі на прадпрыемстве, я першая жанчына, якая працавала на ўсіх этапах вырабу лодкі, то-бок ад стварэнне дна да падрыхтоўкі лодкі да продажу. Пад канец я трапіла ўжо на электрыку — рабіла электрычныя шнуры, якія ўкладаюцца ў лодку.

Беларуска навучылася рабіць як маленькія чатырохметровыя лодкі, так і вялікія — з кабінай, кухняй і прыбіральняй — даўжыня такіх дасягае васьмі метраў.

Па словах Дар’і, звычайна жанчыны працуюць на фінальным этапе — займаюцца касметычнымі рэчамі. Але і там ёсць фізічна цяжкія працэсы, напрыклад трэба занасіць вялікія матрацы на лодку.

праца на верфі
Ілюстрацыйнае фота. Вытворчасць лодак. Крыніца: Baltyacht.pl

«З цэлага года больш за месяц ёсць магчымасць не працаваць»

Беларуска прызнаецца: праца на сточні цікавая, але брудная і цяжкая. Галоўнай складанасцю для Дар’і стала шкловалакно, якое праймалася смалой.

— Ты заўсёды знаходзішся ў вельмі брыдкім пыле, які выклікае алергію, усё цела свярбіць — непрыемны працэс. Прыкладна паўгода мне балела цела. А таксама заміналі пахі: мы працавалі з вельмі таксічнымі, канцэрагеннымі рэчамі і смоламі. Мне як чалавеку, які любіць дыхаць свежым паветрам і дбае пра сваё здароўе, прызвычаіцца было вельмі цяжка і псіхалагічна, і фізічна, — распавядае беларуска.

Сярод негатыўных момантаў Дар’я вылучае і перапрацоўкі — часцей за ўсё яны здараліся пад канец сезона — вясной і ў першы месяц лета. Тады даводзілася праводзіць на працы да дзесяці гадзін, а таксама выходзіць у выходныя дні.

— Але адпачынак быў цудоўны — 26 дзён. Плюс як маці дзіцяці я мела два апякунскія дні, а таксама чатыры неаплочваемыя дні, калі я магла не прыйсці на працу без тлумачэння прычыны. Атрымліваецца, з цэлага года больш за месяц ёсць магчымасць не працаваць, — распавядае Дар’я.

«У найлепшыя месяцы атрымлівала на рукі 46 злотых за гадзіну»

Заробкі на верфі былі неблагімі — вышэй за сярэднія.

Першыя тры месяцы Дар’я атрымлівала мінімальны заробак, устаноўлены ў краіне, а таксама працэнт ад вырабаткі. У кожнай брыгады працэнт быў розным, у залежнасці ад заказаў, якія яна выконвала. У Дар’і атрымалася дайсці да 70 працэнтаў.

Пасля выпрабавальнага тэрміну беларуска атрымлівала толькі здзельны заробак, які залежаў ад аб’ёму выкананай працы.

— Ёсць танныя лодкі, і іх трэба рабіць вельмі шмат, а ёсць дарагія — іх дастаткова зрабіць некалькі ў месяц, каб атрымаць нармальныя грошы. Я працавала ў розных брыгадах, таму мой заробак плаваў. Але ў найлепшыя месяцы я атрымлівала на рукі 46 злотых за гадзіну.

«Замежная фірма набывае сточню і прыводзіць яе да банкруцтва»

Зараз беларуска ўжо не працуе на верфі — гэтаму паспрыяў крызіс на прадпрыемстве.

— Нашу фірму купіла нарвежская фірма. Як мне казалі ўкраінскія знаёмыя, гэта нармальная тэма, калі замежная фірма набывае сточню, прыводзіць яе да банкруцтва — не ведаю, навошта ім гэта трэба. Гады два фірма ледзь жыве, а пасля яе зноў аднаўляюць, — распавядае беларуска.

У фірме пачаліся масавыя звальненні. Дар’ю таксама хацелі звольніць, але кіраўнік даведаўся, што жанчына вымушана з’ехала з Беларусі.

— І ён вярнуў мяне на працу. Але брыгады расфарміроўвалі, і я трапіла на электрыку. Там немагчыма зарабіць нармальныя грошы, бо людзі атрымліваюць толькі гадзінную стаўку, хіба 30 злотых брута, няма там і падпрацовак. У майго мужа таксама былі складанасці, таму мы вырашылі перабрацца ў іншы горад.

«Гэта ўжо не для мяне»

Праца на суднаверфі Дар’і вельмі падабалася, вытворчасць лодак беларуска параўноўвае з дзіцячым канструктарам.

— Я з дзяцінства люблю займацца пазламі, Lego. А гэта — Lego на максімалках, толькі васьміметровае — вельмі цікава.

Але вяртацца ў прафесію Дар’я не плануе. Кажа, што ўжо з’яўляюцца пытанні з пазваночнікам.

— Думаю, гэта ўжо не для мяне. Зараз я шукаю працу, якая не патрабуе фізічных намаганняў. Усё ж такі здароўе — гэта не на заўсёды.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПраца ў Польшчы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ярмарка в Польше

«Хотим, чтобы искусство было доступно всем». Беларус организует в Польше ярмарки для молодых художников

Хрысціна Гараніна
21 лістапада 2025, 17:56

Глеб Андреев приехал в Польшу учиться на режиссера, но в итоге создал в Кракове ярмарку искусства, где молодые художники могут продавать свои работы без лишних барьеров. За два...

допрос на беларусской границе

«Лишь бы быстрее добраться к маме». Женщины, которые живут в Польше и Британии, рассказали о допросах на беларусской границе

MOST
21 лістапада 2025, 12:28

Беларусов и граждан других стран на въезде в Беларусь часто вызывают «на беседы». В ходе допросов просят разблокировать телефон, беларусов спрашивают о жизни за границей, причинах отъезда, иногда...

дальнобойщик в Польше

«Мигранты залезли в прицеп, пока коллега заезжал на паром». Поговорили с беларусским дальнобойщиком о рисках работы в Европе

MOST
20 лістапада 2025, 17:16

Польские таможенники все чаще сообщают о задержании беларусских дальнобойщиков, которые везут контрабанду, спрятанную в укромных местах прицепа. Это могут быть табачные изделия и даже наркотики. Ответственность обычно ложится...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты