Пятніца, 16 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Вітаўт, Касцюшка і вайна з нацыстамі. Што вывучаюць на ўроках гісторыі ў Польшчы і Беларусі

Максім Шульц Максім Шульц
1 кастрычніка 2024, 13:05
Навіны
A A
польскі падручнік

Ілюстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Беларусь і Польшча маюць шмат агульных ці падобных гістарычных падзей, але іх па-рознаму выкладаюць у школах. Каб параўнаць, што расказваюць дзецям настаўнікі, MOST праглядзеў беларускі і польскі падручнік для 4-х класаў — менавіта тады дзеці ў абедзвюх краінах упершыню знаёмяцца з гэтым прадметам і коратка вывучаюць усе падзеі, звязаныя з айчыннай гісторыяй.

Касцюшка і Манюшка — беларускія прозвішчы

Польскі падручнік пачынаецца са знаёмства з такімі паняццямі як сям’я, род, сямейныя артэфакты, генеалогія, генеалагічнае дрэва, малая і вялікая радзіма, а таксама патрыятызм, прыкладам якога называюць у тым ліку падтрымку спартыўных зборных.

Беларускім жа дзецям расказваюць, адкуль пайшлі словы “радзіма”, “бацькаўшчына” і “Беларусь”, даводзяць, што галоўны скарб Беларусі — людзі, прычым розных нацыянальнасцяў.

Далей школьнікаў знаёмяць з краінамі, у якіх яны жывуць. У гэтым раздзеле польскага падручніка сустракаем першую згадку пра Беларусь. У лекцыі пра тое, адкуль узяліся польскія прозвішчы, прыводзяць прыклады з беларускім паходжаннем — Касцюшка і Манюшка.

Iлюстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Рыцары супраць Пяруна і Вялеса

Уласна гісторыю ў польскім падручніку пачынаюць вывучаць з перыяду панавання Казіміра Вялікага. Падрабязна расказваецца пра еўрапейскіх рыцараў, іх кодэкс і жыццё, узбраенне, даспехі і турніры. Вучні таксама бачаць схему тыповага рыцарскага замка тых часоў, намаляваную на дзвюх старонках падручніка.

А вось у маленькіх беларусаў знаёмства з айчыннай гісторыяй пачынаецца з самага пачатку — з крывічоў, дрыгавічоў і радзмічаў. Адзначаецца важная роля рэк і азёр у жыцці нашых продкаў, расказваецца пра шлях з варагаў у грэкі, прыводзіцца словы Адама Міцкевіча пра возера Свіцязь. Польскага і беларускага пісьменніка тут называюць “славутым”, не канкрэтызуючы паходжанне.

Далей чацвёртакласнікі даведваюцца пра ўсё складнікі нашага культурнага кода да стварэння ВКЛ: пра валуны і курганы, пра Радаўніцу і Дзяды, пра летапісы і Кірылу Тураўскага, пра Рагвалода, Рагнеду і Ізяслава, пра Яраслава Мудрага і Кіеўскую Русь, пра Усяслава Чарадзея і Сафійскі сабор, пра заснаванне Полацка і бітву на Нямізе, пра Еўфрасінню Полацкую і яе крыж, пра Пяруна, Вялеса, Папараць-кветку і Каляды.

Ілюстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Грунвальдская бітва — польскія рыцары і літоўскія вершнікі

Наступнымі ў падручніках ідуць падзеі, агульныя для нашых краін. Але падаюцца яны па-рознаму. Напрыклад, у беларускай кнізе пра рыцараў гавораць выключна ў негатыўным кантэксце — гэта крыжакі, якія рабавалі гарады і вёскі нашых продкаў. Каб ім супрацьстаяць славяне і балты аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву — ВКЛ са сталіцай у Навагрудку.

З рыцарамі змагаўся вялікі князь Вітаўт. У 1410 годзе ён павёў свае войскі на Грунвальдскую бітву, дзе “сустрэўся са сваім братам, польскім каралём Ягайлам”. Аўтар падручніка адзначае, што мы і дагэтуль шануем тых мужных ваяроў, сярод якіх былі беларусы, літоўцы, палякі і татары.

Пра Бітву пад Грунвальдам падрабязна пішуць і ў польскім падручніку. Ёсць там і пра Вітаўта (Вітольда) — пра яго згадваюць як пра князя літоўскага. Нават падаецца карціна Яна Матэйкі, на якой Вітаўт — цэнтральная фігура.

Паводле польскага падручніка, з крыжакамі змагалася войска, якое складалася з польскіх рыцараў (50 харугваў) і літоўскіх ды рускіх вершнікаў (40 харугваў).

Ілюстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Польшча, Літва і ніякай Беларусі

У адрозненні ад рыцараў, пра замкі, пабудаваныя на тэрыторыі ВКЛ у беларускім падручніку толькі добрае. У гэтым жа раздзеле мімаходам згадваецца пра Рэч Паспалітую як пра дзяржаву, у якую ў XVI стагоддзі аб’ядналася ВКЛ і Польскае Каралеўства і ў складзе якой знаходзіліся беларускія, украінскія, польскія і літоўскія землі.

Пра Крэўскую унію 1385 года, дарэчы, у беларускім падручніку згадак зусім няма. У адрозненні ад польскага, дзе гэтая падзея вынесеная ў асобны раздзел. Тут падрабязна апісваюцца прычыны такога саюза, таксама расказваецца, што Ягайла быў язычнікам і прыняў хрысціянства.

У гэтым жа раздзеле падаецца “карта Польшчы і Літвы” пасля уніі, на якой абедзве дзяржавы маюць агульныя знешнія межы. Цікава, што аўтары падручніка не згадваюць беларусаў, а ў дадатку да тэмы пра унію “Сучаснасць” распавядаюць пра сяброўскія адносіны сучасных Польшчы і Літвы.

Ілюстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Нічога пра войны, але шмат пра культуру

У абодвух падручніках шмат увагі надаецца сярэднявечным дзеячам. Палякі асобны раздзел прысвячаюць Мікалаю Каперніку. Таксама шмат пішуць пра “залаты век Польшчы” і Яна Замойскага — гетмана Рэчы Паспалітай, дзякуючы якому атрымалася перамагчы Рускае царства ў вайне 1577-1582 года.

Наогул, пра войны ў польскім падручніку шмат. Чацвёртакласнікі даведваюцца пра змаганні палякаў са шведамі і туркамі ў XVII стагоддзі і пра тых самых крылатых гусараў. Вынікі войнаў называюць трагічнымі для Польшчы.

У дадатку да тэмы “Сучаснасць” адзначаецца, што зараз на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай існуюць такія дзяржавы, як Літва, Латвія, Беларусь і Украіна. У нашай краіне пра агульнае мінулае нагадвае радзівілаўскі Мірскі замак, а таксама замак у Гродне — адна з рэзідэнцый польскіх каралёў.

У беларускім падручніку нічога няма ні пра войны XVIІ стагоддзя, ні пра гетманаў, ні пра гусараў. Затое вельмі шмат пра мірнае жыццё і культуру. Чацвёртакласнікі дазнаюцца пра полацкае веча, Статуты ВКЛ і Льва Сапегу, пра першадрукара Францыска Скарыну і Сымона Буднага, пра слуцкія паясы, батлейку, тэатр і Сімяона Полацкага.

Асобны раздзел прысвечаны паходжанню назваў беларускіх гарадоў: усіх абласных, а таксама Полацка і Турава. У польскім жа падручніку расказваецца пра заснаванне Замосця, гістарычны цэнтр якога ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ілюстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

 

Падзелы Рэчы Паспалітай ці падзелы Польшчы?

Беларускі падручнік вельмі сціпла піша пра падзелы Рэчы Паспалітай — у канцы XVIII стагоддзя яна была падзелена іншымі дзяржавамі і беларускія тэрыторыі адышлі да Расіі. Але цікава, што з гэтай нагоды чацвёртакласнікі дазнаюцца пра паланэз Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”, які “нават і сёння вельмі папулярны і чаруе сваёй прыгажосцю”.

У польскім жа падручніку пра гэты перыяд шмат. Апісваецца праўленне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якое называюць часамі, калі развівалася школьніцтва, культура і мастацтва.

Таксама аўтары называюць прычыны “падзелаў Польшчы” — пасля стагоддзя войнаў у краіне быў крызіс, які і прывёў да яе падзелаў паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. А Канстытуцыя 3 мая была спробай выратаваць дзяржаву.

Польскім школьнікам падрабязна расказваюць пра паўстанне Касцюшкі 1794 года, у тым ліку пра касінераў. Яго паражэнне аўтары называюць “вялікай трагедыяй палякаў”. Пра месца нараджэння Тадэвуша Касцюшкі ў падручніку нічога не сказана.

Ілюстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Польскае паўстанне 1863-га і ніякага Каліноўскага

XIX і пачатак XX стагоддзя ў беларускім падручніку апісваецца праз постаці “абаронцы працоўнага люду” Францішка Багушэвіча і народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адзначаецца, што іх паэтычную спадчыну працягнуў Уладзімір Мулявін.

Польскім жа школьнікам расказваюць пра міграцыю пасля “падзелаў Польшчы”, падтрымку Напалеона і стварэнне Польскіх легіёнаў у Італіі, чый марш пазней стаў гімнам Польшчы.

Таксама маленькім палякам падрабязна распавядаюць пра студзеньскае паўстанне 1863 года. Яно падаецца як выключна польскае — пра Кастуся Каліноўскага ў падручніку нічога нама.

Заканчваецца аповед пра XVIІI — пачатак XX стагоддзя раздзелам пра Марыю Складоўскую-Кюры і іншых польскіх нобелеўскіх лаўрэатаў.

Ілюстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Вайна з рускімі за межы на ўсходзе

Пачатак савецкага перыяду ў беларускім падручніку называецца “будаўніцтвам новага жыцця”. Аўтары нічога не пішуць пра БНР, але шмат пра новыя заводы і стварэнне калгасаў, развіццё культуры і адукацыі ў БССР.

Пра перыяд знаходжання заходняй Беларусі ў складзе Польшчы пасля 1921 года пішуць, што тады ўсё беларускае “належала польскім панам”. А ў 1939-м беларускі народ аб’яднаўся ў адной дзяржаве.

У польскім падручніку пра гэты перыяд нашмат больш. Чацвёртакласнікі даведваюцца пра ўдзел палякаў у Першай сусветнай вайне, Юзафа Пілсудскага, абвяшчэнне незалежнасці і Бітву пад Варшавай. Барацьбу з бальшавікамі і далучэнне беларускіх тэрыторый у 1921 годзе называюць “вайной з рускімі за межы на ўсходзе”.

Распавядаюць маленькім палякам і пра эканамічнае развіццё, У тым ліку пра пабудову Гдыні. Пра паланізацыю беларускіх зямель нічога няма.

Уладзіміра Леніна ў польскім падручніку называюць вельмі таленавітым прамоўцам, які быў папулярны сярод простага народа Расіі. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Вялікая айчынная і Другая сусветная

У абодвух падручніках шмат гавораць пра барацьбу з нацыстамі. У беларускай кнізе існуе толькі Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў, а змаганне вядзецца з “нямецка-фашысцкімі захопнікамі”.

Расказваюць пра абарону Брэсцкай крэпасці, Бітву пад Оршай, Курскую бітву, Маскоўскую, герояў — Пецю Кацельнікава, Аляксандра Гараўца, Дзеда Талаша, Марата Казея, Міная Шмырова, Канстанціна Заслонава. Пра спаленыя вёскі і Хатынь.

З герояў пачынаецца і польскі раздзел пра Другую сусветную вайну — разведчыкаў падпольнай арганізацыі “Шэрыя шарэнгі” Зоські, Алека і Рудага. Распавядаецца таксама пра жыццё пад акупацыяй, Армію Краёву, Варшаўскае паўстанне, акцыі “Шэрых шарэнг”.

Разам з Германіяй, агрэсарам і акупантам у падручніку называюць і Савецкі Саюз.

люстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl

Заводы і ўраджаі vs барацьба за свабоду

Пасля Вялікай Айчыннай у беларускім падручніку пачынаецца аповед пра будаўніцтва заводаў, МАЗы, БелАЗы, трактары і ўраджаі. Дзецям расказваюць пра нафтаперапрацоўчы завод, здабычу калійнай солі, атамную станцыю пад Астраўцом. Асобны раздзел прысвечаны Мінску і яго славутасцям, у тым ліку Палацу Незалежнасці і Нацыянальнай бібліятэцы.

Сярод герояў пасляваеннай Беларусі — канструктар БелАЗ Міхаіл Высоцкі, старшыня калгаса Аляксандр Дубко, ліквідатар аварыі на ЧАЭС Васіль Ігнаценка, Пётр Машэраў, Дар’я Домрачава і Аляксандр Лукашэнка. Таксама адзначаныя сучасныя беларускія касманаўты.

У польскім падручніку пасляваенны перыяд пачынаецца не так вясёлкава. Спачатку школьнікам расказваюць пра тое, што Польшча не стала ў поўнай меры свабоднай, бо трапіла ў залежнасць ад Савецкага Саюза.

Дзецям расказваюць, што супраць камуністаў змагаліся “нязломныя жаўнеры”, сярод іх быў Вітольд Пілецкі і Інка, якіх злавілі, катавалі і пакаралі смерцю. Пра тэрор некаторых атрадаў супраць беларускага насельніцтва Падляшша нічога няма.

Далей польскім школьнікам распавядаюць пра Папу Рымскага Яна Паўла ІІ і пра каталіцкі касцёл падчас камунізму. Пра жыццё простых людзей, пра чэргі, пустыя крамы, кантроль СМІ.

Канешне ж, шмат інфармацыі пра “Салідарнасць” і яе герояў, ваенны стан, Круглы стол і вяртанне дэмакратыі ў краіну. Цікава, што падручнік заканчваецца невялікім артыкулам, які немагчыма ўявіць у беларускай кнізе — “Забастоўкі ў сучаснай Польшчы”. Дзецям даводзяць, што закон гарантуе працаўнікам магчымасць мірнага пратэсту, каб абараняць свае правы.

люстрацыя з польскага падручніка. Крыніца: flipbook.nowaera.pl
Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларусы в Гданьске

На детской площадке в Гданьске мальчик отказался поиграть с беларусской девочкой. Ее отец стал его душить

MOST
16 мая 2025, 12:17

В Гданьске 37-летний гражданин Беларуси напал на 8-летнего мальчика. Так он отреагировал на то, что ребенок отказался поиграть с его дочкой. Теперь мужчине грозит тюремное заключение. О вопиющем...

туристическая мекка Польши

Деревня под Краковом стала туристической меккой. Там можно сделать невероятные фото, а вот пройтись — всего по одной улице

MOST
15 мая 2025, 14:32

Все 6 тыс. жителей деревни Сулошова под Краковом живут вдоль единственной улицы — одной из самых длинных в Польше. Ее протяженность составляет почти 9 километров. На уникальную деревню...

мигранты на границе

Польские пограничники зафиксировали, как люди в форме на беларусской стороне границы помогают мигрантам нелегально пробраться в Польшу

MOST
15 мая 2025, 12:11

Камеры наблюдения на польско-беларусской границе зафиксировали, как мигранты пытаются нелегально пробраться в Польшу, а содействие им на беларусской стороне оказывают люди в форме. Трех мигрантов польские пограничники в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты