Пятніца, 26 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Кніга пра беларусаў Падляшша атрымала ўзнагароду найбуйнейшага журналісцкага конкурсу Польшчы

MOST MOST
12 снежня 2024, 11:20
Навіны
A A
Кніга пра беларусаў Падляшша

Кніга «Каменне мусіла паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша» Анэты Прымака-Онішк. Фота: MOST

Літаратурны рэпартаж Анэты Прымака-Онішк пра жыццё беларускай меншасці Падляшша атрымаў узнагароду чытачоў у конкурсе Grand Press 2024. У кнізе «Каменне мусіла паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша» жыццё этнічных беларусаў паказваецца на фоне гістарычных падзей і напружаных адносін з польскай большасцю.

Анэта Прымака-Онішк апісала драматычныя моманты, якія адносяцца да перыяду Другой сусветнай вайны і першых гадоў пасля яе. Польскае антыкамуністычнае падполле ў той час распраўлялася з людзьмі, якіх падазравалі ў спрыянні камуністам, а таксама запалохвала беларусаў, каб тыя выязджалі ў БССР. У беларускіх вёсках можна было знайсці ўлёткі з патрабаваннем выехаць з Польшчы да 1 сакавіка 1946 года і пагрозамі: «За невыкананне распараджэння — наступствы, як ведаеце».

Аўтарка раскрыла гісторыю беларусаў Падляшша праз гісторыю сваёй сям’і. Яе дзед, Аляксандр Курыла, быў заможным селянінам і вёў гаспадарку ў ваколіцах Кузніцы, па дарозе з Беластока да Гродна. Падчас савецкай акупацыі ў 1939 годзе суседзі ўгаварылі яго стаць сакратаром сельсавета — хацелі, каб ва ўладзе быў чалавек, якому давяралі. У маі 1945 года Аляксандра забілі польскія антыкамуністычныя падпольшчыкі — назвалі гэта ліквідацыяй камуністычнага дзеяча.

Кніга адметная тым, што канфліктуе са звычайным для Польшчы прадстаўленнем антыкамуністычнага падполля — «выклятых жаўнераў» — у выключна пазітыўным святле.

— Варта нешта раскрыць, нешта сказаць, даць голас тым, хто быў пазбаўлены голасу. Я хацела гэта зрабіць так, каб гэта адкрылася, каб гэта было важна для тых, хто з гэтых меншасцяў. З надзеяй, што гэта зблізіць нас. І гэта дапамагло будаваць лепшае грамадства, лепшую будучыню. І я вельмі рада, што вы купілі кнігу, што вы яе прачыталі, што вы прагаласавалі за гэтую кнігу, — сказала аўтарка падчас цырымоніі ўзнагароджання.

Анэта Прымака-Онішк не першы год даследуе і апісвае мінулае беларусаў Падляшша. У ранейшай кнізе «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» яна апісвае перажытае праваслаўнымі беларусамі ў час Першай сусветнай вайны і эвакуацыі ўглыб Расійскай Імперыі. Тая кніга двойчы перавыдавалася па-польску і была перакладзеная на беларускую мову, атрымала літаратурную ўзнагароду імя Веслава Казанэцкага і званне Кнігі года Варшаўскай літаратурнай прэм’еры.

Кніга «Каменне мусіла паляцець» выйшла ў 2024 годзе ў выдавецтве Czarne.

Не забудзь падпісацца на MOST у Тэлеграм. Мы галоўнае медыя беларусаў у Польшчы.

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаЛітаратура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Тересполь

Туристы из Беларуси за три месяца потратили в Польше почти 210 млн злотых

MOST
26 чэрвеня 2026, 12:48

Иностранцы, въехавшие в Польшу через беларусскую границу в I квартале 2026 года, потратили в этой стране 209,6 млн злотых. Это почти в 1,5 раза больше, чем за аналогичный...

Польша введет контроль на границе с Литвой

Афганцы, которые попали в Польшу из Беларуси по «зеленой границе», отсудили компенсацию за задержание польскими пограничниками

MOST
26 чэрвеня 2026, 09:50

Двое граждан Афганистана, нелегально перешедших польско-беларусскую границу в августе 2021 года, получат компенсацию в размере 2 тыс. злотых. Суд признал незаконным их задержание Пограничной службой. О процессе, длившемся...

операция

В Познани начался суд по делу гинеколога, который удалил 24-летней девушке репродуктивные органы

MOST
25 чэрвеня 2026, 17:49

В Окружном суде Познани начался процесс по делу Дариуша С., гинеколога, который удалил 24-летней Виктории репродуктивные органы. Впоследствии анализ показал, что у нее была опухоль низкой степени злокачественности....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты