Пятніца, 13 чэрвеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Штучны інтэлект — у кожную сям’ю». Каманда эмігрантаў стварыла беларускамоўную АІ-калонку

MOST MOST
3 студзеня 2025, 19:36
Гісторыі
A A
беларускі АІ

Беларуская АІ-калонка. Фота з архіва прадстаўніка каманды ADAM

Каманда беларускіх энтузіястаў у эміграцыі стварыла разумную калонку, якая размаўляе па-беларуску. Праз фармат хатняга дэвайса, заснаванага на ChatGPT, яны хочуць прасоўваць беларускую мову і культуру, а ў будучыні і бізнесы — ад віртуальных экскурсій да выдавецтваў. Зараз каманда шукае памочнікаў. Яе прадстаўнік Сяргей (імя змененае) расказаў MOST, што ўжо ўмее прылада і на каго яна арыентаваная.

Каманда, раскіданая па ўсім свеце, назвала праект ADAM. Калонка можа адказваць на любыя пытанні дзякуючы ChatGPT, прайграваць беларускія калыханкі, інфармаваць пра надвор’е, ставіць таймер, граць музыку са Spotify уладальніка.

У бліжэйшы час каманда плануе яшчэ інтэграцыю з сэрвісам дзіцячых аўдыёкніг «Кніжны Воз». Увогуле распрацоўшчыкі кажуць, што адна з мэтаў праекта — закрыць базавую патрэбу дзяцей у камунікацыі на беларускай мове і ў беларускамоўным кантэнце: казках, калыханках, гульнях, віктарынах — усім, чым яны актыўна карыстаюцца з Алісай ад Яндэкса.

Каманда ўжо атрымала водгукі ад тых, хто хацеў бы мець такі дэвайс. Сем’і з дзецьмі пацвярджаюць, што хацелі б, каб у іх доме было болей беларускамоўнага кантэнту.

— Пад капотам ёсць і ChatGPT, які можа расказаць, што тычыцца беларускага свету, што не тычыцца. Мы хочам туды пакласці і беларускі кантэкст, плюс, можа быць, яшчэ дапаможам развіццю беларускім бізнесам, якія арыентуюцца на беларусаў, знайсці свайго пакупніка, — апісвае прыладу Сяргей.

Сярод беларускіх бізнесаў, прасоўванню якіх можа спрыяць ADAM, могуць быць віртуальныя экскурсіі, радыё, сэрвісы навін, выдавецтвы, адукацыйныя і забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых. Калонка ўключыць беларускую музыку, кнігі, падтрымае размову на роднай мове.

«Гіганты беларускую мову туды не завязуць»

Сяргей сам шмат гадоў карыстаўся такімі калонкамі ад Amazon, Google і Яндэкса.

— Добра ведаю механіку, мне вельмі падабаецца такая прылада, — кажа ён. — Яна класная і карысная, мусіць быць у кожным доме. Здаецца, 60% амерыканскіх дамоў маюць Google Nest або Amazon Echo з Alexa. Але ёсць разуменне, што беларуская мова там сама не з’явіцца, гіганты туды яе не завязуць. Гэта тычыцца і многіх іншых моў. Ім [буйным кампаніям] гэта нецікава і немэтазгодна, гэта проста не акупіцца.

Таму беларусы вырашылі стварыць такі праект самастойна. На думку Сяргея, гэта дапаможа і беларускамоўным карыстальнікам, і тым, якія не размаўляюць па-беларуску, але хацелі б, каб у іх быў такі дапаможнік. Яны маглі б, напрыклад, прасіць калонку, каб яна выпраўляла іх памылкі.

— Беларускі штучны інтэлект — у кожную сям’ю, — падсумоўвае Сяргей.

Але ў першую чаргу, праект арыентаваны на беларусаў, якія стасуюцца па-беларуску і якім не хапае беларускамоўнага кантэнту ці не задавальняе яго якасць.

— Праект зараз пазіцыянуецца як шлюз ці брама ў свет беларускага кантэнту, які можа пакласціся ў аўдыёфармат. Праз калонку карыстальнікі могуць хутка знайсці тое, што ім цікава. Такі дапаможнік, які ўсё ведае і падкажа і пра навіны беларускія, і пра навіны ў свеце, пра надвор’е, пра цікаўнасці карыстальніка, накшталт новых аўдыёкніг ці традыцыйных кніг, пра падзеі ў яго горадзе, выступы музычных гуртоў, за якімі ён сочыць.

Мэтавай аўдыторыяй калонкі Сяргей называе айцішнікаў і прасунутых карыстальнікаў ва ўзросце 30-50 гадоў. Гэта людзі, якія ўжо прызвычаіліся плаціць за падпіскі і маюць сталую крыніцу даходу:

— У іх па пірамідзе Маслоў зараз пытанне не як сябе пракарміць, а як захаваць нацыянальную ідэнтычнасць, паўдзельнічаць у захаванні беларускай культуры.

«Чэлендж у тым, што трэба пакласці ў валанцёрскую форму»

Зараз каманда праекта ADAM камерная. У ёй некалькі інжынераў і прадукт-дызайнер. Але беларусы ставяць мэту сабраць паўнавартасную каманду. Да канца студзеня яны збіраюць заяўкі на ролі спецыялістаў. Шукаюць некалькіх QA-інжынераў, прадуктолага, маркетолага, дызайнера, SMM-спецыяліста.

— І паляцім. Будзем працаваць тыднёвымі ці двухтыднёвымі спрынтамі, як звычайна ў айцішных камандах. Я ў ІТ ужо амаль 20 гадоў. Досвед вялікі. Мы ведаем, як гэта робіцца. Але чэлендж у тым, што трэба пакласці ў валанцёрскую форму, — кажа Сяргей.

На рэалізацыю праекта патрэбныя фінансы. Напрыклад, сродкі неабходныя на тое, каб навучыць АІ-мадэлі распазнаваць і сінтэзаваць беларускую мову. Таму каманда ADAM шукае інвестараў і мецэнатаў.

— На руках у нас ужо ёсць 20 дэвайсаў, мы знойдзем 20 лаяльных карыстальнікаў. Месяц-два патэсцім. Зробім краўдфандынг. Далей складана планаваць, але ёсць ідэя пайсці на суседнія рынкі, рабіць зараз, не адкладваючы, — дзеліцца планамі Сяргей.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеТэхналогіі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

бизнес в Гданьске

«Точно, надо сделать слона». Семья беларусов увлеклась сбором янтаря в Гданьске и превратила это хобби в бизнес

Хрысціна Гараніна
13 чэрвеня 2025, 20:58

Беларусские айтишники Андрей и Арина в 2020 году получили предложение релоцироваться в Польшу. Переехали всей семьей в Гданьск, стали гулять по берегу Балтики и случайно открыли для себя...

массаж в Белостоке

«Мастера работают, а их мужья сидят в соседних кабинетах». Беларуска открыла в Польше студию массажа и столкнулась со сталкерами

MOST
12 чэрвеня 2025, 20:54

Беларуска Кристина открыла в Белостоке студию массажа. Сначала все шло по плану: нашла помещение, воспользовалась налоговой льготой для нового бизнеса, сформировала базу клиентов. Но у этого бизнеса есть...

ВНЖ в Польше

«Каждый раз доказываю, что я человек». Семья беларусов с польскими корнями четыре года пытается получить ВНЖ в Польше

MOST
12 чэрвеня 2025, 08:00

Семья беларусов Милы и Глеба (все имена изменены) переехала в Польшу в 2021 году в поисках стабильности и безопасности. Но с тех пор их жизнь превратилась в борьбу...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты