Чацвер, 12 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Гданьску адкрылася выстава беларускага дызайнера, прысвечаная 30 гадам кіравання Лукашэнкі

MOST MOST
31 студзеня 2025, 08:00
Навіны
A A
выставка в Гданьске

Фота: Telegram-канал Mewa Bałtycka

У Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску адкрылася выстава беларускага дызайнера Артура Вакарава, прысвечаная 30 гадам кіравання Лукашэнкі. Яе назва — «30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах» — перадае сутнасць праекта. Праз лічбу «30» аўтар паказвае наступствы дыктатуры: яна то ператвараецца ў дзве першыя літары слова «ЗОНА», то становіцца часткай сігналу SOS.

Артур Вакараў — вядомы беларускі дызайнер, сузаснавальнік мінскай студыі «Адліга» і былы дырэктар мінскай крамы вінтажнай мэблі «Б/Уржуазные ценности». У 2020 годзе ён маляваў плакаты для маршаў пратэсту, а ў 2022-м з’ехаў з краіны і цяпер жыве ў Польшчы.

«Я пастанавіў зрабіць штосьці, што пакажа наступствы гэтых трыццаці гадоў з майго гледзішча», — цытуе яго словы Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці.

Праект пераасэнсоўвае змены не толькі ў палітычным жыцці, але таксама і ў эканоміцы краіны, і ў адукацыі, якая, як канстатуецца, вярнулася да «савецкага падыходу, заснаванага на страху, паслухмянасці і бяздумным завучванні». Праз свае работы аўтар таксама выразіў крытычнае стаўленне да размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, пераследу ЛГБТ-асоб і занепакоенасць выміраннем вёскі.

Упершыню выстава дэманстравалася ў Вільні ў ліпені 2024 года, а ў студзені 2025 года адкрылася ў Польшчы. Акрамя Гданьска, яна працуе таксама ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. На абедзвюх пляцоўках яна будзе даступная да 5 лютага.

Артур Вакараў
Постэр выставы «30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах». Фота: Telegram-канал Mewa Bałtycka
Артур Вакараў
Постэр выставы «30 гадоў дыктатуры ў 30 постарах». Фота: Telegram-канал Mewa Bałtycka

 

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГданьскКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забор на границе

Польша начинает строить второй забор вдоль границы с Беларусью

MOST
11 сакавіка 2026, 10:42

Вдоль польско-беларусской границы в Подляском воеводстве построят второе ограждение. Пограничники рассчитывают, что с ним нарушителям будет еще труднее нелегально пересечь границу. Работы начнутся в ближайшие дни, сообщает RMF...

карта поляка

Только три группы заявителей теперь смогут записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске

MOST
11 сакавіка 2026, 09:51

Записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске смогут только некоторые категории лиц: меняющие документ при наступлении совершеннолетия, лица старше 65 лет, а также находящиеся в...

депортация из Польши

У Польши возникают проблемы с депортацией криминальных авторитетов в Беларусь, Россию и Грузию

MOST
10 сакавіка 2026, 19:15

За последний год Польша задержала пятерых криминальных авторитетов с постсоветского пространства: четверых грузин и гражданина Беларуси. В таких случаях с депортацией возникают проблемы: страны их гражданства не спешат...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты