Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Здзіўленыя палякі і «Тры чарапахі» на валынцы. Схадзілі на Парад святога Патрыка, які ў Польшчы арганізавалі беларусы

Максім Шульц Максім Шульц
17 сакавіка 2025, 18:37
Гісторыі
A A
Парад святога Патрыка

Парад святога Патрыка ў Беластоку. Фота: MOST

17 сакавіка адзначаецца Дзень святога Патрыка. За апошнія 100 гадоў з рэлігійнага свята гэтая дата ператварылася ў сапраўдны нацыянальны брэнд Ірландыі. Цяпер «Патрыка»  адзначаюць у многіх краінах свету, і шмат дзе праводзяцца адмысловая шэсці. Так, першы Парад святога Патрыка адбыўся і ў Беластоку. А зладзілі яго беларусы. Журналіст MOST наведаў мерапрыемства і даведаўся, чаму яно здзівіла палякаў і чым падобныя ірландцы і беларусы.

Ірландскія сцягі, мужчыны ў спадніцах і гукі валынкі

15 сакавіка некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля прыступак касцёла святога Роха — вялікага белага мадэрнісцкага будынка. У некаторых у вопратцы прысутнічаюць зялёныя элементы — гэта нацыянальны колер Ірландыі і адзін з галоўных сімвалаў Дня святога Патрыка.

Удзельнікі парада размаўляюць паміж сабой па-беларуску і па-руску — усе яны нашыя землякі. Побач ззяе мігалкамі машына паліцыі. Спявачка Кацярына Ваданосава кажа, што праваахоўнікі тут не для таго, каб іх разганяць, а каб людзі адчувалі сябе камфортна. Яна адзначае, што ў Беластоку вельмі проста зладзіць мерапрыемства, калі яно нікому не перашкаджае.

— Я не была ў ліку арганізатараў, — адзначае артыстка, — але скажу, што звычайна мясцовым уладам проста падаецца ліст, у якім напісана, адкуль і дакуль будзе ісці марш, колькі прыкладна будзе чалавек, якое забеспячэнне патрэбна. І ўсё — ніякіх праблем.

Парад рушыць. Наперадзе ідуць музыканты: адзін з іх грае на электрагітары, а другі — на валынцы — традыцыйным ірландскім інструменце. У калоне некалькі зялёна-бела-аранжавых сцягоў, крочаць хлопцы ў кілтах — традыцыйных кельцкіх мужчынскіх спадніцах.

Ірландскія мелодыі выклікаюць цікавасць мінакоў. Людзі каля аўтобуснага прыпынку ўсміхаюцца, дастаюць смартфоны, каб зняць кароткае відэа на памяць, і ветліва махаюць удзельнікам парада.

Парад святога Патрыка
Парад святога Патрыка ў Беластоку. Фота: MOST

«У Беластоку сабралася шмат людзей, аб’яднаных гэтай ідэяй і культурай»

Сярод удзельнікаў ёсць тыя, хто не цікавіцца культурай Ірландыі і прыйшлі сюды, проста каб весела правесці час і паглядзець, што гэта такое.

— Так атрымалася, — смеючыся тлумачыць жанчына, чаму апранула зялёнае паліто.

— Мы не ведалі, што гэта колер святога Патрыка, — дадае яе сяброўка, якая трымае на ланцужку маленькага белага сабачку ў чырвонай камізэльцы. — Калі мы прайшлі, я кажу: «Ну ты проста ў колер апранулася!»

Жанчыны прызнаюцца, што не чакалі ўбачыць тут беларусаў і прыемна гэтым здзіўленыя. Эмоцыі толькі пазітыўныя.

— Вельмі добра, усмешка ўвесь час не зыходзіць з твару, — кажуць сяброўкі.

Парад святога Патрыка
Парад святога Патрыка ў Беластоку. Фота: MOST

Але для большасці ўдзельнікаў магчымасць прыйсці на такі парад — гэта, як ні дзіўна, сувязь з радзімай і настальгія па той Беларусі, якой яна была раней. Кацярына Ваданосава адзначае, што стараецца святкаваць Дзень святога Патрыка кожны год, бо расла на кельцкай музыцы, культуры, эстэтыцы.

— Так сталася, што акурат у Беластоку сабралася шмат людзей, аб’яднаных гэтай ідэяй і культурай, якія ўзгадаваныя на гэтым усім, — тлумачыць спявачка. — Гурты «Всё_Crazy», Kurwadziki. Я таксама выкарыстоўваю ў сваёй творчасці ірландскія матывы. І для нас гэта не пусты гук, для нас гэта вельмі дорага і цёпла.

Беларусы можа і несвядома, але адчуваюць сувязь з ірландцамі, дадае артыстка. Яна адзначае, што ў нашых народаў ёсць шмат агульнага, у тым ліку ў гісторыі і нават у нацыянальнай кухні.

«Чаму б нам не пафарбаваць рэчку Бялу?»

Тым часам шэсце дабралася да канцавой кропкі маршруту — плошчы Рынак — і спынілася каля ратушы. Здзіўленыя гараджане, якія адпачываюць тут, пачынаюць абмяркоўваць, што гэта за акцыя такая. Музыканты працягваюць граць ірландскія песні. Раптам раздаюцца знаёмыя мелодыі — валынка выдае песню «Тры чарапахі». Людзі пачынаюць спяваць.

Мерапрыемства заканчваецца запрашэннем на канцэрт да Дня святога Патрыка, які адбудзецца праз некалькі гадзін у пабе Beer4u.

— І па-польску трэба запрасіць, — заклікае нехта.

Цалкам верагодна, што парад святога Патрыка адбудзецца і ў наступным годзе. Ці стане ён больш маштабным? Усё залежыць ад рэкламы мерапрыемства, кажа Кацярына Ваданосава. Спявачка таксама прапануе звярнуць увагу на вопыт Вільнюса, дзе раку Вілію ў гэты дзень фарбуюць у зялёны колер.

— Чаму б і нам не пафарбаваць рэчку Бялу? — смяецца яна.

Парад святога Патрыка
Парад святога Патрыка ў Беластоку. Фота: MOST

Чаму беларусам варта адзначаць Дзень святога Патрыка

Беларусь і Ірландыя знаходзяцца далёка адна ад адной. Наша краіна не мае выхаду да мора, а Ізумрудны востраў з усіх бакоў аточаны вадой. Але, нягледзячы на гэта, у нашых народаў шмат агульнага.

Бульба і дранікі. Як і беларусы, ірландцы вельмі паважаюць бульбу. У XIX стагоддзі яна была асноўным прадуктам, які спажывалі жыхары вострава. Неўраджай гэтай культуры прывёў да Вялікага голаду (an Gorta Mór) у 1845-49 гадах, з-за якога памерла 1,5 млн чалавек, яшчэ 2 млн выехала з краіны — гэта прывяло да таго, што колькасць жыхароў Ірландыі скарацілася ўдвая.

У ірландцаў ёсць і свае дранікі — боксці (boxty, bacstaí). Цікава, што, па адной з версій, назва стравы паходзіць ад ірландскіх слоў arán bocht tí, што перакладаецца як «хлеб для бедных».

Мова і асіміляцыя. У Ірландыі дзве дзяржаўныя мовы: англійская і ірландская (Gaeilge). І апошняя знаходзіцца пад пагрозай. Па звестках перапісу 2022 года, толькі 40% жыхароў краіны могуць гаварыць на ёй, а карыстаюцца штодня 1-2%.

Імперыі і паўстанні. Прычына такога жаласнага становішча роднай мовы, як і ў беларусаў, — панаванне суседняй імперыі. Толькі калі Беларусь была пад Расіяй і СССР каля 200 гадоў, то Ірландыя пад Вялікабрытаніяй — больш за 800.

Час ад часу ірландцы, як і беларусы, паўставалі супраць прыгнятальнікаў. Напрыклад, у 1798 годзе. Паўстанне было жорстка падаўленае, загінулі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў.

Валынка і песні. Самы вядомы ірландскі музычны інструмент — гэта валынка (píb mhála). Але і ў беларусаў ёсць нешта вельмі падобнае — дуда.

Цікава, што беларускі гурт Ceilidh Ceol нават выпусціў два музычныя альбомы, у якіх ірландскія спевы не проста перакладзеныя на беларускую мову, а адаптаваныя да нашай рэчаіснасці. Напрыклад, кельцкія гісторыі пра маракоў пераробленыя ў песні пра беларускіх рэкрутаў.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыБеластокГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

врач

«Люди стесняются вызвать скорую». Беларуска работает дежурным врачом в Польше и выезжает на констатацию смерти

MOST
8 чэрвеня 2026, 18:58

Юлия работает врачом в Польше, в учреждении, которое оказывает помощь в ночное время, выходные и праздничные дни (NPL). К ней пациенты приходят, когда обычные поликлиники уже закрыты, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты