Аўторак, 20 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Экскурсія ў Кракаве, канцэрт у Беластоку, маршы ў Варшаве і Познані. Беларусы ў Польшчы святкуюць Дзень Волі

MOST MOST
24 сакавіка 2025, 09:00
Навіны
A A
Дзень Волі

Мітынг да Дня Волі ў Беластоку. Фота: Jacek Brzozowski Wojewoda Podlaski / Facebook

Беларусы ў Польшчы пачалі святкаваць Дзень Волі — свята прымеркаванае да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 cакавіка 1918 года. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў нядзелю 23 сакавіка. У Варшаве беларусы пранеслі праз цэнтр горада 330-метровы беларускі сцяг, а ў Беластоку паглядзелі выступ клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 і паслухалі канцэрт Лявона Вольскага.

У варшаўскім касцёле святога Аляксандра, дзе збіраюцца беларусы-каталікі, адбылася Святая Імша за Айчыну, а пасля яе — канцэрт хора «Голас цішы». У сярэдзіне дня на плошчы Трох Крыжоў сабраліся ўдзельнікі маршу. Яны разгарнулі 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг і пранеслі яго па цэнтры польскай сталіцы да Замкавай плошчы.

Многія ўдзельнікі неслі нацыянальныя сцягі і самаробныя плакаты патрыятычнага і палітычнага зместу. На Замкавай плошчы на сцэне адбыўся мітынг, падчас якога намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ўручыў медалі «За плённую працу на карысць Беларусі». У акцыі ўдзельнічалі некалькі соцень чалавек.

Дзень Волі
Марш да Дня Волі ў Варшаве. Фота: Каардынацыйная рада / Facebook

У Беластоку набажэнства за беларускі народ адбылося ў праваслаўнай царкве святога Яна Багаслова. На вулічнае святкаванне каля ратушы на Рынку Касцюшкі прыйшлі каля паўтары сотні чалавек. На мітынгу прамаўлялі беларускія і ўкраінскія грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў — падляскі ваявода Яцак Бжазоўскі і віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі.

Сябры клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 прайшлі перад удзельнікамі ў строях часоў Студзеньскага паўстання. Потым выступіў спявак Лявон Вольскі.

Мерапрыемствы з нагоды Дня Волі прайшлі і ў іншых гарадах Польшчы. У Кракаве днём адбылася экскурсія па месцах, звязаных з беларускай гісторыяй, а ўвечары – лекцыя «Спробы стварэння ўзброеных сіл БНР». У Познані беларусы прайшлі шэсцем з плошчы Адама Міцкевіча да плошчы Свабоды.

Перад Днём Волі Следчы камітэт Беларусі выступіў з пагрозамі, што будзе заводзіць крымінальныя справы, праводзіць ператрусы ў сваякоў і арыштоўваць нерухомасць у беларусаў, якія выйдуць за мяжой на святочныя акцыі. З гэтай прычыны святкаванні былі адносна нешматлікімі, а некаторыя ўдзельнікі хавалі свае твары.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: БелостокВаршава

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

визовый центр в Витебске

Польша хочет продлить льготы при выдаче виз беларусам на 2027 год

MOST
19 кастрычніка 2026, 16:16

МИД Польши предлагает продлить льготы при выдаче виз для беларусов на 2027 год. Это предусмотрено проектом постановления о сниженных консульских сборах. В общем порядке сбор за заявление на...

каратист

11 беларусских каратистов задержали в Польше во время чемпионата мира. Им дали восемь дней на выезд

MOST
19 кастрычніка 2026, 15:08

В польском городе Бельско-Бяла задержали 11 беларусов и четырех россиян, которые, предположительно, собирались участвовать в чемпионате мира по карате. По данным польских пограничников, спортсмены въехали в страну по...

ВНЖ в Польше

С начала года число беларусов, обладающих действительными ВНЖ в Польше, снизилось более чем на 14 тысяч

MOST
19 кастрычніка 2026, 09:56

129,8 тыс. беларусов находятся в Польше на основании ВНЖ. Таковы данные Управления по делам иностранцев на 1 октября 2026 года. Анализ MOST показывает, что с начала года число...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты