Панядзелак, 20 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы хочуць усталяваць у Польшчы крыж у гонар змагароў за вольную Беларусь

MOST MOST
28 сакавіка 2025, 18:08
Навіны
A A
крыж у Гданьску

Так мусіць выглядаць крыж. Фота: Białoruskie Towarzystwo Kulturalne CHATKA w Gdańsku / Zrzutka.pl

Беларускае культурнае таварыства «Хатка» хоча ўсталяваць у Гданьску крыж у гонар змагароў за вольную і дэмакратычную Беларусь. Ён будзе ўшанаваннем памяці тых, хто не мае магілы. Арганізацыя пачала збор сродкаў на рэалізацыю праекта.

У «Хатцы» паведамілі, што такая ідэя ўзнікла яшчэ ў 2018 годзе падчас святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. І растлумачылі, што шмат хто з дзеячаў дагэтуль не мае магілы, бо «загінуў недзе ў савецкай высылцы або быў расстраляны ў Курапатах ці ў засценках НКУС».

Арганізацыя нагадала, што пасля выбараў 2020 года з’явіліся новыя ахвяры рэжыму, а ва Украіне «беларусы працягваюць змагацца і паміраць за ідэалы свабоды і незалежнасці».

«Мы лічым сваім абавязкам стварыць у Гданьску сімвалічнае месца нацыянальнай памяці, каб ушанаваць герояў і захаваць пра іх памяць для будучых пакаленняў», — паведамілі ініцыятары.

Крыж з каменнымі табліцамі плануецца паставіць на Гарнізонных могілках у Гданьску. Праект падрыхтаваў архітэктар Станіслаў Шыманьскі, а яго выканаўцамі будуць каменячос Раман Лебрэхт і сталяр Ян Ассоўскі. Праца разам з матэрыяламі ацэньваецца ў 25 тыс. злотых. Усталяванне плануецца завяршыць да жніўня 2025 года.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГданьск

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гражданство Польши

Вето президента и расследование коррупции в варшавской больнице. Главные новости Польши за неделю

MOST
19 ліпеня 2026, 17:45

Рассказываем, что случилось в Польше с 13 по 19 июля 2026 года. Кароль Навроцкий наложил вето на закон о статусе ближайшего лица. Предполагалось, что он закрепит права однополых...

польский проездной документ иностранца

Польша резко снизила выдачу международной защиты беларусам. В июне отказов вдвое больше, чем позитивных решений

MOST
17 ліпеня 2026, 15:10

Польша резко снизила выдачу международной защиты беларусам, свидетельствует анализ статистики Управления по делам иностранцев. В июне вынесено 21 решение о предоставлении беларусам статуса беженца и еще четыре — о...

TUTAKA

Больш за 70 беларускіх падзей. Пад Беластокам пачынаецца фэст TUTAKA

MOST
17 ліпеня 2026, 12:48

Ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка на Беласточчыне, 16-19 ліпеня адбываецца беларускі фэст TUTAKA. У праграме — выступы музыкаў, лекцыі, дыскусіі, майстар-класы. Расказваем, што можна будзе ўбачыць на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты