Нядзеля, 8 чэрвеня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

MOST MOST
31 сакавіка 2025, 16:40
Гісторыі
A A
Белавежская пушча

З польскага боку Белавежскай пушчы. Фота: Krzysztof / Pixabay

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і яшчэ адну — паміж імі. І хаця палітычныя прычыны спынілі супрацоўніцтва спецыялістаў з Беларусі і Польшчы, праблемы рэліктавага лесу застаюцца агульнымі. Пра тое, што адбываецца з жывёламі і экасістэмай па розныя бакі агароджы, расказалі дырэктар Інстытута біялогіі млекакормячых Польскай Акадэміі Навук Міхал Жмігорскі і даследчык пушчы з беларускага боку, які з прычын бяспекі вырашыў захаваць ананімнасць.

Рэдакцыі MOST і Hrodna.life працягваюць сумесны праект пра людзей, з’явы і падзеі па абодва бакі беларуска-польскай мяжы.

Як платы ўплываюць на экалогію

У адказ на міграцыйны крызіс, справакаваны рэжымам Лукашэнкі, польскі бок у 2022 годзе ўзвёў на мяжы металічны плот. Агароджа вышынёй 5,5 метра і даўжынёй 186 кіламетраў, абсталяваная калючай стужкай, падзяліла Белавежскую пушчу на дзве часткі — беларускую і польскую. Цягам 2024-2025 гадоў агароджу мадэрнізавалі з дапамогай датчыкаў руху і каля 1300 камер.

Яшчэ падчас будаўніцтва эколагі з розных бакоў мяжы папярэджвалі, што плот парушыць экасістэму. Але насамрэч лес быў падзелены нашмат раней, адзначаюць эксперты.

— Важна памятаць, што па беларускім баку мяжы плот стаяў прыкладна з 50-х гадоў, — расказвае беларускі даследчык (сайт беларускага нацыянальнага парку «Белавежская пушча» сцвярджае, што плот пабудавалі ў 1981 годзе. — Заўв. рэд.). — Таму міграцыі вялікіх жывёл, напрыклад зуброў, паміж Польшчай і Беларуссю не было і раней. Беларускія зубры ўвесь час жылі ў ізаляцыі ад польскіх.

Польская агароджа значна больш шчыльная — і яна пагоршыла сітуацыю. Калі раней ваўкі і рысі маглі прайсці праз беларускі плот, то зараз спыняюцца на польскім. Але дробныя жывёлы, такія як лісы ці куніцы, здольныя пералезці праз краты.

Белавежская пушча
Фота: Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Як з’явілася «трэцяя Белавежская пушча»

— Цяпер паміж польскай і беларускай агароджамі ёсць зона — і некаторыя жывёлы аказаліся закрытымі ў гэтай міжплотавай прасторы. У некаторых месцах яна шырокая — каля двух кіламетраў, — у некаторых вузкая — некалькі сотняў метраў. Так жывёлы ў гэтай паласе і гуляюць, у тым ліку зубры і алені, — расказвае эксперт з беларускага боку пушчы.

Агульная плошча «трэцяй» Белавежскай пушчы складае каля 35 квадратных кіламетраў.

Дырэктар Інстытута біялогіі млекакормячых Польскай Акадэміі Навук Міхал Жмігорскі пагаджаецца, што плот стаў праблемай не для ўсіх жывёл. Напрыклад, птушкі могуць спакойна пераляцець агароджу. Але навуковец дадае, што для сярэдніх і буйных жывёл міграцыя паміж бакамі лесу ўскладнілася.

— На беларускім баку плот быў зроблены з калючага дроту. Гэта таксама небяспечна для жывёл — здараліся нават выпадкі, калі яны спрабавалі яго прайсці або пераскочыць і атрымлівалі сур’ёзныя траўмы ці нават гінулі. Новы бар’ер яшчэ мацней запячатаў мяжу і зрабіў яе пераход немагчымым.

Жмігорскі згадвае, што з польскага боку былі асобіны рысі, пазначаныя GPS-перадатчыкамі. Дзякуючы дадзеным тэлеметрыі навукоўцы высветлілі, што адна асобіна магла да 50 разоў на год прайсці праз мяжу. Такім чынам захоўвалася сувязь паміж папуляцыямі.

— Зараз мы турбуемся, што з-за шчыльнасці польскага плота, рысі больш не змогуць праз яго праходзіць. Гэта дрэнна, бо для іх Белавежская пушча стала меншай, — кажа Міхал.

Белавежская пушча
З польскага боку Белавежскай пушчы. Фота: MOST / Hrodna.life

Што будзе, калі заўтра плот разбураць

У Польшчы спыняцца на адной толькі агароджы не плануюць, а хочуць яшчэ больш узмацняць мяжу ў рамках праграмы «Усходні шчыт». Пакуль дадатковыя элементы ўмацаванняў усталявалі на невялікім участку працягласцю крыху болей за два кіламетры. Але ўжо вядзецца падрыхтоўка да ўстаноўкі новай партыі. Умацаванні могуць з’явіцца і на тэрыторыі Белавежскай пушчы, што вельмі турбуе эколагаў.

— Зараз палякі абмяркоўваюць узмацненне — уздоўж усёй мяжы будуць пабудаваныя супрацьтанкавыя ўмацаванні. Тады плот падасца дробяззю ў параўнанні з тымі трансфармацыямі, якія могуць адбыцца, — лічыць беларускі эксперт.

На яго думку, нават калі адносіны паміж Беларуссю і Польшчай зменяцца, хутка дэмантаваць плот не атрымаецца. Маўляў, пабудаваць агароджу было складана і каштавала шмат грошай, але каб прыбраць яе, давядзецца выканаць не менш працы.

— Гэта ж значыць не толькі прыбраць яго фізічна. Трэба таксама прыбіраць трубы, пабудаваныя на рэках. Трэба будзе прымаць меры па аднаўленню ландшафтнага і расліннага покрыва. Гіпатэтычна гэта лёгка, але фізічна гэта будзе складаны працэс, — адзначае эксперт.

Дэмантаж плота дапамог бы рысям

Міхал кажа, што адно з галоўных пытанняў, якое турбуе польскі бок, — рысі. Гэты від лічыцца рэдкім у Польшчы. Агароджа ўзмацняе праблему, бо ў польскую частку пушчы рысі даходзілі толькі з Беларусі. Беларусь жа знаходзіцца ў асноўным арэале рысі, куды ідзе ўзмацненне  папуляцыі з Расіі і краін Балтыі.

— З-за плоту асобіны ізаляваныя і не могуць змешвацца з вялікай папуляцыяй. У такім выпадку яны пачнуць размнажацца з роднаснымі асобінамі. З-за гэта могуць з’явіцца генетычныя захворванні або дэмаграфічныя праблемы.  Ёсць надзея, што сітуацыя з Беларуссю неяк стабілізуецца і мы зможам размаўляць наконт аднаўлення гэтай экалагічнай сувязі. Хаця б эксперыментальна. Можа, на нейкім невялікім фрагменце ўдалося б гэта зрабіць. Гэта было б вельмі карысна, — тлумачыць Міхал.

У сваю чаргу эксперт з беларускага боку мяжы адзначае, што спробы зрабіць міграцыйны калідор ужо былі. Ідэя была ў тым, каб стварыць у беларускім плоце пераходы для жывёл.

— Было шмат намаганняў і з боку Беларусі, і з боку ЮНЭСКА, каб Белавежская пушча была сапраўды адзіным аб’ектам, каб з’явіўся адзіны план кіравання паміж Польшчай і Беларуссю, а негатыўны ўплыў мяжы памяншаўся, — кажа беларускі эксперт пра сітуацыю да 2021 года, то-бок да пачатку міграцыйнага крызісу.

Бакі прыкладалі намаганні, каб мець агульныя падыходы да кіравання Белавежскай пушчай. Дзейнічала беларуска-польская працоўная група, у якую ўваходзілі прадстаўнікі акадэмічных колаў, нацыянальных паркаў, міністэрстваў.

— У прынцыпе беларускі бок быў заўсёды больш актыўны ў гэтых сустрэчах. Ужо даўно казалі, што трэба рабіць міграцыйны калідор у беларускім плоце. У 2020 годзе да гэтага падыходзілі, але пасля праца спынілася, — расказвае беларускі эксперт.

забор на границе
Фота: Мінпрыроды Беларусі

А што з зубрамі?

Перыядычна беларускі бок прадае зуброў з Белавежскай пушчы іншым краінам. У студзені 2024 года трох жывёлін адправілі ў Татарстан, а ўжо ў лютым 2025 стала вядома, што яшчэ адну партыю перададуць Расіі. Часам на зуброў дазваляюць паляваць — але толькі на асобін з рэзервовага генафонду, то-бок старых або хворых.

На думку беларускага эксперта, абурацца з-за гэтых навін не варта — папуляцыя зуброў на беларускім баку ўжо перавышае норму.

— Зубр знік з дзікай прыроды. Таму ў любой частцы, дзе бы яго ні захацелі аднавіць, гэта будзе звязана з тым, што ў адным месцы яго купяць. Таму, канешне, гэты працэс перасялення зуброў — лагічны падыход да аднаўлення відаў у дзікай прыродзе.

У беларускай Белавежскай пушчы сапраўды зуброў зашмат — 690, пры аптымальнай лічбе 400. Яны добра аднавіліся, іх кормяць, натуральных драпежнікаў ужо няма, бо ваўкі з імі не спраўляюцца, зімы сталі мякчэйшымі. Таму зубры жывуць напалову як на ферме.

Беларускі даследчык мяркуе, што на польскім баку сітуацыя з зубрамі яшчэ больш вострая. Справа ў тым, што плошча беларускага нацыянальнага парку ў два разы большая за тэрыторыю парку ў Польшчы.

Жмігорскі пацвярджае гэтую здагадку: папуляцыя зуброў на польскім баку расце дастаткова хутка. Згодна з апошнімі падлікамі Рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў Польшчы, колькасць жывёл дасягнула 870 асобін. Агулам жа колькасць зуброў на ўсім Падляшшы перавышае 1600 асобін і толькі за апошнія два гады вырасла на 15%.

— Я ведаю, што былі спробы перавезці некалькі асобін кудысьці яшчэ, дзе б хацелі аднавіць папуляцыю. Але, наколькі мне вядома, не ў Расію.

Зараз зубры пачынаюць разыходзіцца за межы лесу, часам выходзяць на фермерскія палі. Часам здараюцца аўтамабільныя аварыі.

— Але мы лічым, што мусім ахоўваць зуброў. Напрыклад, даваць пэўныя кампенсацыі фермерам або сачыць за дарогамі, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў. Але мы не бачым неабходнасці адстрэльваць зуброў, — адзначае Міхал.

Белавежская пушча
З польскага боку Белавежскай пушчы. Фота: MOST / Hrodna.life

Як міграцыйны крызіс паўплываў на пушчу?

Эксперт з беларускага боку адзначае, што падчас міграцыйнага крызісу пушча выкарыстоўвалася вельмі моцна, што паўплывала на экасістэму.

— Калі зірнуць на статыстыку пераходаў мяжы, менавіта пушча была галоўным напрамкам спроб нелегальнай міграцыі. Гэта ўплывае на стан экасістэмы: велізарная колькасць смецця, шкоды, якая наносіцца. Менавіта гэта і выклікае рэакцыю з польскага боку, — упэўнены беларускі даследчык.

З пачатку міграцыйнага крызісу ў лясах пачалі з’яўляцца не толькі бежанцы, але і памежнікі, паліцыя і вайскоўцы.

—  У лесе ёсць іх машыны  — гэта неспрыяльна для экасістэмы. З іншага боку, лес мае вялікую здольнасць да рэгенерацыі. Так што нават калі бежанцы паляць вогнішча два дні, а пасля сыходзяць у іншае месца, то праз некалькі тыдняў ці месяцаў ад прысутнасці чалавека не застаецца і следу. Лес вельмі хутка аднаўляецца і пераадольвае такія лакальныя парушэнні, — кажа польскі эксперт.

Белавежская пушча
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Pixabay

Якія перспектывы пушчы?

Эксперт з беларускага боку мяжы лічыць, што абедзве краіны паказваюць негатыўныя прыклады стаўлення да лесу. Беларусь — з-за міграцыйнага крызісу, Польшча — з-за будавання плота.

— Увесь сусвет у кепскім стане. Таму цяжка чакаць, што тут будзе лепш, чым усюды. Але за ўсю гісторыю Белавежскай пушчы, супрацоўніцтва і яе аховы, напэўна, гэта адны з самых складаных часоў. Зараз мы назіраем самую вялікую негатыўную дынаміку. Гэта, канешне, па абедзвюх баках.

Са свайго боку польскі эксперт раіць максімальна скараціць уплыў чалавека на лес, каб экасістэма магла аднаўляцца натуральным спосабам.

— Зараз мы рыхтуем інтэграваны план кіравання аб’ектам ЮНЭСКА, які будзе спрыяць ахове лесу. Лічу, што зараз гэта самая важная тэма, — адзначае Міхал.

Камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо разглядаў у 2024 годзе пытанне захоўвання Белавежскай пушчы пасля будаўніцтва плота на польска-беларускай мяжы. Сярод негатыўных наступстваў тады вылучалі ў тым ліку фрагментацыю лясных масіваў, парушэнне натуральнага развіцця лясных экасістэм, падзел папуляцый рысі і воўка.

Беларусь рэгулярна спрабуе прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да праблемы плота на мяжы. У 2025 годзе ў беларускую частку пушчы з гэтай мэтай вазілі прадстаўнікоў ААН і ПРААН, а таксама Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Аднак падчас такіх мерапрыемстваў беларускія афіцыйныя асобы спрабуюць замоўчваць прычыну з’яўлення плота на мяжы — справакаваны Беларуссю міграцыйны крызіс. Яны фіксуюць увагу на іншых прычынах прыпынення трансгранічных стасункаў, напрыклад на пандэміі кавіду.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБелавежская пушчаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Курбан-байрам

«Сын умеет молиться, а я — нет». Съездили на Курбан-байрам в татарскую деревню на границе Польши и Беларуси

MOST
6 чэрвеня 2025, 21:36

В 10 километрах от польско-беларусской границы стоит деревня Бохоники. В ней на протяжении 300 лет живут татары, которые исповедуют ислам. В праздник Курбан-байрам журналисты MOST отправились в деревню,...

кадры из ролика

Беларуска записала ролик под матерную песню про польскую партию — оказалась в центре скандала и заинтересовала евродепутата

MOST
6 чэрвеня 2025, 15:05

Беларусская студентка оказалась в центре скандала в Польше. В TikTok она опубликовала провокационный ролик, в котором танцует под песню J**ać PIS — имеется в виду партия «Право и...

польский проездной документ иностранца

«История не вызывает доверия». Польша передала Литве дело о международной защите беларуски, которая часто ездила в командировки

MOST
5 чэрвеня 2025, 19:15

Воеводский административный суд Варшавы отказал беларусской активистке в рассмотрении дела о международной защите в Польше, несмотря на явную связь девушки с этой страной: здесь живет ее молодой человек,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты