Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Журналісту Анджэю Пачобуту споўнілася 52 гады. Ён сустракае Дзень нараджэння ў беларускай калоніі

MOST MOST
16 красавіка 2025, 10:15
Навіны
A A
Анджей Почобут

Фото: Dawid Gromadzki / Urząd Miasta Białystok (фрагмент)

Журналісту польскага выдання Gazeta Wyborcza і дзеячу польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту спаўняецца 52 гады. Гэта ўжо пяты дзень нараджэння, які Пачобут сустракае ў зняволенні.

Польшча намагаецца вызвалення Пачобута, аказваючы ціск на рэжым Лукашэнкі. Гэта, напрыклад, адна з умоў адкрыцця памежнага пераходу «Баброўнікі», які быў закрыты на наступны дзень пасля выраку журналісту.

12 красавіка Лукашэнка пракаментаваў гэтыя намаганні так: «Пачобут гэты — вечная праблема. І нейкая яшчэ тэма. “Для таго каб размаўляць з намі, беларусы павінны зрабіць гэта”. Я кажу: “Ды пашліце вы іх”. Мы нікому нічога не павінны. Хочаце — сядаем размаўляем».

У студзені 2025 года Лукашэнка заяўляў, што Польшча нібыта «адмовілася ад Пачобута». У лютым міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі сказаў, што абмяркоўваў справу Пачобута з прадстаўнікамі ЗША падчас візіту ў Вашынгтон.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў сваім доме ў Гродне пасля ператрусу. З таго часу ён застаецца ў турме. Беларуская пракуратура абвінаваціла журналіста ў распальванні нацыянальнай варожасці і закліку да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў калоніі. Паводле звестак праваабаронцаў, у пачатку 2025 года Пачобуту на паўгода працягнулі ўтрыманне ў памяшканні камернага тыпу, дзе ўмовы яшчэ больш суровыя.

Беларусы і палякі, якія жывуць у Беластоку, штомесяц збіраюцца на акцыі салідарнасці ў цэнтры горада, каб нагадаць пра зняволенага журналіста. У сакавіку 2025 года ўдзел у акцыі прынялі ваявода Падляскага ваяводства Яцэк Бжазоўскі, прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі і маршал Сената Малгажата Кідава-Блоньска.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыПалітзняволеныя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут

З’езд Саюза палякаў у Беларусі пераносіцца. Але Анджэй Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

MOST
7 верасня 2026, 11:19

З’езд Саюза палякаў у Беларусі, які планавалі правесці ў Гродне 13 верасня, перанеслі на сакавік 2027 года. Нягледзячы на гэта, дзеяч арганізацыі, журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты