Панядзелак, 7 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Штогадовы беларускі фэст у Кракаве можа не адбыцца. Арганізатары шукаюць сродкі

MOST MOST
29 красавіка 2025, 09:59
Навіны
A A
Пікнік Letucień

Пікнік Letucień. Фота з архіва беларускай дыяспары

Летні пікнік Letucień у Кракаве — фестываль, які ўжо пяць гадоў запар збірае беларусаў і беларусак з усяго свету — апынуўся пад пытаннем. Арганізатары паведамляюць, што без падтрымкі ён можа не адбыцца, і збіраюць сродкі на правядзенне мерапрыемства.

Letucień — некамерцыйная падзея, якую ладзяць больш за 30 арганізатараў і 70 валанцёраў. Апошнія тры гады яна праходзіць у вялікім гарадскім парку Jordana. У 2024 годзе фэст наведалі больш за 5 тыс. чалавек.

Тады на арганізацыю спатрэбілася каля 100 тыс. злотых, з якіх амаль 40% склалі данаты. Сёлета мэта збору — 105 тыс. злотых. Каб фестываль адбыўся, да 1 чэрвеня трэба сабраць як мінімум 70% ад гэтай сумы (дапамагчы можна тут).

Калі сабраць сродкі атрымаецца, арганізатары плануюць тры музычныя сцэны: галоўная сцэна з трыма-чатырма артыстамі, электронная пляцоўка з актуальнымі беларускімі дыджэямі і live-выканаўцамі і этна-сцэна з народным каларытам.

Акрамя таго, плануецца адкрыць вялікую дзіцячую пляцоўку з праграмай гульняў, майстэрань і заняткаў, фудкорт на тузін фудтракаў — ад дранікаў і блінцоў да лацінаамерыканскіх эмпанадас, а таксама кірмаш, да якога далучыцца каля 40 майстроў і майстрыц з аўтарскімі вырабамі.

У рамкам фестывалю будзе арганізаваная літаратурная пляцоўка ад Pradmova, а таксама адукацыйная праграма з інтэрактыўнымі выступамі, размовамі і дыскусіямі. На пляцоўцы салідарнасці можна будзе падтрымаць палітзняволеных і даведацца больш пра грамадскія ініцыятывы. Дадаткова арганізатары задумалі новую псіхалагічную пляцоўку.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыДыяспарыКракаўКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут

З’езд Саюза палякаў у Беларусі пераносіцца. Але Анджэй Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

MOST
7 верасня 2026, 11:19

З’езд Саюза палякаў у Беларусі, які планавалі правесці ў Гродне 13 верасня, перанеслі на сакавік 2027 года. Нягледзячы на гэта, дзеяч арганізацыі, журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты