Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Не было нават часу на адпачынак». Беларуска расказала, як праходзіла практыку на пошце ў Польшчы

MOST MOST
10 чэрвеня 2025, 13:32
Гісторыі
A A
работа на почте

Poczta Polska в Варшаве. Фото: Adrian Grycuk / Wikimedia Commons

Асе (імя змененае) 36 гадоў. У Беларусі яна атрымала адукацыю эканаміста, а ў Польшчы скончыла паліцэальную школу па спецыяльнасці «паштова-фінансавыя паслугі» і трапіла на практыку ў кампанію Poczta Polska — гэта дзяржаўны паштовы аператар. Сваім досведам яна падзялілася з MOST.

Ася пераехала ў Польшчу чатыры гады таму, а ў мінулым годзе пачала рыхтавацца да падачы дакументаў на грамадзянства. Сярод іх быў сертыфікат аб валоданні польскай мовай на ўзроўні мінімум В1. І Ася вырашыла паступіць у паліцэальную школу.

Паводле нядаўніх змен у польскім заканадаўстве, дыпломы паліцэальных школ выключаюцца са спісу дакументаў, якія пацвярджаць веданне польскай мовы. Больш падрабязна пра гэта мы пісалі тут.

Легалізацыя была не адзінай прычынай.

— Таксама мне хацелася палепшыць узровень польскай мовы і знайсці новых сяброў, — адзначае жанчына.

Абіраючы курс у паліцэальнай школе, беларуска спынілася на паштова-фінансавых паслугах.

— Гэты напрамак адпавядаў маім здольнасцям, і да таго ж там быў кароткі тэрмін навучання — усяго год, — прызнаецца Ася.

«Вялікі аб’ём працы рукамі — як на канвееры»

Вясной 2025 года навучанне Асі заканчвалася, і перад выпускнымі іспытамі жанчыне неабходна было прайсці практыку. Трэба было адпрацаваць 140 гадзін — 20 дзён па сем гадзін з перапынкам на абед у 15 хвілін.

Месца для практыкі студэнты мусілі шукаць самастойна. Ася старанна рассылала рэзюмэ ў розныя кампаніі, але ўсе яны заставаліся без адказу.

— Знайсці практыку самастойна было вельмі складана. Таму мы [з аднагрупнікамі] звярнуліся да настаўніцы з паліцэальнай школы — яна нам дапамагла, — кажа Ася.

Так разам з аднагрупнікамі яна трапіла на практыку ў Poczta Polska.

— Нас адправілі ў напружаны аддзел — па працы з юрыдычнымі асобамі, — згадвае беларуска. — Да абеду мы працавалі ў аддзеле, які прымае лісты, сартуе іх і перадае кур’ерам. Пасля абеду мы ішлі ўжо ў аддзел, які прымае лісты і пасылкі ад кур’ераў.

Паводле беларускі, сама па сабе праца, якую трэба было выконваць, няцяжкая. Але галоўная складанасць была ў тым, што працы вельмі шмат, а працаўнікоў бракуе.

— Мы клеілі штрых-коды і датавалі лісты і пасылкі на спецыяльнай машыне. Гэта вялікі аб’ем працы рукамі — як на канвееры. Не было нават часу на адпачынак, — кажа Ася. — Увогуле, у працаўніц пошты вельмі вялікая загружанасць.

«Хутчэй бы гэта скончылася»

Ася адзначае, што фізічна вытрымаць інтэнсіўную працу было нескладана, але маральна яна далася цяжка.

— Не было ніякага задавальнення ад таго, што я выконвала. Ісці туды не хацелася. Жыла думкамі: «Хутчэй бы гэта скончылася», — дзеліцца яна.

Адзіным станоўчым момантам Ася называе цёплую і добразычлівую атмасферу ў калектыве. Паводле яе, усе працаўнікі былі файнымі і дабрадушнымі і не ставіліся перадузята да іншаземцаў.

«Есці за штосьці трэба»

Узроўнем заробку, на які могуць разлічваць працаўнікі пошты, Ася не цікавілася. Але думае, што гэта сума не большая за мінімальны заробак у Польшчы. Зараз гэта 4666 злотых брута.

На пытанне, ці хацела б яна застацца працаваць на пошце пасля заканчэння навучання, беларуска прызнаецца:

— Мне больш падабаецца працаваць галавой, а не рукамі. Але калі не змагу знайсці іншай працы, то прыйдзецца ісці: есці за штосьці трэба.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПраца ў Польшчы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты