Чацвер, 15 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У цэнтры Варшавы з’явіліся партрэты беларускіх праваабаронцаў

MOST MOST
20 чэрвеня 2025, 13:18
Навіны
A A
выстава ў Варшаве

Фота: Праваабарончы цэнтр "Вясна"

У Варшаве, у Кракаўскім прадмесці каля помніка Мікалаю Каперніку, пачала дзейнічаць арт-інсталяцыя «Нязломныя». На стэндах — партрэты зняволеных беларускіх праваабаронцаў, звараныя з металічных прутоў.

У цэнтры польскай сталіцы можна ўбачыць партрэты старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, а таксама яго калег па «Вясне» — Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і валанцёркі цэнтра Марфы Рабковай. Упершыню на выставе няма партрэта Андрэя Чапюка — 18 красавіка ён выйшаў на волю.

Варшава стала другім польскім горадам, дзе ладзіцца выстава. У верасні мінулага года арт-інсталяцыю «Нязломныя» выстаўлялі ў Познані. Таксама выстава працавала ў Бельгіі, Даніі, Германіі, Літве, Чэхіі.

— Мы заўсёды шукаем новыя формы і спосабы пашырэння інфармацыі пра сітуацыю з нашымі зняволенымі калегамі. <…> З аднаго боку, гэта адлюстраванне тых суровых умоваў, у якіх знаходзяцца вясноўцы і тысячы палітзняволеных у Беларусі. З іншага — непахіснасць вясноўцаў у прынцыпах і адданасці каштоўнасцям правоў чалавека, свабоды і дэмакратыі, — кажа Марына Кастылянчанка, праваабаронца «Вясны».

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» будзе працаваць у Варшаве да 7 ліпеня.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

 

 

Тэгі: АртыкулыВаршаваПалітзняволеныя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

Во Вроцлаве чиновники завершили около 16 тысяч дел иностранцев из более чем 24 тысяч просроченных

MOST
14 кастрычніка 2026, 19:11

К концу сентября 2026 года Воеводский ужонд во Вроцлаве завершил почти 16 тыс. из более чем 24,6 тыс. просроченных дел иностранцев. Об этом госорган сообщил по итогам встречи...

допрос на беларусской границе

Африканка пыталась выехать из Беларуси в Польшу по паспорту сестры. Обман раскрылся

MOST
14 кастрычніка 2026, 13:32

Гражданка Мали пыталась выехать в Польшу через Брест по паспорту двоюродной сестры, чтобы потом уехать во Францию. Об инциденте рассказал Госпогранкомитет Беларуси. Вечером 8 октября девушка прибыла в...

ВНЖ в Польше

Как обстоят дела с легализацией в Польше беларусов на фоне других иностранцев?

MOST
14 кастрычніка 2026, 09:56

За восемь месяцев 2026 года воеводские ужонды Польши рассмотрели почти 238 тыс. заявлений иностранцев на ВНЖ (часовы побыт, сталы побыт и карту долгосрочного резидента ЕС). В 85,8% случаев...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты