Серада, 27 жніўня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Не асімілюемся». Прадстаўнікі беларускай меншасці ў Польшчы і дыяспары паспрачаліся пра цікавасць да беларускай справы

MOST MOST
27 чэрвеня 2025, 17:53
Навіны
A A
беларусы ў Польшчы

Фота: Старонка Paweł Hulajnoga ў Фэйсбуку

У беларускай супольнасці ў Польшчы адбылася завочная спрэчка. Юрка Каліна, прадстаўнік беларускай нацыянальнай меншасці — этнічных беларусаў, якія спрадвеку жывуць у Польшчы, — у эфіры Беларускай службы Польскага радыё заўважыў, што 90% беларусаў, што прыехалі ў апошнія гады, пішуць па-руску, не імкнуцца рабіць штосьці разам з беларусамі Падляшша і ўвогуле «свой нос з Беластока не высоўваюць». Беларускі краязнаўца Кастусь Шыталь у Facebook адказаў Каліне, патлумачыўшы, чаму інтарэсы меншасці і дыяспары сапраўды могуць адрознівацца.

«Чарка і шкварка тут галоўныя»

Каліна не здзіўляецца, што невялікая частка з тых людзей, які прыехалі ў Польшчу, зацікаўленыя беларускай нацыянальнай ідэяй, дзейнасцю ў беларускім асяроддзі ці на карысць беларускай культуры або адукацыяй сваіх дзяцей на беларускай мове. І адзначае, што шмат хто папросту займаецца выжываннем.

Найперш ім патрэбна жытло, праца, патрэбна запісаць дзяцей у школы і зарабляць на жыццё.

— Я чытаю многа выказванняў у сацсетках менавіта беларусаў з Беларусі. І, па-першае, я бачу, што 90% з іx пішуць па-расійску, яны не карыстаюцца беларускай мовай. Калі быць вельмі цынічным, то можна сказаць, што «чарка і шкварка» тут галоўнае, — заўважыў суразмоўца Беларускай службы Польскага радыё.

Паводле яго меркавання, толькі 10-20% беларусаў, якія раней былі актыўнымі ў беларускім асяроддзі ў Беларусі, цяпер намагаюцца нешта рабіць дзеля беларускай справы ў Польшчы.

«Свой нос з Беластока яны не высоўваюць»

Юрка Каліна шкадуе, што няма імкнення рабіць гэта разам з беларусамі Падляшша.

— Такое здараецца, але найперш па ініцыятыве беларусаў Падляшша — такіх, як я, якія жывуць тут спакон вякоў, нашыя бацькі, дзяды, прадзеды тут жылі — на Падляшшы. Менавіта нашыя арганізацыі, як фонд «ТУТАКА», «Цэнтр беларускай культуры» ці фонд «Камунікат», працягваюць руку і прапануюць супольна ладзіць нейкія мерапрыемствы, ствараць праекты, разам шукаць для іх фінансаванне.

«Польскі беларус» чакаў, што супольных спраў будзе намнога больш, што інтэграцыя беларусаў на тэрыторыі Польшчы будзе больш цеснай і шматвектарнай. Тое, што спадзяванні не збываюцца, выклікана часткова становішчам этнічных беларусаў у Польшчы.

— Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы, яе актыўная частка, невялікая, слабая. Нас тут мала. Не спрыяе і малая падтрымка беларускіх арганізацый, напрыклад, фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту тыднёвіка «Ніва» спынілася на такім жа ўзроўні, як было 10 гадоў таму.

Юрка Каліна таксама шкадуе, што беларусы, якія прыехалі ў Польшчу, не праяўляюць надта вялікай цікаўнасці да этнічных беларусаў, якія жывуць на гэтай зямлі спакон вякоў.

— Беларусы, якія прыехалі з Беларусі, не ведаюць і, магчыма, не хочуць ведаць, што тут на Падляшшы жывуць этнічныя беларусы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы. У Беластоку ёсць беларусы з Беларусі, якія пішуць тэксты па-беларуску, яны актыўныя ў сацыяльных сетках, робяць перадачы для «Радыё Рацыя», але свой нос з Беластока яны не высоўваюць. Ім не цікава пабываць у Дубічах Царкоўных, у Нараўцы пабачыць музей Тамары Саланевіч, ці наведаць «Беларускі музей» у Гайнаўцы.

«Мы робім беларускую справу не ў той форме, у якой хацеў бы Юрка Каліна»

Краязнаўца Кастусь Шыталь з меркаваннямі Каліны не пагадзіўся. У Fаcebook ён сцвердзіў, што ягоныя сябры ў сацсетках прынамсі дзве траціны допісаў пішуць па-беларуску. А таксама аспрэчыў тэзіс, што толькі 10-20% беларусаў, якія раней былі актыўнымі ў Беларусі, цяпер намагаюцца нешта рабіць дзеля беларускай справы ў Польшчы.

— Можа, калі ўзяць усіх грамадзянаў РБ, якія пераехалі ў Польшчу, у тым ліку па карце паляка, ды эканамічных мігрантаў, то 20% актыўных бы і выйшла. Але практычна ўсе тыя, хто ў Беларусі беларускай справай займаўся, у Польшчы працягваюць гэта рабіць. Часта мы робім беларускую справу не ў той форме, у якой хацеў бы Юрка Каліна. Ну, што ж. Мы займаемся салідарнасцю з рэпрэсаваным і ўцекачамі, скідваемся грашыма на дапамогу беларусам, якія апынуліся ў эміграцыі ў цяжкім становішчы. Некаторыя падляшскія беларусы таксама прымаюць у гэтым удзел, і за гэта трэба быць удзячнымі, але то вельмі нямногія. Колькі заданацілі на «Байсол» беларусы з Дубіч Царкоўных, Орлі ці Гарадка? Не папракаю — проста кажу, што мы на розныя рэчы факусуем увагу, — напісаў Шыталь.

Прыехалі гарадскія людзі

Медыі, якія цікавыя меншасці і дыяспары, таксама розныя, прызнаў ён. І згадаў MOST.

— Мы маем свае медыйныя і грамадскія праекты. Але ў нас іншы фокус. Беларускі эмігрант у Варшаве ці Гданьску не будзе чытаць «Ніву» і не будзе слухаць «Радыё Рацыя» — яму патрэбны MOST, які напіша пра жыццё ў Польшчы і штодзённыя праблемы дыяспары. (Дарэчы, рэдакцыя MOST месціцца ў Беластоку).

Ён адзначыў, што супольныя праекты беларусаў-уцекачоў з беларусамі Падляшша ёсць. У якасці прыкладаў ён прывёў фестываль «ТУТАКА», праекты Цэнтра беларускай культуры і інтэрнет-бібліятэку «Камунікат».

— Але пан Юрка Каліна мусіць разумець, што часам мастацкія густы ў людзей адрозніваюцца — і беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт беларускага гурта ў беларускі клуб у Беластоку, а не паедзе слухаць народны хор у Дубічах Царкоўных.

Іншыя адрозненні, на якія звярнуў увагу краязнаўца, — тое, што беларусы, якія прыехалі да Польшчы выраслі пераважна ў гарадах, сярод іх шмат каталікоў і атэістаў, а на праваслаўную царкву некаторыя нават глядзяць як на інструмент русіфікацыі. Беларусы Падляшша часта жывуць у вёсках, яны праваслаўныя.

— Мы тут можам зінтэгравацца, але мы не асімілюемся, — мяркуе ён.

«Лепш шчыра сказаць, чыі злосць у сэрцы трымаць»

Каліна пракаментаваў гэты допіс беларуса. Ён напісаў, што не пакрыўджаны і падзякаваў аўтару.

— Лепш шчыра сказаць, чым злосць у сэрцы трымаць, — адзначыў ён.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся. 

Тэгі: АртыкулыБеларусы ПадляшшаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

«Влияет на правовое положение иностранцев». В Польше хотят вернуть предельные сроки рассмотрения дел о ВНЖ

MOST
27 жніўня 2025, 10:25

В новом проекте закона о помощи украинцам, который внес в Сейм президент Кароль Навроцкий, предлагается вернуть предельные сроки рассмотрения административных дел иностранцев. Это касается заявлений на временный и...

пособие 800+ в Польше

Взносы не ниже, чем с половины «минималки». В Польше хотят ужесточить правила выплат пособия 800+ иностранцам

MOST
26 жніўня 2025, 20:30

В Польше предлагается ужесточить правила выплаты иностранцам пособия на детей 800+. Норма содержится в законопроекте, предложенном президентом Каролем Навроцким. Речь идет об изменениях в Закон о помощи гражданам...

мигранты подали в суд на Польшу

С начала года Польша зафиксировала более 23 тыс. попыток нелегального перехода границы со стороны Беларуси

MOST
26 жніўня 2025, 17:16

С начала года Погранслужба Польши зафиксировала более 23 тыс. попыток нелегального перехода границы со стороны Беларуси, сообщил Radio ZET глава ведомства Роберт Баган. Для сравнения: за весь 2024...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты