Аўторак, 27 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

За пяць гадоў Беларусь апынулася «пад маскай». У гадавіну выбараў-2020 беларусы пераасэнсавалі гэты атрыбут, каб паказаць: яны — няскораныя

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
9 жніўня 2025, 14:20
Гісторыі
A A
пад маскай

Ірына пад маскай гнома. Фота: MOST

За пяць гадоў пасля выбараў 9 жніўня 2020 года маска для беларусаў ператварылася ў сімвал пратэсту, які дазваляе захаваць ананімнасць і заставацца ў адноснай бяспецы. Маска стала атрыбутам вулічных акцыяй, судоў і ў мастацкіх перформансаў. Напярэдадні гадавіны выбараў беларусы Уроцлава стварылі маскі ў выглядзе гарадскіх гномаў і распавялі MOST, чаму гэты атрыбут застаецца мовай пратэсту.

Сімвал абароны і пратэсту

Спачатку надзець маскі прымусіла пандэмія. Гэта быў медыцынскі сродак супраць віруса, хоць улады рабілі выгляд, што віруса няма.

Потым, падчас пратэстаў, маска стала шчытом ад відэакамер міліцыі.

У судах, падчас палітычна матываваных спраў, з’явіліся сведкі ў балаклавах, якія хавалі сваю асобу.

Потым значэнне маскі пашырылася. Многія нашыя журналісты працуюць пад псеўданімамі. Героі нашых артыкулаў просяць змяняць іх імёны, нават калі знаходзяцца за межамі Беларусі. На фотаздымках мы блюрым ім вочы, каб ніводная выява не стала доказам.

Вольны хор. Фота: MOST

Фарміруецца цэлая культура масак: «Вольны хор» традыцыйна выступае ў масках, а мастачка Кацярына Еўдакімава зрабіла ў масцы перформанс, прысвечаны гадавіне сваёй эміграцыі. 

перформанс
Перформанс Кацярыны Еўдакімавай у Беластоку. Фота: MOST

Майстар-клас па масках

Суполка беларусаў Уроцлава правяла 8 жніўня майстар-клас па вырабе масак у выглядзе галавы гнома. У невялікім памяшканні сабраліся актывісты і валанцёры, на сталах — нарыхтоўкі, фарбы, пэндзлі, фламастары. Тут ствараюць маскі, у якіх удзельнікі выйдуць на акцыю 9 жніўня.

— Гэта страшна, што ты не можаш выказваць сваю пазіцыю адкрыта, але маска дае хоць нейкую частковую бяспеку, — кажа Вераніка Міцкевіч, прадстаўніца суполкі.

Маскі робяць не толькі для ўдзельнікаў майстар-класа — іх плануюць раздаваць падчас маршу, каб усе маглі выйсці разам і застацца ананімнымі.

Маскі гнома
Маскі гномаў. Фота: MOST

Чаму менавіта маска гнома

Гном — адзін з самых вядомых сімвалаў Уроцлава і адсылка да «Аранжавай альтэрнатывы» (Pomarańczowa Alternatywa) 1980-х гадоў. Гэта быў рух вулічнага мастацтва і іранічнага супраціву ў камуністычнай Польшчы. Калі ўлады зафарбоўвалі на сценах антыўрадавыя лозунгі, актывісты на гэтым месцы малявалі маленькіх гномаў. Так яны высмейвалі цэнзуру, паказвалі абсурднасць сістэмы і так прыцягвалі да пратэсту людзей, якія баяліся адкрытых лозунгаў. У гномаў з’явіліся ўласныя дэманстрацыі — людзі выходзілі на вулічныя акцыі ў каўпаках і касцюмах.

— Маска гнома здаецца вясёлай і бестурботнай, але за гэтай усмешкай усё роўна хаваецца сур’ёзны сэнс. Яна дапамагае данесці ідэю так, каб яе зразумелі і ў Польшчы, і ў Беларусі, — кажа Ірына.

«У нас ёсць мэта»

Размова заходзіць пра тое, што мінула ўжо пяць гадоў, мы жывём у іншай краіне, але ўсё роўна вымушаныя выходзіць на акцыі ў масках.

— Мне не сумна — мяне прыводзіць у шаленства, але мы ўсё роўна будзем гэта рабіць столькі, колькі трэба, каб атрымаць вынік, — адкладаючы пэндзаль, кажа Васіліса (ізноў імя змененае).

Удзельнікі згадваюць Марыю Калеснікаву, якая, нават апынуўшыся за кратамі, працягвае натхняць.

— У нас ёсць мэта, і мы ўсё роўна да яе прыйдзем, — кажа Ірына.

Маска гнома сведчыць, што барацьба не спынілася.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

Kinder Joy

«Полки пустые». Перекупщики массово вывозят из Польши в Беларусь яйца Kinder одной серии

MOST
23 студзеня 2026, 17:54

Беларусы массово ищут в польских магазинах шоколадные яйца Kinder Joy из лимитированной коллекции — по сериалу «Очень странные дела». В Беларуси они не продаются. Спрос уже привел к...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты