Серада, 14 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Пяць хвілін — пытанні да нявесты, пяць хвілін — да жаніха». Беларусы ў судзе даказалі, што могуць ажаніцца ў Польшчы

MOST MOST
26 верасня 2025, 19:15
Гісторыі
A A
шлюб

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Pixabay / Pexels.com

Алесь (імя змененае) і яго нявеста прайшлі незвычайны шлях, каб пабрацца шлюбам у Польшчы. У іх не хапала дакументаў, каб зрабіць гэта па стандартнай працэдуры. А паехаць па тыя дакументы ў Беларусь маладыя не маглі з прычын бяспекі. І тады яны пайшлі ў суд, каб той дазволіў ім ажаніцца з тымі паперамі, што ў іх ёсць. Цэнтр беларускай салідарнасці, юрысты якога дапамагалі пары, прывёў іх гісторыю.

«Трымалі ў сэрцы надзею, што рэпрэсіі калі-небудзь скончацца»

— Я і мая жонка (тады яшчэ нявеста) вырашылі пабрацца шлюбам у 2024 годзе.

Мы — беларусы, якія на той момант ужо больш за два гады жылі і працавалі ў Польшчы і столькі ж часу не наведвалі Беларусь.

Наша форма легалізацыі — карта побыту па працы. Польскіх каранёў мы не маем, на міжнародную абарону не падаваліся, трымаючы ў сэрцы надзею, што рэпрэсіі калі-небудзь скончацца і мы зможам вярнуцца дадому.

Нашы дакументы не мелі апастыляў. Жывём у Лодзі.

«Заставаўся толькі адзін варыянт — звярнуцца ў суд»

— Паводле польскага заканадаўства мы мусілі падаць у загс (Urząd Stanu Cywilnego, USC) даведку аб адсутнасці перашкод для заключэння шлюбу ў Польшчы.

Атрымаць даведку з беларускай амбасады немагчыма, таму што праз указ 278 для даведкі з амбасады патрэбна даведка з беларускага загсу, прычым амбасада патрабуе такой даведкі і для нявесты, і для жаніха. У беларускі загс можна трапіць альбо фізічна, альбо праз даверанасць, зробленую ў Беларусі.

Такім чынам, і жаніх, і нявеста павінны мець даверанасці, зробленыя ў Беларусі. Гэта быў не наш варыянт.

Таму ў Польшчы заставаўся толькі адзін варыянт: звярнуцца ў суд і атрымаць вызваленне ад абавязку прадстаўляць гэтую даведку.

Дакументы

— Каб суд разглядаў справу і вызваліў ад абавязку падаваць даведку аб адсутнасці перашкод для шлюбу, трэба падрыхтаваць камплект дакументаў для кожнага з будучых мужа і жонкі:

  • заява;
  • дадаткі да заявы;
  • натарыяльная копія карты побыту ў Польшчы;
  • натарыяльная копія пасведчання аб нараджэнні;
  • прысяжны пераклад пасведчання аб нараджэнні на польскую мову;
  • натарыяльная копія пашпарта;
  • прысяжны пераклад пашпарта на польскую мову;
  • натарыяльная копія пасведчання аб скасаванні шлюбу (калі хтосьці быў раней у шлюбе);
  • прысяжны пераклад пасведчання аб скасаванні шлюбу.

Калі ў вас няма пасведчання аб нараджэнні ці аб скасаванні шлюбу (напрыклад, яны засталіся ў Беларусі), гэта таксама можна пазначыць у заяве.

Мы звярнуліся па кансультацыю ў ЦБС і атрымалі прыклад, як мусіць выглядаць заява ў суд. У ёй трэба пазначыць прычыны таго, чаму ты не можаш атрымаць дакументы ў сваёй краіне. У нашым выпадку гэта была падрыхтоўка ўсіх дакументаў для крымінальнай справы.

Да заявы мы прыклалі тры дадаткі, якія пацвярджалі прычыны, па якіх немагчыма атрымаць патрэбныя дакументы ў Беларусі:

  • ДАДАТАК A. Абмежаванні на выдачу дакументаў, неабходных для заключэння шлюбу ў Польшчы, праз беларускія амбасады. Тут мы сабралі апісанні і фрагменты законаў, а таксама спасылкі на афіцыйныя беларускія рэсурсы, якія тлумачылі сітуацыю, у якой апынуліся беларусы за мяжой.
  • ДАДАТАК B. Беларускія «экстрэмісцкія фармаванні» і Крымінальны кодэкс РБ. Мы прыклалі апісанні адпаведных артыкулаў, спасылкі на тэксты крымінальнага кодэксу, а таксама прыклады таго, якая адказнасць прадугледжана.
  • ДАДАТАК C. Фактычнае пацвярджэнне ўдзелу ў пратэстах. Тут былі матэрыялы, якія сведчылі пра наш удзел падзеях у Беларусі.

«Чэргаў мы там не заўважалі»

— Падаць заяву можна ў Бюро абслугоўвання (Biuro Obsługi Interesantów, BOI) вашага суда.

Візіт у суд можна зарэзерваваць анлайн, а можна прыйсці і ўзяць талон на месцы. Чэргаў мы там не заўважалі.

Падыходзіце да пані ў акенцы, апісваеце сітуацыю, атрымліваеце бланк. Запаўняеце бланк і з усім пакетам дакументаў падыходзіце зноў да пані ў акенцы. Яна ўсё правярае і кажа чакаць ліст на фізічную пошту. У нашым выпадку яна сказала пра тэрмін у тры-чатыры месяцы. Фактычна атрымалася каля пяці.

Запрашэнне ў суд прыйдзе на фізічны паштовы адрас, які вы ўказалі ў заяве.

Абавязкова запытайце нумар справы. Ён вам спатрэбіцца далей, каб правяраць яе статус у BOI.

«Усё пасяджэнне заняло каля 30 хвілін»

— Праз пяць месяцаў мы атрымалі запрашэнне ў суд. У лісце былі пазначаныя дата, час і месца пасяджэння.

З сабой мы ўзялі:

  • dowód osobisty (пасведчанне асобы. — Заўв. MOST): карты побыту і беларускія пашпарты;
  • копіі ўсіх дакументаў па справе.

Усё пасяджэнне заняло каля 30 хвілін і прайшло наступным чынам:

  • 5 хвілін — пытанні да нявесты;
  • 5 хвілін — пытанні да жаніха;
  • 10 хвілін — разгляд справы судом (у гэты час мы чакалі ў калідоры);
  • 5 хвілін — агучванне вердыкту.

Судовае пасяджэнне адбывалася на польскай мове і запісвалася.

Жаніху і нявесце задаюць аднолькавыя пытанні:

  • Вашае імя, прозвішча, прафесія і чым займаецеся ў Польшчы.
  • Ваш грамадзянскі стан.
  • Колькі часу вы ўжо жывяце ў Польшчы?
  • Колькі часу знаёмыя з жаніхом/нявестай?
  • Як і дзе пазнаёміліся?
  • Ці ёсць, на вашу думку і згодна з беларускім заканадаўствам, перашкоды для заключэння шлюбу?
  • Ці з’яўляецеся вы крэўнымі родзічамі?
  • Ці ведаеце вы пра стан здароўя адзін аднаго?
  • Ці кахаеце жаніха/нявесту.

«Суддзя ставілася да нас з разуменнем і зычлівасцю»

— У нашым выпадку атмасфера была вельмі прыемная: суддзя ставілася да нас з разуменнем і зычлівасцю. Больш за ўсё хваляванняў было падчас падрыхтоўкі, а не падчас самога пасяджэння. Таксама нас не распытвалі падрабязна, чаму немагчыма атрымаць неабходныя дакументы ў Беларусі. Відавочна, інфармацыі, пададзенай у заяве і дадатках, апынулася дастаткова.

Пасля суда мы зноў звярнуліся ў BOI.

Пані папрасіла аплаціць атрыманне пісьмовага рашэння суда (кошт — 20 злотых).

Дадаткова можна падаць заяву, каб вам вярнулі натарыяльныя копіі дакументаў. Мы гэта зрабілі, бо частка дакументаў яшчэ спатрэбілася ў будучыні.

Пані паведаміла, калі трэба прыйсці па рашэнне суда і вярнуць копіі. У нашым выпадку гэта было прыкладна праз два тыдні пасля пасяджэння.

«У Лодзі нашу сітуацыю ўлічылі»

— Каб узяць шлюб у Польшчы, трэба звярнуцца да любога загса (Urzędu Stanu Cywilnego, USC). У Лодзі гэты ўжонд (дзяржорган. — Заўв. MOST) знаходзіцца па адрасу al. Piłsudskiego 100.

Пры стандартным варыянце вам будуць патрэбныя наступныя дакументы:

  • Пасведчанне асобы. У нашым выпадку мы бралі з сабою і карту побыту, і пашпарт.
  • Прысяжны пераклад пасведчання аб нараджэнні на польскую мову.
  • Прысяжны пераклад пасведчання аб скасаванні шлюбу (калі хтосьці браў шлюб раней).
  • Рашэнне суда з дазволам на шлюб у Польшчы.
  • Пацвярджэнне аплаты. Рэквізіты можна знайсці на сайце вашага ўжонда.

У кожным з USC трэба распытваць пра бліжэйшы тэрмін, калі вы зможаце ўзяць шлюб. У Лодзі, напрыклад, запіс ажыццяўлялі за тры-чатыры месяцы ад даты заявы ў USC.

Большасць ужондаў, куды мы званілі, патрабавала арыгіналы пасведчанняў аб нараджэнні. Гэта можа стаць сур’ёзнай праблемай для тых, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь. Асноўная аргументацыя ўжондаў: гэтыя дакументы перадаюцца ў польскі архіў на 100 гадоў, таму патрэбныя менавіта арыгіналы.

Аднак у Лодзі нашу сітуацыю ўлічылі. Дзякуючы дазволу суда пагадзіліся прыняць натарыяльныя копіі замест арыгіналаў. Асобная падзяка пані Дароце, кіраўніцы ўжонда, за разуменне і дапамогу.

Могуць прапанаваць жывую музыку

— Перш за ўсё трэба зарэзерваваць візіт у USC. З поўным пакетам дакументаў, а таксама з картай побыту і пашпартам, прыходзіце ва ўжонд. Супрацоўніца правярае ўсе дакументы, прапануе дату для шлюбу.

Пасля ўзгаднення даты вы запаўняеце яшчэ адну заяву.

Пані прымае дакументы і заяву, а таксама можа прапанаваць дадатковыя паслугі, напрыклад жывую музыку падчас цырымоніі.

«Трэба будзе паўтараць клятву за пані»

— У Лодзі цырымонія шлюбу адбываецца не ў галоўным USC, а ў яго філіяле — прыгожым палацы па іншым адрасе. Вам будзе прызначаны дакладны час, на ўвесь працэс адводзіцца каля 30 хвілін.

Што трэба мець:

  • пасведчанне асобы (лепш таксама ўзяць карту побыту і пашпарт);
  • пярсцёнкі (неабавязкова, але традыцыйна);
  • двух сведак.

Што трэба ведаць:

  • Цырымонія цалкам праводзіцца на польскай мове. Трэба будзе паўтараць клятву за пані/панам.
  • Сведкі таксама павінны хоць трошкі разумець і размаўляць па-польску. Мінімум адзін са сведак павінен адказваць на пытанні супрацоўніка USC.

Палац у Лодзі надзвычай прыгожы і ўрачысты — мы нават не ўяўлялі, што ўсё будзе выглядаць настолькі неверагодна.

З супрацоўнікамі ўжонда было вельмі прыемна мець справу: усё прайшло ветліва і цёпла.

Калі ў вас узнікнуць пытанні наконт заключэння шлюбу ў Польшчы, вы можаце звярнуцца да юрыстаў Цэнтра беларускай салідарнасць па кансультацыю па пошце [email protected].

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеШлюб

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Шчодры вечар у Польшчы

На Падляшшы па-беларуску святкуюць Шчодры вечар. Хіт святочнага эфіру — песня «Крамбамбулі»

MOST
13 студзеня 2026, 21:14

На Падляшшы, памежным з Беларуссю польскім рэгіёне, 13 студзеня рыхтуюцца да святкавання Шчодрага вечара, або Новага года па юліянскім календары. Сем’і выстаўляюць на сталы багатыя стравы, моладзь адпраўляецца...

выставка Голоса Екатерины Евдокимовой

«Если ты можешь говорить — значит, обязан». В президентском дворце в Варшаве — выставка беларусской художницы

Хрысціна Гараніна
13 студзеня 2026, 17:48

13 января президент Польши Кароль Навроцкий проводит в Варшаве новогодне-рождественскую встречу с беларусскими демсилами и лидером Светланой Тихановской. Одно из событий встречи — презентация выставки-инсталляции «Голоса» художницы Екатерины...

мастер-классы в Варшаве

Беларуски боролись с одиночеством в эмиграции — и создали место, где делают модные торты и авоськи в технике макраме

MOST
13 студзеня 2026, 14:17

Вечером в студии Елены и Виолетты (имя изменено) в Варшаве собираются люди. Разуваются у входа, кто-то неловко улыбается и ищет глазами знакомые лица. В воздухе — запах воска,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты