Пятніца, 6 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Памёр адзін з самых вядомых беларускіх блогераў Мікіта Мелказёраў. Яму было 37 гадоў

MOST MOST
22 снежня 2025, 08:56
Навіны
A A
Никита Мелкозеров

Мікіта Мелказёраў. Фота: Тэлеграм "жыццё-маліна"

Уначы на 21 снежня раптоўна памёр Мікіта Мелказёраў, вядучы ютуб-канала «Жыццё-маліна» і праекта «Загляне сонца». Яму было 37 гадоў.

Мікіта Мелказёраў нарадзіўся ў Хабараўску, адкуль быў бацька, але ў пяцігадовым узросце маці перавезла яго на сваю радзіму, у Беларусь. Ужо ў сталым узросце Мікіта зрабіў выбар на карысць беларускай мовы.

Сярод яго герояў былі беларускія дэмакратычныя лідары, дзеячы культуры і спорту з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, а таксама расійскія дзеячы, як гісторык Тамара Эйдэльман ці палітык і блогер Максім Кац. Для шэрагу беларускіх палітыкаў у вымушанай эміграцыі Мікіта быў адной з магчымасцей дацягнуцца да шырокай аўдыторыі ўнутры Беларусі.

Спачуванні родным і блізкім Мікіты выказала Святлана Ціханоўская. «Немагчыма паверыць. Здаецца, быццам такога проста не магло здарыцца. На жаль, у ноч на 21 снежня памёр журналіст і вядоўца «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў. Мікіта ўмеў рабіць рэдкую рэч — даваць чалавеку прастору быць сабой. Яго праца зрабілася важнай часткай беларускай медыйнай прасторы. І заўсёды ёй застанецца. Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім Мікіты, сябрам, калегам і ўсім, хто любіў яго. Гэта вялікая страта для беларусаў», — напісала яна.

«Мікіта быў выбітным, таленавітым журналістам і па-сапраўднаму светлай асобай. Ён быў чалавекам вялікай душы і шчырым патрыётам Беларусі. Нам будзе вельмі не хапаць ягонага голасу, святла і нязломнай веры ў лепшую будучыню нашай краіны. Светлая памяць і вечны спакой», — напісаў, выказваючы спачуванні, Павел Латушка.

Паэт Уладзімір Някляеў развітаўся з Мікітам вершам:

«Жыццё маліна, ці палын?» –
Спытаў аднойчы бацьку сын.
І той сказаў, абняўшы сына:
«Каму – палын, каму – маліна».
Бывай, Мікіта!»

У апошнія дні Мікіта працягваў працаваць. Незадоўга да смерці на яго канале «Жыццё-маліна» выйшла інтэрв’ю з Аляксандрам Кныровічам, прысвечанае вызваленню 123 беларускіх палітвязняў.

У апошні дзень жыцця ён запісваў размову з былым дырэктарам «Радыё Свабода» Аляксандрам Лукашуком. «Чатыры нялёгкія гадзіны запісу ён адпрацаваў на адным дыханні. Дакладней, на двух — мы ўсё ж зрабілі перапынак на каву пасля першых дзвюх гадзінаў. Мікіта тэлефанаваў дадому — там была нейкая праблема, ён пераймаўся, казаў што ратуе свайго сабаку, перапытваў як што. Мікіта выглядаў як звычайна на экране — прыгожы, моцны малады чалавек, упэўнены, добра падрыхтаваны. Можа, твар быў бледны, вочы трохі праваліліся, але я не ведаў, ці гэта ад самаадчування, ці ад лёгкага макіяжу. Ды і гутарка была няпростая», — расказаў пазней Лукашук «Радыё Свабода».

У студзені Мікіта ажаніўся з мадэллю Лінай Цапавай.

Дапамагчы сям’і можна па спасылцы.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

водительские права в Белостоке

В Белостоке водительские права и свидетельство о регистрации автомобиля можно будет забрать через «ужендомат»

MOST
6 сакавіка 2026, 12:09

У городской администрации Белостока установили первый «ужендомат» — автомат, где можно забирать посылки от госоргана. Об этом написал у себя в Facebook заместитель президента города Рафал Рудницкий. Через...

водительские права в Польше

В Польше подорожало топливо. Это отголосок войны на Ближнем Востоке

MOST
6 сакавіка 2026, 09:58

На польских заправках возросли цены топлива. В среднем литр бензина подорожал на 22-25 грошей, а дизеля — на 41 грош. Это следствие ситуации на мировом рынке, обусловленной военными...

задержание

Беларус приехал в варшавскую полицию посоветоваться, а теперь может сесть на три года. Все благодаря бдительному дежурному

MOST
5 сакавіка 2026, 20:41

51-летний гражданин Беларуси приехал в полицию по делам.  Он хотел посоветоваться с полицейскими, но те его задержали и обвинили в пьяном вождении. Как так вышло, рассказали в полиции...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты