Чацвер, 10 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Святлана Ціханоўская ў Варшаве абмяркоўвала адкрыццё банкаўскіх рахункаў беларусам і падаўжэнне тэрміну праязнога дакумента

MOST MOST
15 студзеня 2026, 09:20
Навіны
A A
Святлана Ціханоўская і Малгажата Кідава -Блоньская

Сустрэча беларускай дэлегацыі на чале са Святланай Ціханоўскай з маршалкам Сената Малгажатай Кідава -Блоньскай. Фота: Hubert Pielas/Kancelaria Senatu

Падчас візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская абмяркоўвала з маршалкам Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай пытанні легалізацыі беларусаў. Пра гэта MOST паведаміў дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

«Абмяркоўвалі важнасць паскарэння легалізацыі беларусаў, у тым ліку, безумоўна, тых герояў і гераінь — беларускіх палітвязняў, — якія былі вызваленыя ў снежні і падаліся на міжнародную абарону», — расказаў ён.

Кучынскі дадаў, што падчас сустрэчы польскі бок падкрэсліў, што будзе старацца прымаць рашэнні як мага хутчэй, у межах дзеючага заканадаўства.

«Таму ў бліжэйшыя месяцы будзем спадзявацца на добры рэзультат», — зрабіў выснову Кучынскі.

Таксама падчас сустрэчы бакі размаўлялі пра ўмовы адкрыцця банкаўскіх рахунках для беларусаў, якія знаходзяцца ў працэдуры легалізацыі. Нагадаем, зараз польскія банкі патрабуюць для гэтага ВНЖ, але шмат у каго на руках ёсць толькі часовыя пасведчанні асобы, якія выдаюцца на час разгляду справы аб міжнароднай абароне. Таксама праблемы тычыцца тых беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы па візе ці чакаюць разгляду справы аб ВНЖ.

«На наступным тыдні Святлана Ціханоўская наведае Давос, і мы паспрабуем там сустрэцца з кіраўніцтвам некаторых польскіх банкаў, каб з імі асобна прагаварыць гэтую праблему», — сказаў Кучынскі.

Яшчэ адно пытанне, якое беларуская лідарка абмяркоўвала з маршалкам Сената, — важнасць таго, каб знайсці магчымасць прадаўжэння тэрміну дзейнасці праязнога дакумента іншаземца. Зараз яго выдаюць толькі на год.

«Гэта зменшыла б бытавыя цяжкасці для беларусаў, але з іншага боку — таксама зменшыла б нагрузку на польскія органы», — канстатаваў Кучынскі.

Ён таксама расказаў, што каманда Святланы Ціханоўскай робіць асобны фокус быў на важнасці салідарнасці з беларусамі Падляшша. У гэтым годзе яна плануе здзейсніць візіт на Падляшша (а магчыма, не адзін), каб сустрэцца з арганізацыямі, школамі і ініцыятывамі.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБанкіДэмсілыМіжнародная абаронаПраязны дакумент замежніка

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Анджэй Пачобут

«Прыйшла адліга? Не». Што палякі і беларусы кажуць пра паездку Пачобута ў Беларусь

MOST
9 верасня 2026, 09:43

Пасля пяці гадоў у беларускай калоніі і чатырох месяцаў на волі журналіст і дзеяч польскай меншасці Анджэй Пачобут паехаў з Польшчы ў Беларусь. Адны лічаць гэта прадуманым учынкам,...

Анджей Почобут

Анджей Почобут вернулся в Беларусь. Потом поедет в США и Канаду

MOST
8 верасня 2026, 12:30

8 сентября экс-политзаключенный, активист и журналист Анджей Почобут пересек польско-беларусскую границу и направился в родной Гродно. Об этом сообщила польская газета Wyborcza. По данным издания, там он намерен...

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты