Серада, 11 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусы Польшчы прайшлі маршам у памяць пра Кастуся Каліноўскага

MOST MOST
2 лютага 2026, 12:50
Навіны
A A
Kalinoŭski marš

Kalinoŭski marš. 1 лютага 2026 года. Фота: Facebook Беларуская Дыяспара Беластока

Беларусы зладзілі на Беласточчыне Kalinoŭski marš, прымеркаваны да гадавіны паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве, дзе яно пачалося 1 лютага. Таксама нагодай стаў дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага — 2 лютага па новым стылі.

Марш пачаўся ў мястэчку Гарадок, вядомым многім беларусам па фэстах «Басовішча» і «Тутака». Падчас паўстання 1863-64 гадоў у яго ваколіцах актыўна дзейнічалі партызанскія атрады. Далей удзельнікі маршу працягнулі шлях аўтапрабегам да вёскі Мастаўляны, дзе ў 1838 годзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. На ўездзе ў вёску ўдзельнікаў сустракалі сябры клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863, апранутыя ў паўстанцкія строі. Разам яны рушылі па вуліцах Мастаўлянаў да помніка Каліноўскаму.

Затым марш прайшоў да ўскрайкаў Мастаўлянаў, дзе калісьці стаяў сядзібны дом роду Каліноўскіх. Тут плануецца стварыць музейны комплекс.

Kalinoŭski marš
Kalinoŭski marš. 1 лютага 2026 года. Фота: Facebook Беларуская Дыяспара Беластока

Гэта ўжо другі Kalinoŭski marš, ён сабраў каля 100 чалавек. Арганізатарам выступіла арганізацыя «РУХ», партнёрамі — Беларуская дыяспара Беластока і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеласток

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

беларусские сигареты в Польше

На рынке в Польше налоговики нашли торговку, которая продавала беларусские сигареты из тайника

MOST
10 лістапада 2026, 18:06

На рынке города польского Бяла-Подляска, недалеко от границы с Беларусью, сотрудники таможенно-налоговой администрации заметили женщину, которая предлагала к продаже сигареты без польских акцизных марок. Ведомство не приводит производителя...

дзень горада Гродна

Гродзенцы Польшчы адзначылі неафіцыйны Дзень горада ў Беластоку

MOST
10 лістапада 2026, 14:36

У гродзенцаў, якія жывуць у эміграцыі, з’явілася традыцыя: кожны год 3 лістапада збірацца разам і адзначаць Дзень святога Губерта, які лічыцца неафіцыйным Днём Гродна. Сёлета сустрэча ў Беластоку...

Акция иммигрантов в Варшаве

«Сейчас не время выходить на улицы». В Варшаве отменили протест против долгой легализации

MOST
10 лістапада 2026, 08:52

Инициатива Głos migranta отменила протест против долгой легализации, который планировала провести 19 ноября возле канцелярии премьер-министра в Варшаве. Организаторы объясняют решение трагедией в Кракове, где 7 ноября террорист...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты