Аўторак, 20 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Як у Польшчы адзначыць Дзень роднай мовы? Беларусы запланавалі шэраг мерапрыемстваў у розных гарадах

MOST MOST
18 лютага 2026, 10:04
Навіны
A A
Дзень роднай мовы ў Польшчы

Фота: старонка АБ-БА ў Фэйсбуку

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. У Польшчы да гэтай даты запланавалі шэраг мерапрыемстваў.

У некалькіх гарадах пройдуць дыктоўкі. У Варшаве на яе запрашае крама «Вырай». Тэкст будзе чытаць Зянон Пазьняк.

У Беластоку беларуская дыктоўка адбудзецца паводле знакамітага эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць — гэта…», якое прадыктуе аўтар.

Ва Уроцлаве дыктоўку ладзіць «Мова нанова»: тэкст прачытае паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч. Далей святкаванне адбудзецца ў дэгустацыйным фармаце: удзельнікаў чакае традыцыйны пітны мёд — мерапрыемства пройдзе з Уладзімірам Шымбарэвічам, знаўцам і практыкам, які стварыў больш за 50 гатункаў. Таму арганізатары просяць узяць з сабой кілішкі.

Таварыства беларускай мовы ў Лодзі таксама ладзіць беларускую дыктоўку да Дня роднай мовы. Арганізатары паведамляюць, што пісьмовыя прылады браць неабавязкова: усё неабходнае дадуць.

У Кракаве да Дня роднай мовы ладзяць квіз.

24 лютага ў Беластоку да Дня роднай мовы будзе прымеркаваны  фінал V Дэкламатарскага конкурсу. Ён адбудзецца на сцэне Беластоцкага тэатра лялек.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеларуская мова

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

контрабанда сигарет

Пятеро беларусов переправляли сигареты в Польшу и Литву на метеозондах. Их будут судить

MOST
20 кастрычніка 2026, 11:30

В Беларуси будут судить пятерых жителей Вороновского района Гродненской области, которых обвиняют в контрабанде сигарет в Польшу и Литву с помощью метеозондов. По данным следствия, за девять месяцев...

визовый центр в Витебске

Польша хочет продлить льготы при выдаче виз беларусам на 2027 год

MOST
19 кастрычніка 2026, 16:16

МИД Польши предлагает продлить льготы при выдаче виз для беларусов на 2027 год. Это предусмотрено проектом постановления о сниженных консульских сборах. В общем порядке сбор за заявление на...

каратист

11 беларусских каратистов задержали в Польше во время чемпионата мира. Им дали восемь дней на выезд

MOST
19 кастрычніка 2026, 15:08

В польском городе Бельско-Бяла задержали 11 беларусов и четырех россиян, которые, предположительно, собирались участвовать в чемпионате мира по карате. По данным польских пограничников, спортсмены въехали в страну по...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты