Пятніца, 6 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра пазбаўленне міжнароднай абароны чалавека з пашпартам Новай Беларусі

MOST MOST
25 лютага 2026, 17:57
Гісторыі
A A
Пашпарт новай Беларусі

Пашпарт новай Беларусі / прэс-служба Офіса Ціханоўскай

Справа беларуса, якога могуць пазбавіць міжнароднай абароны ў Польшчы за тое, што ён выкарыстаў пашпарт Новай Беларусі, прыцягнула шырокую ўвагу. MOST папрасіў намесніка дырэктара Беларускага пашпартнага цэнтра (БПЦ), які займаецца выдачай пашпартоў Новай Беларусі, пракаментаваць гэты выпадак.

Пра прэцэдэнт 25 лютага распавяла ініцыятыва Partyzanka. У грамадзяніна Беларусі скончыўся тэрмін дзеяння нацыянальнага пашпарта, а аформіць новы ён не мог з прычын бяспекі. У такіх выпадках можна атрымаць польскі праязны дакумент замежніка (альбо так званы Жэнеўскі пашпарт — для асоб са статусам уцекача). Аднак беларус пры падачы заявы на новы від на жыхарства адзначыў не адзін з гэтых дакументаў, а пашпарт Новай Беларусі. Хоць гэта пакуль сімвалічны дакумент, які выдаюць дэмсілы, польскія чыноўнікі (верагодна, праз недасведчанасць) успрынялі яго як доказ узаемадзеяння з беларускімі дзяржаўнымі органамі. А пры міжнароднай абароне гэта забаронена.

У выніку была ініцыяваная працэдура пазбаўлення міжнароднай абароны, распачатая праверка паездак і паўторны аналіз справы. Беларус ужо падаў чыноўнікам пісьмовыя тлумачэнні па сітуацыі.

«Не рэкамендуем, але не можам забараніць»

Намеснік дырэктара Беларускага пашпартнага цэнтра лічыць, што пасля разгляду справа вырашыцца на карысць беларуса.

— Натуральна, што, калі чалавек прыносіць пашпарт, падае ў міграцыйную службу і не тлумачыць, адкуль гэты дакумент, міграцыйная служба можа падумаць, што гэта пашпарт, які выдадзены рэжымам Лукашэнкі. Тады лагічнае пытанне: на якой падставе ты просіш [міжнародную] абарону? Пашпарт рэальна добрай якасці, адпавядае ўсім стандартам ICAO, у ім закладзеныя біяметрычныя дадзеныя грамадзяніна Беларусі, электронны подпіс, адбіткі пальцаў, чып, які перадае дадзеныя праз NFC (тэхналогія бесправадной перадачы. — Заўв. MOST) і гэтак далей. То-бок ён знешне ну ніяк не адрозніваецца ад іншага нацыянальнага пашпарта. Але, наколькі я разумею, міграцыйная служба Польшчы разбярэцца з гэтым, і пасля тлумачэння, адкуль гэты пашпарт, адміністрацыйную справу спыняць.

Сённяшнім часам гэтыя дакументы неафіцыйна прымае міграцыйная служба Украіны, таму што ў большасці [беларускіх] добраахвотнікаў увогуле ніякіх дакументаў няма, акрамя ваенных білетаў. І мы ўдзячныя міграцыйнай службе за гэта. Падкрэсліваю: афіцыйнага прызнання з боку Украіны няма. Але людзі на месцах прымаюць.

Мы ўсім афіцыйна не рэкамендуем нацыянальныя пашпарты Беларусі (суразмоўца мае на ўвазе пашпарты Новай Беларусі. — Заўв. MOST) выкарыстоўваць [як пасведчанні асобы], і пра гэта напісана на сайце БПЦ belarus-passport.com. Але мы не можам нашым грамадзянам, якія пастаўлены ў цяжкія ўмовы, забараніць іх выкарыстоўваць, бо ў людзей найскладанейшая сітуацыя і з кожным годам яна будзе пагаршацца. З 2020 года і на сёння беларусы атрымалі больш за 1,08 млн відаў на жыхарства толькі ў краінах ЕС, не ўлічваючы Украіну, Грузію і іншыя краіны. У розных краінах розныя працэдуры. У некаторых выдаюць трэвэл-дакументы (праязныя дакументы. — Заўв. MOST) і пашпарты іншаземца, у некаторых — не. У некаторых скончаны пашпарт — падстава для непрацягу віда на жыхарства і дэпартацыі. Многія беларусы вымушаныя падавацца на міжнародную абарону праз сканчэнне пашпартоў. Рэжым Лукашэнкі наўмысна робіць з нас апатрыдаў. І пашпартны праект офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага камітэта (АПК) арганічна патрэбны ў нашых найскладанейшых умовах.

— Але вы даводзіце да людзей, што гэта на сёння не афіцыйны дакумент, што ён не прызнаецца?

— Чалавек як мінімум два разы — калі рэгіструецца на платформе і калі потым прыходзіць атрымліваць пашпарт — падпісваецца пад тым, што гэты дакумент не з’яўляецца трэвэл-дакументам і дакументам ідэнтыфікацыі. Не ведаю, як яшчэ ўладальнікам гэтых пашпартоў трэба [гэта данесці]. Таму мы робім сваю працу дасканала, канкрэтна, бяспечна. Так, ёсць людзі, якія рызыкуюць набыць праблемы. Нам вядома, што людзі пабраліся шлюбам [па гэтым пашпарце], зарэгістравалі свае аўтамабілі, крочаць праз межы, нават ставяць візы. Ну, мы іх папярэджвалі, што гэта можа быць праблемай. Дзесьці яны хуліганяць, дзесьці яны пераходзяць межы дазволенага.

Але трэба адзначыць, што калі кажуць пра крымінальныя артыкулы, то яны звязаныя з падробкай афіцыйных дакументаў, зменай дадзеных. А Беларускі пашпартны цэнтр — афіцыйная арганізацыя, заснаваная офісам Святланы Ціханоўскай і АПК, і выпускае ўласныя дакументы. Пры тым дадзеныя з сіняга пашпарта, уключаючы асабісты код, пераходзяць у наш пашпарт. Больш за тое, з досведу іншых урадаў у выгнанні, якія выдаюць пашпарты (таго ж урада Ічкерыі), не было ўзбуджана ніводнай крымінальнай справы. Мы падтрымліваем з імі кантакт і абменьваемся вопытам.

Чым больш будзе ўладальнікаў гэтых пашпартоў, тым хутчэй будзе ісці працэс іх прызнання. Усё больш беларусаў застаецца без пашпартоў, і з кожным годам, з кожным месяцам праблема будзе павялічвацца. Тое, што міграцыйная служба Польшчы разбярэцца ў сітуацыі і спыніць працэс, таксама будзе нашай маленькай агульнанацыянальнай перамогай. Мы маем права на свае дакументы, і, як бы цяжка сёння нам не было, трэба разам рухацца да мэты прызнання гэтага права.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПашпарт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

книга из парафии

На польском аукционе за 700 евро продают старинную книгу из беларусской парафии. Как такие экспонаты могут вывозить из Беларуси?

MOST
6 сакавіка 2026, 14:13

На польском интернет-аукционе OneBid выставили рукописную книгу XIX века из парафии в Больших Эйсмонтах Гродненской области. Документ, судя по всему, при неизвестных обстоятельствах исчез из местного костела и...

кожа

Беларус в 13 лет смастерил первый кошелек, а теперь в Польше развивает собственный бренд кожаных изделий

MOST
5 сакавіка 2026, 16:28

Сумки, чехлы для телефонов, ремни, кошельки и портмоне — все из натуральной кожи и с индивидуальным тиснением. Пусть к этому бизнесу Тим начал в 13 лет, когда смастерил...

польские сайты

«Это вопрос не вежливости, а продаж». Как беларусы и украинцы изменили интерфейсы польских сайтов

MOST
5 сакавіка 2026, 08:00

Польские компании все чаще добавляют на сайты языковые версии, ориентированные на приезжих. Привычные обозначения PL и EN дополняются буквами UA, RU, реже — BY. MOST посмотрел, как польские...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты