Аўторак, 17 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Школа журналістыкі IFAE распачынае набор беларусаў з Польшчы і Літвы

MOST MOST
17 сакавіка 2026, 16:24
Навіны
A A
Школа журналістыкі IFAE

Крыніца: Школа журналістыкі IFAE

Школа журналістыкі IFAE распачынае 30-ы набор. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 красавіка.

Навучанне складаецца з:

  • Кароткатэрміновага (4 дні) экспрэс-курсу па асновах журналістыкі (18-21 красавіка), які закладзе базу. Вядоўцамі будуць дасведчаныя журналісты і рэдактары, якія штодня працуюць з тэкстамі, відэа, інфаграфікай і г.д.;
  • Анлайн-стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыяў (красавік-травень);
  • Дадатковых анлайн-заняткаў;
  • Конкурсу лепшых публікацый (чэрвень) з грашовымі ўзнагародамі для лепшых аўтараў публікацый, падрыхтаваных за час практыкі.

Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты аб сканчэнні Школы журналістыкі. Самыя актыўныя выпускнікі і выпускніцы будуць таксама запрошаныя ў чэрвені 2026 года на IFAE MediaJam — сустрэчу выпускнікоў, прысвечаную развіццю карысных медыякампетэнцый і наладжванню карысных сувязяў.

Што гэта за школа і для каго

IFAE рыхтуе маладых беларускіх журналістаў амаль 30 гадоў, а з 2023 года ладзіць заняткі на тэрыторыі Польшчы.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы. Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку гатоўнасці ўдзельнікаў самастойна аплаціць праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры, эквівалентным 55 доларам).

Запрашаюцца ўдзельнікі, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Вітаюцца таксама заяўкі ад людзей, якія плануюць развіваць уласныя медыяпраекты (блогі, ютуб-каналы, падкасты і г.д.).

Як заявіцца?

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 красавіка. Пасля гэтага адабраным будзе прапанавана пацвердзіць свой удзел.

Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца асобы, якія якасна апішуць сваю матывацыю і падрабязна адкажуць на іншыя пытанні ў форме заяўкі.

Тэгі: АдукацыяАртыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кузница

За четыре месяца через «Кузницу» и «Бобровники» в Польшу въехало почти 160 тысяч человек

MOST
17 сакавіка 2026, 15:28

За четыре месяца через пограничные переходы в Кузнице и Бобровниках польско-беларусскую границу в обоих направлениях пересекли около 316 тыс. раз. Об этом сообщает Пограничная служба Польши. Польша открыла...

Сколько лекарств можно ввозить в Польшу

В Польше на границе с Беларусью изъяли много лекарств. А сколько можно ввозить, чтобы не было проблем?

MOST
17 сакавіка 2026, 11:43

Польские таможенники изъяли несколько партий медицинских препаратов, которые водители пытались ввезти в страну из Беларуси через пункт пропуска «Тересполь». О находках рассказали в Таможенно-налоговой администрации Люблина. Так, гражданин...

вернуть долг в Польше

Беларус и поляк похитили человека, бросили в подвал и выбивали долг. Их будут судить

MOST
17 сакавіка 2026, 09:11

В Польше будут судить беларуса и поляка, которые в сентябре 2025 года похитили человека и издевались над ним. Обвиняемым грозит до 25 лет лишения свободы, сообщила районная прокуратура...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты