Панядзелак, 4 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Мадэлі жартуюць на ўзроўні падлетка». Эксперт патлумачыў, як штучны інтэлект разумее беларускую мову

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
17 красавіка 2026, 13:50
Гісторыі
A A
ChatGPT

Фота: Solen Feyissa / Pexels.com

Ці разумее штучны інтэлект (ШІ) беларускую мову? Чаму часам ён адказвае «Жыве!» і дадае чырвона-зялёны сцяжок? Ці адрозніваюць мадэлі «наркамаўку» і тарашкевіцу? І чаму часам ШІ жартуе, як падлетак? Пра гэта MOST пагаварыў з Аляксеем Картыннікам — айцішнікам, які вядзе YouTube-канал «АйТиБорода» і новы сумесны падкаст «Каласы пад сярпом ШІ».

Як з’явіўся падкаст пра ШІ па-беларуску

«Каласы пад сярпом ШІ» — беларускамоўны падкаст пра штучны інтэлект (ШІ), які можна паслухаць на YouTube і Spotify. Яго робяць Аляксей Картыннік, вядоўца курсу «Мова нанова» Эмілія Гаўрус і айцішнік Яўген Яфімаў. Картыннік і Гаўрус жывуць у Польшчы, а Яфімаў — у Нідэрландах.

Каласы пад сярпом ШІ
Вядучыя падкасту “Каласы пад сярпом ШІ”. Фота прадастаўлена Аляксеем Картыннікам

Ідэя стварыць падкаст з’явілася ў Аляксея год таму. Да гэтага ён ужо рабіў падкаст пра ШІ для айцішнікаў па-руску, але хацеў запусціць такі ж праект па-беларуску.

— Мне вельмі хацелася, каб беларусы маглі пачуць пра навіны штучнага інтэлекту ў падкаст-фармаце і без празмернага ўплыву складанай IT-тэрміналогіі, каб разумелі нашыя мамы і таты, — кажа ён.

«Менавіта Gemini валодае найбольш літаратурнай і чалавечай мовай»

Беларуская мова прадстаўленая ў нейрасетках, напрыклад у ChatGPT ад OpenAI, Claude ад Anthropic і Gemini ад Google.

— Але на мой асабісты густ, менавіта Gemini валодае найбольш літаратурнай і чалавечай мовай. Пры гэтым GPT і Claude таксама спраўляюцца даволі няблага, — кажа Аляксей. — Гаворка не пра прынцыпова розныя ўзроўні, а хутчэй пра нюансы ў гучанні і стылі.

Як ШІ перакладае на беларускую і дзе памыляецца

Пры перакладах з рускай на беларускую сітуацыя падобная: лепш за ўсё, паводле Аляксея, спраўляецца Gemini, але іншыя мадэлі не моцна адстаюць.

— Што тычыцца касякоў: раней мадэлі часта ўжывалі ўкраінскія словы, цяпер такіх памылак усё менш. 

Аляксей тлумачыць, што нейрасеткі апрацоўваюць мовы як сістэмы сімвалаў і часцей блытаюць тыя, што блізкія паміж сабой. Таму паміж беларускай, рускай і ўкраінскай памылак больш, а паміж беларускай і польскай — менш.

Ці разумее штучны інтэлект, што такое «наркамаўка» і тарашкевіца

Нейрасеткі навучаліся на розных тэкстах, у тым ліку і на розных правапісах беларускай мовы: тарашкевіцы (моўнай норме, зафіксаванай Браніславам Тарашкевічам) і так званай наркамаўцы (школьным правапісе, рэгуляваным Інстытутам мовазнаўства НАН Беларусі).

— Калі вы папросіце мадэль адказваць на тарашкевіцы, яна будзе намагацца гэта рабіць. Калі вы падасце на ўваход тэкст на тарашкевіцы, мадэль зразумее стыль і, хутчэй за ўсё, адкажа ў тым жа ключы, — кажа Аляксей.

Пры гэтым ён тлумачыць, што праз меншы корпус беларускамоўных тэкстаў мадэлі могуць блытаць нормы.

З трасянкай Аляксей не эксперыментаваў, але, на яго думку, мадэлі, хутчэй за ўсё, будуць схіляцца да нарматыўнай мовы.

— Трасянка не нармаваная, па ёй няма падручнікаў, таму ШІ не ўспрымае яе як асобную сістэму. Мадэль проста адкажа на той мове, якую палічыць найбольш блізкай да вашага запыту, — кажа ён.

Аляксей Картыннік
Аляксей Картыннік. Фота з яго архіва

Штучны інтэлект разумее каламбуры

Гумар пакуль застаецца слабым месцам штучнага інтэлекту, бо ён базіруецца на чалавечым досведзе, які мы назапашваем цягам усяго жыцця.

— Мадэлі жартуюць прыкладна на ўзроўні падлетка. Складаны сарказм ці тонкія панчлайны (кульмінацыйныя радкі або фразы, якія выклікаюць рэакцыю; найчасцей з нечаканым сэнсам, гульнёй слоў або алюзіяй. — Заўв. MOST) ім пакуль не зусім даступныя, — тлумачыць суразмоўца. — З каламбурамі ШІ спраўляецца лепш: ён можа растлумачыць сутнасць гульні слоў, але сам стварае іх пакуль слаба.

«Жыве Беларусь» — «Жыве!» А сцяг — чырвона-зялёны

Што да культурнага кантэксту, шмат што залежыць ад таго, як навучана мадэль і якой палітыкі прытрымліваецца кампанія-распрацоўшчык.

— Напрыклад, калі напісаць ChatGPT «Жыве Беларусь», ён можа адказаць «Жыве!» і паставіць чырвона-зялёны сцяг. Для мадэлі ў гэтым няма супярэчнасці — яна проста выдае афіцыйны смайл краіны, бо яе трэніруюць быць максімальна нейтральнай для сярэднестатыстычнага карыстальніка, — кажа Аляксей.

Ён дадае, што ў падобных выпадках мадэлі часта не ўлоўліваюць глыбінны культурны сэнс. Напрыклад, фразу пра «агульную млявасць і абыякавасць да жыцця» ўспрымаюць літаральна.

— Яны могуць патлумачыць гэта як апатыю ці нават медыцынскі тэрмін, але культурны глыбінны кантэкст часта застаецца па-за ўвагай.

Як беларусы спрабуюць палепшыць ШІ

Аляксей кажа, што над паляпшэннем беларускай мовы ў ШІ працуюць у асноўным энтузіясты. Напрыклад, супольнасць Belarusian GLUE стварае тэсты і збірае даныя, каб мадэлі лепш разумелі беларускі кантэкст. Без дзяржаўнай падтрымкі гэты працэс ідзе павольней.

— Па маіх назіраннях, за апошні год якасць беларускай мовы ў топавых нейрасетак значна вырасла. Мадэлі становяцца больш магутнымі і навучаюцца на ўсім адкрытым інтэрнэце. І тут мы, як супольнасць, можам паўплываць: чым больш мы ствараем якаснага беларускамоўнага кантэнту — артыкулаў, падкастаў, відэа, — тым лепей мадэлі будуць валодаць нашай мовай у будучыні.

Каротка Аляксей ацэньвае ўзровень так: сёння ШІ размаўляе па-беларуску прыкладна як сярэднестатыстычны чалавек. Палепшылася таксама агучванне тэкстаў.

— Гэта дакладна лепш, чым спробы некаторых папулярных замежных блогераў размаўляць па-беларуску. Прывітанне [Іллю] Варламаву, — кажа ён.

Ці можа штучны інтэлект паўплываць на развіццё мовы

Штучны інтэлект ужо становіцца інструментам, які дапамагае людзям вучыцца і карыстацца беларускай мовай, асабліва тым, хто не адчувае сябе ўпэўнена. Але, паводле Аляксея, змены ў мове трапляюць у мадэлі з затрымкай, бо навучанне патрабуе часу і вялікіх аб’ёмаў даных. Каб новыя словы замацаваліся, яны павінны стаць масавымі ў кантэнце.

— Для звычайнага беларуса штучны інтэлект — гэта дакладна памочнік. Магчыма, для прафесійных літаратараў ён пакуль занадта просты, але для астатніх — гэта магутны інструмент падтрымкі мовы.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: ITАртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Выборы в Координационный совет

«Что они могут символизировать, кроме скандала?» Задали одни и те же вопросы стороннику и противнице выборов в Координационный совет

Хрысціна Гараніна
4 мая 2026, 19:14

С 11 по 17 мая 2026 года будут проходить онлайн-выборы в Координационный совет (КС) — структуру, которая позиционирует себя как представительный орган беларусских демократических сил и гражданского общества....

Европейский суд

«Для тех, кто платит, отдельная очередь?» Беларус три года ждет ВНЖ в Польше — дошло до Европейского суда

MOST
30 красавіка 2026, 18:12

Приглашение забрать польскую карту ВНЖ Тимофей (имя изменено) получил в рекордно короткий срок — всего через месяц после подачи заявления. Беларус уехал в Польшу из-за репрессий по гуманитарной...

обмен на границе

Тоже политические, шпионы и священники. Ровно за 102 года до обмена Почобута — 28 апреля 1924 года — на границе с Польшей прошел другой обмен

MOST
30 красавіка 2026, 15:19

28 апреля 2026 года на беларусско-польской границе в формате «5 на 5» обменяли политзаключенных, в том числе журналиста Анджея Почобута. Та же дата уже встречалась в истории: ровно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты