Чацвер, 3 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Сцябацца з уладаў ужо нецікава». Беларускі бягун стварае на мапе Варшавы малюнкі з сэнсам

MOST MOST
20 красавіка 2026, 14:39
Гісторыі
A A
Вадзім Сіманаў

Вадзім Сіманаў і фота Пагоні ў Варшаве. Фота з яго архіва. Калаж: MOST

Вадзім Сіманаў займаецца GPS-артам — ён пракладае бегавы маршрут так, каб на мапе атрымаўся малюнак. Беларус «прабягаў» герб Украіны і «Пагоню», паспеў «размаляваць» Мінск, Тбілісі і Варшаву. Вадзім распавёў MOST, як прабіраўся праз польскія балоты і навошта прабег амаль усю польскую сталіцу.

«У горадзе асабліва не размалюешся»

Вадзім зацікавіўся бегам яшчэ ў студэнцкія гады, але больш дысцыплінавана бегае апошнія 10 гадоў. У гэтым відзе спорту беларуса ў першую чаргу прываблівае, што ім можна займацца амаль пры любых умовах.

— Максімальна проста і даступна. Каб прыйсці ў зал, трэба шукаць месца, там бывае душна. А з бегам дастаткова выйсці на вуліцу і галава разгружаецца, — кажа мужчына.

Аднойчы ў інтэрнэце Вадзім знайшоў інфармацыю пра GPS-арт — гэта калі на мапе пракладваецца маршрут-малюнак. «Малююць» не толькі бегуны, веласіпедысты — таксама.

GPS-арт
Бягун у Мінску. Выява з архіва Вадзіма Сіманава

— Можна і пешшу хадзіць, — дадае Вадзім. — У пэўны момант з цікавасці пачаў адзначаць свой трэк [у бегавым дадатку] і заўважаў — атрымліваецца ўмоўны малюнак.

Адзін з першых GPS-артаў Вадзіма — назва школы бегу, у якой мужчына трэніраваўся. Беларус згадвае, што такім чынам хацеў падтрымаць удзельнікаў, якія паехалі на марафон у іншую краіну.

— Пасля ў Каменнай горцы «маляваў» домік. У горадзе асабліва не размалюешся — даводзіцца прыстасоўвацца пад лакацыю, — тлумачыць ён.

«GPS-арт ператварыўся ў маю рэакцыю на падзеі»

Калі ў 2020 годзе палітычная сітуацыя ў Беларусі абвастрылася, спартсмен пачаў выказваць сваю пазіцыю праз GPS-арт.

— Гэта быў варыянт стварыць штосьці, што [сілавікі] не змогуць замаляваць або зацерці. Так мы з сябрамі на Пушкінскай напісалі «Не забудзем», пасля яшчэ малявалі. GPS-арт ператварыўся ў маю рэакцыю на падзеі, якія адбываліся з пратэстоўцамі, — кажа Вадзім.

Пасля падзей 2020 года мужчына яшчэ некалькі гадоў жыў у Беларусі — і працягваў маляваць. Зрабіў у тым ліку ўкраінскі герб і «Пагоню», жартлівы малюнак Чык-чырыка, а Каменную горку пакрыў вялікім васільком. У выніку беларусу прыйшлося эміграваць. Спачатку ў Грузію, пасля ў Польшчу.

— Мне дапамагаў выехаць Bysol — запытваліся, ці магу я для іх штосьці намаляваць. Таму ў Тбілісі я напісаў «Bysol», — згадвае Вадзім.

GPS-арт
Пагоня ў Беларусі. Выява з архіва Вадзіма Сіманава

«Планаванне маршруту нават складаней за бег»

Перш чым «бегчы» малюнак, трэба пабудаваць маршрут на мапе і ўлічыць усе перашкоды, якія могуць трапіцца на ім. Беларус адзначае, што на злучэнне ўсіх кропак часамі можа спатрэбіцца некалькі вечароў.

Некаторыя «мастакі» хітруюць — на час выключаюць дадатак, каб злучыць часткі малюнка ў тых месцах, дзе немагчыма прабегчы. Вадзім кажа, што так не робіць — і калі на трасе трапляцца, напрыклад, плот, пералазіць яго, каб дарабіць фігуру.

— Мае сябры жартуюць, што, калі я пракладваю маршрут, абавязкова будуць платы. Але планаванне нават складаней за бег. А калі маршрут ужо ёсць, галоўнае не навярнуцца, бо бяжыш з тэлефонам у руцэ і ўвесь час у яго глядзіш, — кажа Вадзім.

Вадзім Сіманаў
Вадзім Сіманаў. Фота з яго архіва

«Калі балота, то балота, але я ўсё роўна бег»

Маляваць у Польшчы аказалася складаней. Першы час Вадзім жыў непадалёк ад Калабжэга Заходне-Паморскага ваяводства — там шмат рэчак і каналаў.

— Калі балота, то балота, але я ўсё роўна бег, — смяецца беларус.

Адзін з апошніх маштабных малюнкаў у Польшчы — герб «Пагоня» ў Варшаве. Яе Вадзім маляваў не адзін, а разам з сябрамі з бегавога клуба. Памер малюнка склаў каля 200 кіламетраў — беларус кажа, што задзейнічалі тэрыторыю амаль усёй сталіцы.

GPS-арт
Пагоня ў Варшаве. Выява з архіва Вадзіма Сіманава

Вадзім трэніруецца ад трох да пяці раз на тыдзень, агулам прабягаючы каля 50 кіламетраў. Па словах беларуса, калі не займаецца, то фізічна адчувае сябе значна горш. А каб пазбегнуць траўм каленяў раіць засвойваць правільную тэхніку бегу.

— Варта схадзіць хаця б на адну трэніроўку са спецыялістам, каб атрымаць некалькі парад. Бо ў школе, на жаль, не вучаць, як правільна бегаць — так і атрымліваецца стандартная гісторыя, што большасці бег не падабаецца.

«Самая балючая тэма — Беларусь»

Цяперашнія малюнкі Вадзім прысвячае падтрымцы Беларусі і Украіны.

— Сцябацца з беларускіх уладаў мне ўжо нецікава. Бо пакуль самая балючая тэма, якая не зажывае, — Беларусь. З Украінай логіка такая: рабіць так, каб украінцы бачылі, што мы на іх баку, — тлумачыць спартсмен.

Вы можете обсудить этот материал в нашем Telegram-канале. Если вы не в Беларуси, переходите и подписывайтесь. 

Тэгі: АртыкулыВаршаваГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Лондон

«Я это уже слышал перед Brexit». Поляк, который девять лет прожил в Англии, — об антимигрантской риторике в Польше

MOST
3 верасня 2026, 11:20

Рафалу 60 лет, девять из которых он прожил в Англии, куда уехал из Польши на заработки. Долгое время он не чувствовал себя там чужим, но перед Brexit заметил,...

граница Польша

«Рисковать самолeтом не хотелось». Почему беларусы платят почти 200 евро за выбор даты пересечения границы

MOST
2 верасня 2026, 16:25

Дмитрию нужно было попасть в Варшаву без задержек — оттуда у него был самолет в Израиль. Но поездка пришлась на дни, когда очереди на границе с Польшей начали...

опека в Польше

«Хочется прикрикнуть, но думаешь, не заявят ли на тебя». Беларусские родители поделились опытом общения с польской службой опеки

MOST
2 верасня 2026, 14:31

История беларуски, у которой в Польше временно забрали ребенка из-за удара ремнем в область глаза, наделала много шуму. Одни уверены, что женщина, которая настаивает, что травма была нанесена...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты