Аўторак, 12 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Прыйшоў сюды паглядзець, як людзі апрануліся». Наведалі сустрэчу Святланы Ціханоўскай з беларускай дыяспарай Беластока

MOST MOST
23 красавіка 2026, 18:24
Гісторыі
A A
Святлана Ціханоўская

Удзельнікі сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. 22 красавіка 2026. Беласток. Фота: MOST

У беластоцкім хабе «Новая зямля» Святлана Ціханоўская 22 красавіка сустрэлася з беларускай дыяспарай горада. Журналістка MOST наведала мерапрыемства і даведалася, якія пытанні хвалююць беларусаў.

Мерапрыемства праходзіць у невялікім памяшканні клубу Chill Time — некаторым з прысутных не хапае крэслаў. З-за колькасці людзей робіцца душна — арганізатары абяцаюць уключыць кандыцыянер, каб было лягчэй дыхаць. Святлана Ціханоўская спазняецца: затрымалася на папярэдняй сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых беларускіх арганізацый.

— А чаму не сядаеце? — звяртаецца да ўдзельнікаў Ціханоўская, калі ўваходзіць у залу.

Сустрэча ў фармаце «пытанне — адказ» пачынаецца.

Чаму на выбарах у Каардынацыйную раду нельга прагаласаваць супраць усіх?

Першае пытанне тычыцца запланаваных на травень выбараў у Каардынацыйную раду IV склікання — прадстаўнічы орган беларускага дэмакратычнага руху і грамадства. Удзельнікі цікавяцца, чаму няма варыянту галасавання супраць усіх кандыдатаў і калі гэтая опцыя з’явіцца. Пытанне задае тон усёй сустрэчы — яна атрымліваецца гучнай, хаатычнай і момантамі напружанай.

— Я накірую запыт да спікера Каардынацыйнай рады, каб спытаць, чаму такой опцыі няма. А можа яна і з’явіцца, — адказвае Ціханоўская.

Следам у Ціханоўскай пытаюцца, чаму да гэтага часу ў рады няма юрыдычнай асобы, а таксама на якой падставе адбіраюць кандыдатаў. Пачынаюцца спрэчкі — людзі перабіваюць адзін аднаго.

Пажылы мужчына ў цішотцы з вышыванкай здымае на тэлефон выступоўцаў. Яго сусед па крэсле пытаецца, навошта ён гэта робіць.

— Так я толькі жонцы відэа пакажу, больш нікому, — апраўдваецца ён.

Праблемы з пенсіяй, групай інваліднасці і… «я вас абажаю»

Калі першая эмацыйная хваля крыху спадае, ва ўдзельнікаў з’яўляецца магчымасць задаць непалітычныя пытанні. У асноўным яны тычацца сацыяльных праблем беларускіх эмігрантаў: пенсій, атрымання групы інваліднасці, афармлення правоў кіроўцы.

З залы пенсіянерка Аляксандра спрабуе патлумачыць, якія дакументы рабіла, каб атрымліваць у Польшчы пенсію. Скончыць думку ёй не даюць — адзін з удзельнікаў яе перабівае, маўляў, ёсць больш важныя тэмы.

Святлана Ціханоўская
Фота: MOST

Былы палітвязень Аляксей распавядае, што з-за працы не можа дайсці да ўрачоў, каб атрымаць групу інваліднасці. Таксама яго хвалюе, як у Польшчы аформіць бізнес. Кажа сумбурна — пытанне да Ціханоўскай заканчвае словамі «Я вас абажаю».

Лідарка дэмакратычнага руху прымае яго словы з падзякай і просіць Аляксея, каб той усё ж такі знайшоў час на медыцынскае абследаванне. Звяртаючыся да ўсіх удзельнікаў сустрэчы, Ціханоўская адзначае: перамены ў сацыяльнай сферы адбываюцца тады, калі вядзецца неперарыўная праца, у тым ліку сіламі не толькі палітыкаў, але і звычайных людзей, якія накіроўваюць лісты да парламентаў і грукаюцца ва ўсе дзверы.

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з беларускай дыяспарай Беластока. 22 красавіка 2026. Фота: MOST

Пра Сяргея Ціханоўскага і анексію Крыма

Падчас другой паловы сустрэчы актывізуюцца прыхільнікі Зянона Пазняка — лідара руху «Вольная Беларусь». У некаторых пытаннях погляды членаў руху разыходзяцца з кірункамі офіса Святланы Ціханоўскай — гэта адчуваецца і ў пытаннях, якія яны накіроўваюць да спікеркі. Цікавяцца, ці яна «пайшла б у будучага прэзідэнта Беларусі», калі б ведала, як усё павернецца, і чаму Сяргей Ціханоўскі «падтрымліваў анексію Крыма і ідэалогію рускага свету».

— Сяргей — самастойны чалавек, з ім ёсць магчымасць звязацца, таму вы можаце спытацца ў яго, — адказвае Ціханоўская. — Я вельмі ўдзячная ўсім беларускім апазіцыянерам, якія працавалі да 2020 года. Хачу падкрэсліць, што тыя людзі, якія супрацьстаялі Лукашэнку пачынаючы з 1994–1996 года, баранілі Беларусь і далі нам магчымасць саспець у 2020 годзе.

Пасля кожнага вострага пытання раздаюцца апладысменты і выкрыкі «малайчына!» з розных бакоў залы.

— А я ўвогуле прыйшоў сюды паглядзець, як людзі апрануліся, бо я дызайнер — мне цікава, — звяртаецца да журналісткі MOST мужчына ў бегавым адзенні. — Вось у прэс-сакратаркі мне падабаецца касцюм, добра выглядае.

Яма паміж беларусамі і вольная краіна

Яшчэ адно пытанне, якое хвалюе аўдыторыю, — разрыў паміж эмігрантамі і беларусамі, якія засталіся ўнутры краіны.

— Чым больш часу праходзіць ад 2020 года, тым большы разрыў паміж намі і беларусамі ў Беларусі. Гэта глыбокая яма, — лічыць адзін з прысутных.

Святлана Ціханоўская не згодная з гэтым тэзісам — лічыць яго прапагандысцкім.

Здаецца, адзіная тэма, якая не выклікае спрэчак паміж удзельнікамі сустрэчы, тычыцца ўзаемадапамогі, салідарнасці і пратэстаў, якія адбыліся ў 2020 годзе. Удзельнікі выказваюць надзею, што ў хуткім часе вернуцца ў вольную, дэмакратычную Беларусь. Цішыню перарываюць апладысментамі.

Напрыканцы сустрэчы Ціханоўскай перадаюць ліст, які напісалі беларусы. Спікерка адразу пачынае чытаць напісанае.

— У нас ёсць прапісаная тактыка і сцэнар, якога мы прытрымліваемся. Для гэтага мы рыхтуем прафесіяналаў і інстытуты. Задача — не дапусціць хаосу ў пэўны момант, а вы — цудоўныя беларусы, — кажа на развітанне яна.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыБеластокГалоўнаеДыяспарыДэмсілыРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Португалия

От пещер до рыбацких островов. Что посмотреть на юге Португалии, кроме курортов

Партнёрскі матэрыял
11 мая 2026, 16:31

Алгарве — самый южный регион Португалии, известный мягким климатом, Атлантическим океаном и более чем 300 солнечными днями в году. Но за пределами курортов Алгарве выглядит совсем иначе: рыбацкие...

стоматолог

Беларуска пожаловалась на крупную стоматологию в Польше. Оказалось, она в отношениях с соучредителем, который делит бизнес с женой

MOST
8 мая 2026, 20:19

«Врач удалял мне зуб мудрости в октябре 2024 года, а право на осуществление деятельности получил только в ноябре», — это лишь часть рассказа Полины (имя изменено), бывшей сотрудницы...

работа таксистом в Польше

В Польше беларус может лишиться бизнеса. Он сдал автомобиль таксисту, а тот попал в ДТП

MOST
8 мая 2026, 11:50

Когда Анатолий открывал в польском Белостоке ИП в сфере такси, он понимал риски этого бизнеса. Первые три года даже готов был работать без прибыли, но теперь дело, похоже,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты