Панядзелак, 4 мая 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Карыснае Гайды

Шукаеце звесткі пра родныя мясціны ці сваякоў? Расказваем, што і як можна знайсці ў польскіх і літоўскіх архівах

MOST MOST
4 мая 2026, 12:43
Гайды
A A
Лужкі

Дэлегацыя гміны Лужкі на чале з доктарам Усеваладам Шыранам на павятовых Дажынках у Глыбокім, верасень 1934 года. Narodowe Archiwum Cyfrowe, сігнатура 3/1/0/8/2522/24, Szukajwarchiwach.gov.pl

На радзіме і на чужыне многія беларусы хацелі б даведацца болей пра гісторыю сваіх сем’яў, вёсак, мястэчак і гарадоў. Не заўсёды для гэтага трэба кудысьці ісці — бібліятэкі і архівы многіх краін свету актыўна выкладаюць свае зборы ў інтэрнэт. MOST расказвае, як шукаць звесткі пра гісторыю Беларусі на сайтах польскіх і літоўскіх бібліятэк, архіваў і музеяў.

Polona

Самая вялікая інтэрнэт-бібліятэка ў Польшчы — Polona. Спачатку яна давала доступ да лічбавых збораў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве, пазней у яе былі дададзеныя іншыя рэсурсы, напрыклад кракаўскай Ягелонскай лічбавай бібліятэкі. На гэтым рэсурсе знаходзіцца некалькі мільёнаў дакументаў у лічбавым выглядзе, у тым ліку вялізны масіў даваенных кніг і газет.

Пачынаць пошук з Polona варта і з прычыны багацця яе збораў, і таму што пошук вельмі зручны. Пераглядзець старыя выданні «ўручную» немагчыма, таму варта ўвесці ў радок пошуку назву паселішча або прозвішча, якое трэба знайсці — і выбраць опцыю Przeszukuj treść. Гэта запусціць паўнатэкставы пошук па мільёнах дакументаў.

Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы, былы касцёл кармелітаў босых у Глыбокім. Фота Яна Булгака, Polona.pl

Каб было зручней праглядаць вынікі пошуку, варта выбраць колькасць вынікаў, якія паказваюцца на адной старонцы пошуку (максімальна — 96), і адсартаваць вынікі храналагічна: Sortuj — Najstarsze.

Што важна ведаць, калі шукаеш на Polonie? Пошук можа быць «адчувальны» да склонаў, таму варта шукаць патрэбную назву або прозвішча ў розных склонах — напрыклад Berezwecz, Berezwecza, Berezweczu. Варта мець на ўвазе, што некаторыя назвы мелі розныя варыянты напісання. Таму, напрыклад, у выпадку вёскі Гняздзілава Докшыцкага раёна варта шукаць і Gniezdziłów, i Hniezdziłów, i Hniezdziłowo, а ў выпадку прозвішча Рамэйка — і Romejko, i Romeyko. Да 1936 года ў польскай мове былі іншыя правілы, якія датычыліся, напрыклад, ужывання літары j — таму мястэчка, якое зараз называецца Parafianowo, у старых выданнях, хутчэй за ўсё, пісалася Parafjanowo.

Газета Słowo
Газета Słowo, №274, 29 лістапада 1925 года, Jagiellońska Biblioteka Cyfrowa

Карысна бывае шукаць па назвах гмін, якія запісваліся ў выглядзе прыметнікаў — hermanowicka, dunilowicka, prozorocka.

Polona дае магчымасць пошуку па месцы выдання, а таксама па аўтары, суаўтары і тыпе выдання. Калі нейкае прозвішча або назва часта паўтараецца ў розных месцах Польшчы, можа быць зручным выбраць выданні, якія выходзілі ў Вільні або ў заходнебеларускіх гарадах — так «адсеецца» частка лішніх вынікаў. Праўда, могуць згубіцца і тыя, якія патрэбныя.

Сярод выданняў, якія ёсць на Polonie, вельмі карысным можа быць афіцыйны часопіс Obwieszczenia publiczne, у якім друкаваліся абвесткі аб рэгістрацыі фірм, спадчыне, адкрыцці іпатэк, упарадкаванні сялянскіх гаспадарак. Часам там можна натрапіць нават на спісы гаспадароў у вёсках, дзе праводзілася камасацыя — перанос гаспадарак на хутары.

Для вывучэння гісторыі адукацыі вельмі карысным ёсць выданне Dziennik Urzędowy Kuratorium Okręgu Szkolnego Wileńskiego — там публікаваліся абвесткі аб прыняцці на працу, звальненні, пераводзе настаўнікаў.

Таксама на Polonie ёсць вялікая калекцыя фотаздымкаў і паштовак — сярод іх фотаздымкі «бацькі польскай фатаграфіі», які паходзіў з Беларусі, Яна Булгака.

Federacja Bibliotek Cyfrowych

Polona — не адзіная лічбавая бібліятэка ў Польшчы. Свае лічбавыя праекты ёсць у многіх ваяводствах, вялікіх гарадскіх і ўніверсітэцкіх бібліятэках. Агульны пошук па іх дае партал Federacja Bibliotek Cyfrowych. Гэты партал можа быць асабліва карысным, калі трэба знайсці якую-небудзь старую кнігу або нумар даваеннай газеты ці часопіса. Патрэбнае выданне можа аказацца ў зусім нечаканым месцы, і агульны пошук пазбаўляе ад патрэбы пошуку ў кожнай бібліятэцы паасобку.

Мінусам FBC з’яўляецца тое, што хоць паўнатэкставы пошук на ёй існуе, аднак паказвае вынікі толькі па невялікай частцы бібліятэк. Наогул, пошук па тэкстах у многіх з польскіх лічбавых бібліятэк або працуе дрэнна, або не працуе зусім.

Існуюць, аднак, лайфхакі, якія дазваляюць перашукваць бібліятэкі пры дапамозе Google. У  радку папулярнага пошукавага рэсурсу можна ўвесці патрэбнае слова, дадаўшы формулу пошуку ў межах патрэбнага сайта. Напрыклад, на запыт Woropajewo site:pbc.biaman.pl, Google пакажа згадкі пра мястэчка Варапаева ў рэсурсах Падляскай лічбавай бібліятэкі. З незразумелай прычыны сайт бібліятэкі падае на такі запыт 22 дакументы, а Google — 36.

Дакументы, якія датычаць Беларусі, найчасцей сустракаюцца ў Падляскай лічбавай бібліятэцы, Куяўска-Паморскай лічбавай бібліятэцы, Мазавецкай лічбавай бібліятэцы.

Ёсць бібліятэкі, пошук па якіх недаступны праз FBC. Да такіх належаць даволі багатая на зборы CRISPA — лічбавы рэсурс бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта, і Zbrojownia — Вайсковая лічбавая бібліятэка.

Партал Szukaj w archiwach

Багатыя рэсурсы польскіх архіваў можна перашукваць пры дапамозе партала Szukaj w archiwach. Вопісы дзяржаўных архіваў Польшчы ўжо ў асноўным аблічбаваныя, таму сайт дазваляе шукаць па назвах усіх архіўных спраў. Зараз на сайце даступныя сканы 84 млн старонак дакументаў, і штомесяц дадаюцца некалькі соцень тысяч новых.

На сайце можна выбраць опцыю пошуку толькі па тых справах, якія ўжо аблічбаваныя — для гэтага адразу пад пошукавым радком трэба выбраць опцыю tylko zdjęcia i skany.

Для гісторыкаў найбольш каштоўныя дакументы, даступныя на Szukaj w Archiwach, — зборы архіва Радзівілаў, які ў значнай ступені датычыць тэрыторыі Беларусі і збольшага аблічбаваны і даступны на сайце. Апошнім часам там пачалі з’яўляцца сканы дакументаў яшчэ аднаго магнацкага роду — Тызенгаўзаў.

Варшаўскі Archiwum Główne Akt Dawnych дадае вельмі каштоўныя дакументы са сваёй картаграфічнай калекцыі — так на сайце можна паглядзець старыя планы многіх гарадоў і маёнткаў, асабліва тых, якія належалі Радзівілам — Нясвіж, Мір, Карэлічы, Слуцк, Глыбокае.

Глыбокае
План горада Глыбокае, 1810 год. Archiwum Akt Dawnych, сігнатура 1/402/0/-/452-27, Szukajwarchiwach.gov.pl

Яшчэ адным каштоўным зборам, даступным на Szukaj w Archiwach, з’яўляецца калекцыя фотаздымкаў медыяканцэрна Ilustrowany Kuryer Codzienny, які ў міжваенны час выдаваў самую папулярную штодзённую газету ў Польшчы, а таксама часопісы Światowid i As. Гэтая калекцыя стала часткай  Нацыянальнага лічбавага архіва. Там можна знайсці шматлікія фотаздымкі, зробленыя ў міжваенны час у Заходняй Беларусі: дзяржаўныя святы, інфраструктурныя праекты, выявы краявідаў і здымкі этнаграфічнай тэматыкі.

Штомесяц рэсурс публікуе табліцы са спісамі новых дакументаў, якія сталі даступнымі анлайн. Нязручнасцю для часткі карыстальнікаў можа стаць тое, што сайт недаступны па-за межамі Еўрапейскага Саюза. З Беларусі на яго трэба заходзіць праз VPN.

Іншыя карысныя рэсурсы

Сярод польскіх інтэрнэт-рэсурсаў, якія вядуцца аматарамі гісторыі, варта звярнуць увагу на праект Archiwum Map Wojskowego Instytuty Geograficznego — гэта сайт, на якім сабраныя старыя польскія, расійскія, савецкія і нямецкія тапаграфічныя карты.

Іншыя аматары гісторыі стварылі сэрвіс пошуку населеных пунктаў па польскіх тапаграфічных картах — kami.net.pl/kresy

карта
Фрагмент тапаграфічнай карты маштабу 1:100000. Выданне Вайсковага Геаграфічнага Інстытута, 1932 год, Mapywig.org

Увёўшы назву паселішча ў пошукавы радок на сайце, можна перайсці да яго абазначэння на «штабоўцы» — папулярнай міжваеннай карце маштабу 1:100.000.

Шмат цікавага можна знайсці на сайце Polska1926.pl. У 1926 годзе, з нагоды 150-годдзя незалежнасці ЗША, Польшча адправіла амерыканцам Дэкларацыю захаплення і сяброўства, пад якой падпісаліся вучні ўсіх польскіх школ — усяго каля 1,3 млн подпісаў. Натуральна, што значная частка подпісаў паходзіць з Заходняй Беларусі.

Варта звяртаць увагу і на сайты польскіх музеяў і навуковых устаноў. Напрыклад, у лічбавым сэрвісе Нацыянальнага музея ў Варшаве можна ўбачыць выявы экспанатаў, створаных на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку рэдкія фотаздымкі архітэктурных помнікаў з пачатку ХХ стагоддзя. Некалькі соцень беларускіх экспанатаў ёсць на сайце Нацыянальнага музея ў Кракаве — там даступныя, напрыклад, малюнкі Напалеона Орды. Шмат мастацкіх фотаздымкаў з Заходняй Беларусі апублікаваныя на сайце кракаўскага Музея гісторыі фатаграфіі. Фотаздымкі магнацкіх і шляхецкіх сядзіб даступныя на сайце Інстытута Мастацтваў Польскай Акадэміі Навук.

Літоўскія сайты

Многія матэрыялы, датычныя гісторыі Беларусі, варта шукаць на літоўскіх сайтах. Пры гэтым моцна прыдасца веданне польскай мовы, бо вялізная частка дакументаў на працягу нашай гісторыі стваралася па-польску.

Архіў міжваеннай віленскай перыёдыкі даступны на сайце Бібліятэкі імя Урублеўскіх. Там даступныя штодзённыя газеты, якія выходзілі на польскай мове ў Вільні: Kuryer Litewski, Dziennik Wileński, Słowo, Kurjer Wileński, Przegląd Wileński. На сайце гэтай жа бібліятэкі знаходзіцца самая вялікая калекцыя віленскай беларускай перыёдыкі — больш за 200 выданняў, з якіх большасць выходзіла кароткі час або была так званымі «аднаднёўкамі».

Сайт біблятэкі імя Урублеўскіх не мае поўнатэкставага пошуку, але можна перашукваць дакументы на ім пры дапамозе Гугла.

Шмат дакументаў, якія датычаць Беларусі можна знайсці на сайце бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта.

Пошук па зборах літоўскіх музеяў і архіваў даступны праз рэсурс epaveldas.lt

Пошукавая сістэма па архівах Літвы мае адрас eais.archyvai.lt. У адрозненне ад польскага сэрвісу, там даступны аўтаматычны пошук толькі па невялікай частцы вопісаў — большасць вопісаў проста выкладзеныя на сайце ў выглядзе PDF-файлаў. Літоўскія архівы пакрысе публікуюць сканы сваіх збораў, у тым ліку каштоўныя для мікрагісторыі і генеалогіі рэвізскія ведамасці маёнткаў, метрычныя кнігі асобных каталіцкіх дэканатаў. Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў пачаў публікаваць фотаздымкі архітэктурных помнікаў з калекцыі Таварыства аматараў навук у Вільні.

Касцёл Святых Пятра і Паўла
Касцёл Святых Пятра і Паўла, былая грэка-каталіцкая царква кляштара базыльянаў у Беразвеччы каля Глыбокага, Lietuvos valstybės istorijos archyvas, сігнатура 1135 / 3 / 391, с. 8.

Варта мець на ўвазе, што ў архівах, а таксама ў частцы бібліятэк існуе магчымасць за невялікія грошы замовіць сканы патрэбных дакументаў, калі іх няма ў агульным доступе. Інфармацыю пра спосаб замовы і кошт паслуг варта шукаць на сайтах устаноў.

Большая частка матэрыялаў, даступных анлайн, належаць да Public Domain — гэта значыць, што аўтарскія правы на іх скончыліся і імі можна карыстацца без абмежаванняў. Ёсць, аднак, некаторыя дакументы, якія маюць абмежаванні па аўтарскіх правах — варта звяртаць увагу на адпаведныя пазнакі ў апісаннях дакументаў.

Ян Рамэйка

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

экстрим в Польше

Думаете, как нескучно провести майские праздники? Собрали варианты активного отдыха в Польше

Хрысціна Гараніна
30 красавіка 2026, 13:09

Майские праздники приближаются. В это время в Польше начинается сезон многих экстремальных активностей. MOST собрал неочевидные варианты, как провести длинные выходные. Экстремальный забег с препятствиями Runmageddon — это...

автошкола в Польше

Как иностранцу получить водительские права в Польше: понятный гайд и советы инструктора

Партнёрскі матэрыял
29 красавіка 2026, 18:12

Получение водительских прав в новой стране может показаться сложной задачей, однако правильная последовательность действий и подготовка помогут ее упростить. MOST совместно с автошколой DenisDrive подготовил пошаговый гайд и...

Карта резидента ЕС

Подача на ВНЖ в Польше: какие документы чаще всего запрашивают госорганы?

MOST
28 красавіка 2026, 18:56

Иностранцы, подающие в Польше заявление на ВНЖ, сталкиваются с двумя уровнями требований к документам: базовыми (без них заявление просто не примут) и дополнительными. Если госоргану не хватает дополнительных...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты