Панядзелак, 27 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Быў вялікі спіс таго, што можна мне дазволіць». Беларуска са СДУГ здала экзамен у польскім універсітэце дзякуючы дадатковым опцыям

MOST MOST
13 мая 2026, 15:11
Гісторыі
A A
экзамен

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Andy Barbour / Pexels.com

Надзеі складана канцэнтравацца, а яе ўвагу адцягваюць пабочныя гукі. Праз ментальныя праблемы яна нават думала кінуць вучобу, але ўсё ж атрымала адукацыю ў польскім універсітэце. Дала рады дзякуючы спецыяльным магчымасцям, якія польскія ВНУ прадугледжваюць для такіх людзей, як яна. Беларуска расказала MOST, ёй удалося здаць экзамены.

«Не хацелася ісці да людзей»

Надзеі 25 гадоў. У Польшчу яна прыехала пяць гадоў таму — і паступіла ў Познанскі эканамічны ўніверсітэт вучыцца на лагіста. Адаптацыя ў новай краіне давалася Надзеі няпроста. Праз год пасля пераезду ёй дыягнаставалі дэпрэсію і прызначылі гадавы курс антыдэпрэсантаў. Пазней у выніку дадатковых медыцынскіх даследаванняў і тэстаў у яе быў выяўлены памежны разлад асобы. Так дадаліся яшчэ й нарматымікі — лекі, якія дапамагалі стабілізаваць настрой.

— Была на сувязі з псіхатэрапеўтам, каб не памерці, — кажа дзяўчына. — Але разумела, што ўсё роўна нешта не атрымліваецца, што нешта не так, у тым ліку з вучобай. Зноў не хацелася выходзіць у соцыум, ісці да людзей.

У 2023 годзе сярод дыягназаў Надзеі з’явіўся яшчэ і сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці (СДУГ). Беларуска працягвала знаходзіцца пад наглядам спецыялістаў, а таксама праходзіла кагнітыўна-паводзінскую тэрапію і вучылася жыць «паўнацэннае здаровае жыццё».

Вучоба давалася не так проста, і ў пэўны момант Надзея хацела адлічыцца з універсітэта. Але дала сабе магчымасць паўтарыць навучальны семестр. Для гэтага давялося змяніць групу — і адаптацыя пачалася нанова, што пагоршыла псіхічны стан беларускі.

«Добры паказчык таго, як сістэма дапамагае, а не намагаецца прынізіць ці дабіць»

Ад адной з аднагрупніц студэнтка даведалася, што ва ўніверсітэце можна звярнуцца да штатнага псіхолага.

Надзея вырашыла скарыстацца гэтай магчымасцю. На кансультацыі яна распавяла пра свае клінічныя хваробы і адзначыла, што асаблівы стрэс яна адчувае падчас сесіі — калі трэба шмат вучыць, канцэнтравацца і здаваць экзамены.

Псіхолаг уважліва выслухала Надзею і паведаміла, што з улікам дыягназаў беларуска можа скарыстацца дапамогай праз цэнтр падтрымкі людзей з асаблівасцямі і праблемамі з навучаннем.

Разам з псіхолагам Надзея запоўніла спецыяльную анкету.

— Там быў вялікі спіс таго, што ўніверсітэт можа мне дазволіць, каб дапамагчы вучыцца. Я магла атрымаць, напрыклад, дадатковыя заняткі з некаторымі настаўнікамі, папрасіць пра дадатковы час на экзаменах, — кажа беларуска. — Гэта вельмі добры паказчык таго, як сістэма дапамагае, а не намагаецца прынізіць ці дабіць чалавека, што, мне здаецца, робяць часта ў ВНУ ў Беларусі.

«Напісала, што ёсць неабходнасць, каб аправіцца ад стрэсу»

Для сябе Надзея абрала дзве опцыі. Першая — дадатковыя бясплатныя індывідуальныя заняткі па нямецкай мове.

— [Узяла] 10 гадзін, каб падрыхтавацца да экзамену. Настаўніца была вельмі пяшчотная. Заняткі дапамаглі на 100%, — адзначае Надзея. — Здала з першага разу.

Другая опцыя — дадатковы час на экзамене па англійскай мове, які выклікаў больш за ўсё складанасцяў. Пра гэта выкладчыцы паведаміла адміністрацыя ўніверсітэта: ёй быў дасланы афіцыйны ліст з подпісам рэктара і абгрунтаваннем псіхолага.

— Я таксама яе загадзя папярэдзіла. Напісала, што ў мяне ёсць неабходнасць у часе, каб [на экзамене] крыху аправіцца ад стрэсу, і што яна атрымае такі мэйл, — кажа беларуска. — Настаўніца не была абураная ці незадаволеная, проста прыняла гэта як факт.

У выніку апынулася, што такая перавага была не толькі ў Надзеі. Па заканчэнні агульнага часу экзамену, разам з ёй засталося яшчэ некалькі чалавек. Надзея не ведае, калі і па якіх прычынах іншыя студэнты атрымалі такі дазвол, таму што «ніхто асабліва не канцэнтруе на гэтым увагу».

Дадатковы час адыграў для Надзеі важную ролю і дапамог ёй лепш справіцца з экзаменам, што станоўча паўплывала на вынік.

— Было вельмі спакойна ад адчування таго, што ў мяне яшчэ ёсць час. А ў апошнія паўгадзіны да мяне прыйшло столькі думак, што я змагла скончыць тэст і атрымала адзнаку, дастатковую для таго, каб здаць. Таму гэта было вельмі карысна, — дзеліцца яна.

«Вушныя затычкі нікога не палохалі»

Яшчэ адзін лайфхак, якім Надзея карысталася не толькі падчас экзамену па англійскай мове, — вушныя затычкі. Яны дапамагалі ёй лепш канцэнтравацца і не адцягваць увагу на пабочныя гукі.

— Я заўсёды пыталася пра гэта ў настаўнікаў. Казала ім, што мне вельмі складана канцэнтравацца. Калі я чую размовы па-за кабінетам, я хутка страчваю думку і пачынаю нервавацца, — кажа Надзея. — Для кагосьці гэта было больш зразумела, для кагосьці — менш. Але затычкі дакладна нікога не палохалі, таму я брала і карысталася.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АдукацыяАртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить квартиру в Польше

«Старенькая вторичка в стареньком доме». Беларусы купили в Польше трешку в ипотеку и поделились семейным бюджетом

MOST
24 ліпеня 2026, 20:02

Анна (имя изменено) живет в Польше, работает в отделе кадров и помогает иностранцам с трудоустройством в этой стране. Месячный бюджет ее семьи составляет около 14 тыс. злотых. Недавно...

кредит в польском банке

«Решили вот так, по-простому». Польский банк отказал в кредите беларусу, который хотел поговорить с его сотрудницей по-английски

Хрысціна Гараніна
24 ліпеня 2026, 17:51

Алексей, который уже три года живет в Польше, решил оформить беспроцентный кредит на лечение зубов. Банк предварительно одобрил заявку. Но в итоге беларусу отказали — после того, как...

карта поляка

Беларус полтора года ждал ВНЖ в Польше, а потом получил письмо, что его карту поляка аннулировали еще четыре года назад

MOST
24 ліпеня 2026, 13:08

Первую карту поляка Петр (имя изменено) получил еще в 2012 году в Беларуси. С тех пор в его жизни многое изменилось. После событий 2020 года он был вынужден...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты