Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Больш за 70 беларускіх падзей. Пад Беластокам пачынаецца фэст TUTAKA

MOST MOST
17 ліпеня 2026, 12:48
Навіны
A A
TUTAKA

Фото: tutakafest.org

Ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка на Беласточчыне, 16-19 ліпеня адбываецца беларускі фэст TUTAKA. У праграме — выступы музыкаў, лекцыі, дыскусіі, майстар-класы. Расказваем, што можна будзе ўбачыць на фестывалі і як туды даехаць.

У межах фэсту на шасці тэматычных пляцоўках адбудзецца больш за 70 падзей: канцэрты, лекцыі, дыскусіі, кінапаказы, спектаклі, майстар-класы, сустрэчы і інтэрактыўныя зоны.

У музычнай частцы праграмы выступяць рок-гурт RIMI з Гарадка, Анастасія Рыдлеўская, Chornabrova, Vinsent, Dzieciuki, B:N:, Bizzare Objects, «Разбітае Сэрца Пацана», Roots Vibracja x Dub Rovah.

Адбудуцца дыскусіі на тэмы польскага досведу перамен у 1989 годзе, беларускага кнігавыдавецтва за мяжой, беларускай культуры ў Польшчы, таксама ўдзельнікі абмяркуюць іншыя пытанні беларускай эміграцыі.

Удзельнікі змогуць паслухаць лекцыю Анаіс Марын, спецдакладчыцы ААН па Беларусі. Адбудзецца сустрэча з аўтарскай камандай праектаў «Трызуб і Пагоня», «Сармат», «Беларусь 18|63» ад грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» — Кацярынай Ваданосавай, Васілём Калачом і Алесем Кіркевічам.

Святар Аляксандр Кухта раскажа пра гісторыю, сучаснасць і будучыню беларускага праваслаўя. Валерыя Чарнаморцава —  пра асобу аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху Івана Луцкевіча.

Таксама адбудуцца сустрэчы з лідаркай дэмакратычных сіл Святланай Ціханоўскай, пісьменнікам і палітыкам Паўлам Севярынцам, юрыстам Максімам Знакам, псіхатэрапеўткай Ганнай Матуляк, кіраўніцтвам і вядоўцамі тэлеканала «Белсат».

Пад адкрытым небам пакажуць дакументальны фільм «Хто ты гэткі?» і мастацкі «Пад шэрым небам», зняты па матывах гісторыі беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.

Сёлета на фэсце з’явіцца дзіцячая пляцоўка з арэлямі і пясочніцай. Для дзяцей правядуць майстар-класы па вырабе саламяных конікаў, роспісе шопераў і закладак акрылавымі фарбамі. Падлеткі змогуць паўдзельнічаць у стварэнні перфомансу пад кіраўніцтвам тэатральнага педагога Андрэя Саўчанкі.

Адбудзецца футбольны турнір памяці памерлага ў турме мастака Алеся Пушкіна.

Таксама на фэсце будзе дзейнічаць фудкорт, кірмаш рамеснікаў і пункты беларускіх арганізацый, у тым ліку фонду BYSOL, Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, фонду «Прытуляй мяне!» і іншых.

З поўнай праграмай фэсту можна азнаёміцца тут.

Сёлета арганізатары ўпершыню зрабілі платны ўваход на фэст.

Да месца правядзення фэсту лёгка даехаць грамадскім транспартам. З Беластока да Гарадка (Gródek) курсуюць аўтобусы перавозчыкаў PKS Nova i Voyager. Даехаць можна і цягніком Polregio да станцыі Валілы (Waliły).

Арганізатарам фэсту з’яўляецца фонд TUTAKA. Мерапрыемства атрымала фінансавую падтрымку ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, Еўрапейскага Саюза, Фонду Маршала, Цэнтра Мерашэўскага і арганізацыі SVAE. Ганаровым патронам фэсту стаў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут

З’езд Саюза палякаў у Беларусі пераносіцца. Але Анджэй Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

MOST
7 верасня 2026, 11:19

З’езд Саюза палякаў у Беларусі, які планавалі правесці ў Гродне 13 верасня, перанеслі на сакавік 2027 года. Нягледзячы на гэта, дзеяч арганізацыі, журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты