Серада, 16 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

AP$ENT стане хэдлайнерам беларускага фестывалю «Летуцень» у Кракаве

MOST MOST
24 ліпеня 2026, 12:00
Навіны
A A
Пікнік Letucień

Пікнік Letucień. 26 ліпеня 2025 года. Галоўная сцэна. Фота: MOST

1 жніўня ў кракаўскім парку Jordana пройдзе сёмы фестываль беларускай культуры і музыкі «Летуцень». У праграме тры музычныя сцэны, кірмаш майстроў, адукацыйныя і дзіцячыя актыўнасці, фудкорт і сустрэчы беларускай супольнасці.

«Летуцень» — незалежны фестываль беларускай культуры, які ўжо сёмы год арганізуе каманда валанцёраў. Сёлета праект атрымаў падтрымку Еўрапейскага Саюза. Аднак, як паведамляюць арганізатары, гэтая дапамога не пакрывае ўсіх выдаткаў на арганізацыю. Арганізатары прапануюць падтрымаць фестываль данатам або далучыцца да валанцёрскай каманды.

На галоўнай сцэне выступяць Prypiac, Atesta, «Разбітае Сэрца Пацана», Nochy і Сам Шазам. Хэдлайнерам фестывалю стане AP$ENT.

На этна-сцэне выступяць Стэфан Арызанаў, гурты «Лялея» і Dusza Music. Тут таксама пройдуць прэзентацыя «Купальскага спеўніка», майстар-клас па традыцыйных спевах з Вольгай Барышнікавай, майстар-клас па беларускіх танцах ад Dusza Dance і «Прыпевачны батл». Удзельнікі змогуць разам спяваць беларускія прыпеўкі.

На электроннай сцэне выступяць Dub Hiker, T-Trider, Lil Yury, Korrrnej, Ana Zhdanova і Papa Bo Selektah.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць дзіцячая, адукацыйная, псіхалагічная і спартыўная пляцоўкі, зона майстар-класаў, а таксама прастора беларускіх грамадскіх арганізацый.

На кірмашы свае працы прадставяць больш за 40 беларускіх рамеснікаў, мастакоў і лакальных брэндаў. Беларускія фуд-праекты прапануюць традыцыйныя і сучасныя стравы нацыянальнай кухні.

Фестываль пачнецца з «Летутыдня»

Мерапрыемтсвы пачнуцца яшчэ да асноўнага дня фестывалю.

29 ліпеня пройдзе анлайн-лекцыя Мікіты Моніча «Беларускія мастакі ад ХІІ да ХХІ стагоддзя».

30 ліпеня адбудзецца вечар літаратуры і спеваў «ЛЕТУТЭКСТ». На наступны дзень, 31 ліпеня, пройдзе «Дыяфільм Live», падчас якога старыя дыяфільмы ажывуць дзякуючы жывой агучцы акцёраў і музыкаў.

Фестываль пройдзе 1 жніўня ў парку Jordana ў Кракаве. Пачатак у 11.00. Уваход вольны.

Тэгі: Галоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

квадроцикл

В Польше беларуска каталась на квадроцикле вдоль Вислы вместе с пассажиром и сорвалась в реку

MOST
15 верасня 2026, 18:23

В Польше 23-летняя беларуска ехала на квадроцикле вдоль Вислы вместе с пассажиром и съехала с обрыва в реку. Девушку и мужчину госпитализировали. Об инциденте под городом Казимеж-Дольны Люблинского...

Анджей Почобут

Анджей Почобут вернулся из Беларуси в Польшу

MOST
15 верасня 2026, 12:19

Экс-политзаключенный, активист и журналист Анджей Почобут вернулся из Беларуси в Польшу, сообщила газета Wyborcza. По данным издания, он пересек границу утром 15 сентября в пункте пропуска «Кузница». Сам...

счет в польском банке

Комиссии по банковской этике рассказали о жалобах беларусов, которые ожидают защиты в Польше. Им не открывают счета

MOST
15 верасня 2026, 09:53

Офис омбудсмена по гражданским правам передал Комиссии по банковской этике сводный отчет по жалобам клиентов банков. Отдельная часть в нем посвящена жалобам граждан Беларуси (и периодически России) на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты