Пятніца, 7 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Польскі кандуктар хацеў аштрафаваць замежніка, але сам трапіў у паліцыю. Акцёр Аляксандр Ждановіч расказаў пра канфлікт у цягніку Варшавы

MOST MOST
7 жніўня 2026, 13:20
Навіны
A A
поезд в Варшаве

Поезд WKD. Снимок носит иллюстративный характер. Источник: Andrzej Błaszczak, CC BY-SA 4.0 / Wikimedia Commons

Сябар беларускага акцёра Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) трапіў у непрыемную гісторыю ў варшаўскім цягніку. Увайшоўшы ў вагон, ён хацеў купіць квіток, але не паспеў: да яго падышоў кандуктар і намагаўся выпісаць штраф. Здавалася, сітуацыя не на карысць хлопца, але ў выніку яна скончылася сумна для кандуктара. Як гэта адбылося, акцёр расказаў у сябе ў Facebook і падзяліўся падрабязнасцямі з MOST.

Сябра прыехаў да Ждановіча ў Варшаву ненадоўга. Акцёр тлумачыць: хлопец той дасведчаны і па Еўропе падарожнічаў шмат, у тым ліку і цягнікамі. Але па-польску зусім не размаўляе.

Ён зайшоў у вагон хуткаснай гарадской чыгункі, прыгатаваў тэлефон, каб набыць квіток. Але ў гэты момант увайшоў кандуктар, а сістэма перастала працаваць. Суразмоўца дапускае, што сістэму можна адключыць наўмысна.

— За два гады я не сутыкаўся з такімі з’явамі, але чуў пра іх, і не аднойчы — што кандуктары не даюць аплаціць. Вельмі нахрапіста дзейнічаюць. Нахрапістасць уласцівая не толькі польскім кандуктарам, дарэчы — гэта нейкая прафесійная рыса, — кажа акцёр.

Цягнік на той момант яшчэ нават не крануўся з месца. Але кандуктар заявіў, што хлопец не аплаціў праезд, і намагаўся выпісаць штраф. Сябар запярэчыў, на яго бок стаў іншы пасажыр, які бачыў, што той спрабаваў купіць квіток.

Тым не менш кантралёр настойваў на штрафе і пацягнуў хлопца на платформу. Ён патэлефанаваў Ждановічу. Той прызнаецца: думаў, што прасцей заплаціць штраф, бо наўрад ці ўдасца штосьці даказаць, калі выклікаюць паліцыю.

— Я ўвесь час быў на сувязі, каб ведаць, што адбываецца. Але даехаць не паспеў. Хвілін за 10 [да таго, як я б пад’ехаў] ён паведаміў, што ўсё вырашылася.

Паліцыю сапраўды выклікалі. Але, калі яна прыехала, сведка, што першапачаткова стаў на бок замежніка, вярнуўся і «падрабязна растлумачыў прадстаўнікам закону, што кантралёр не даў хлопцу магчымасць набыць квіток, абражаў яго “ўкраінцам, якіх панаехала”, сілай вымусіў выйсці з вагона. І паліцыянты папросту забралі разгубленага нечаканасцю развязкі кантралёра».

Цяпер Ждановіч кажа, што гэтая сітуацыя навучыла яго: «Варта адстойваць сваё меркаванне, калі ты ўпэўнены, што ты правы».

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВаршаваЦягнікі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Польско -литовская граница

За 13 месяцев более 1100 человек не пустили в Польшу через границу с Литвой

MOST
7 жніўня 2026, 12:50

С начала восстановления контроля на польско-литовской границе польские службы проверили почти 1,9 млн человек и более 1 млн транспортных средств. Более 1,1 тыс. иностранцев отказали во въезде в...

польский проездной документ иностранца

Польша резко снизила предоставление международной защиты беларусам. В июле только 13% дел рассмотрены положительно

MOST
7 жніўня 2026, 10:11

Управление по делам иностранцев Польши критически снизило число положительных решений по прошениям беларусов о международной защите. Из 108 дел, которые ведомство рассмотрело в июле этого года, только по...

налоговая проверка в Польше

В Польше плательщики получают письма «из налоговой» о возврате денег. Это мошенничество

MOST
7 жніўня 2026, 09:12

В Польше некоторые плательщики стали получать письма и SMS о том, что им положен возврат переплаченного подоходного налога (PIT). Сообщения приходят от имени Национальной налоговой администрации (KAS), но...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты