Пятніца, 6 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Мы жывём!» Беларусы Польшчы выйшлі на Дзень годнасці

MOST MOST
10 жніўня 2026, 08:46
Навіны
A A
Марш у Варшаве

Марш у Варшаве. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У польскіх гарадах 9 жніўня прайшлі акцыі, прымеркаваныя да шостай гадавіны беларускіх пратэстаў 2020 года супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі.

У Варшаве мерапрыемства адбылося ў цэнтры горада, каля помніка Мікалаю Каперніку. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі беларускай дыяспары, былыя палітвязні, актывісты і блогеры.

Перад удзельнікамі са сцэны выступіла лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. Яна нагадала пра падзеі 2020 года, калі масавыя пратэсты ў Беларусі сталі нечаканасцю і для ўладаў, і для экспертаў.

«Рэжым ламаў галаву: хто выводзіць людзей? Хто ўсё гэта арганізаваў? А адказ быў вельмі просты: беларусы самі.

Нас з вамі хавалі ўжо не адзін раз. Казалі: яшчэ пару месяцаў і ўсё. Перасварацца, раз’едуцца, забудуцца. Але вось ужо шэсць гадоў, і беларускі рух жыве. Мы жывём! Прыходзяць новыя людзі, з’яўляюцца новыя ідэі, выходзяць палітвязні», — сказала Ціханоўская.

Яна заклікала беларусаў не забываць пра падзеі 2020 года.

«Таму, калі ў некага цяпер апускаюцца рукі, згадайце пра дваццаты. Беларускае, жывое, свабоднае ўсё роўна прарасце, як бы яго ні спрабавалі задушыць. Мы проста павінны рабіць сваю справу і рыхтавацца да новага акна магчымасцяў», — сказала яна.

Пасля пікета ўдзельнікі сфарміравалі калону і прайшлі маршам па цэнтры Варшавы.

Вечарам самая пазнавальнае месца Варшавы — Палац культуры і навукі — з нагоды 9 жніўня асвятлілі ў бел-чырвона-белых колерах.

Палац культуры і навукі
Палац культуры і навукі ў бел-чырвона-белых колерах. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Акцыі беларусаў 9 жніўня прайшлі і ў іншых буйных гарадах Польшчы: 

Акцыя беларусаў Беластока. Фота: Беларуская дыяспара Беластока
Акцыя ў цэнтры Торуня
Акцыя ў цэнтры Торуня. Фота: Дыяспара беларусаў Куява-Памор’я

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеДэмсілы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Акция иммигрантов в Варшаве

Иммигранты планируют в Варшаве новую акцию против долгой легализации. На этот раз — у канцелярии премьера

MOST
6 лістапада 2026, 15:07

Инициатива Głos migranta, которая 24 августа провела акцию у здания Мазовецкого воеводского ужонда в Варшаве, планирует новый протест против длительной легализации. На этот раз перед канцелярией премьер-министра. По...

ВНЖ в Польше

Сколько ждут часовы побыт, сталы побыт и карту резидента в разных воеводствах Польши?

MOST
5 лістапада 2026, 15:12

Быстрее всего ВНЖ в Польше выдают в Малопольском воеводстве (Краков). Это следует из информации Управления по делам иностранцев, которую приводит ресурс специалистов по миграции Krakspire, статистика собрана за...

дискриминация

В Польше ужесточили правила противодействия моббингу и дискриминации на работе

MOST
5 лістапада 2026, 10:26

Новшества в противодействия моббингу и дискриминации на работе вступили в силу в Польше с 5 ноября 2026 года. Теперь потерпевший может получить более высокую компенсацию, а работодателю нужно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты