Аўторак, 18 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Чыноўніца замовіла майку з вераб’ём». Аўтар «Птушак з народам» разграбаў у Польшчы снег, а цяпер прадае карціны за тысячы долараў

MOST MOST
18 жніўня 2026, 19:25
Гісторыі
A A
Антон Радзівонаў

Антон Радзівонаў. Фота з яго архіва

Беларускі мастак Антон Радзівонаў працаваў рэстаўратарам у Нацыянальным мастацкім музеі і стварыў серыю «Птушкі з народам», прысвечаную пратэстам 2020 года. Пасля вымушанага пераезду ў Польшчу яму давялося рэстаўрыраваць надмагіллі, працаваць на складзе і разграбаць снег. Цяпер яго карціны купляюць і ў Польшчы, і за акіянам, а адну з прац набылі за 5 тыс. долараў. 14 жніўня адкрылася  выстава мастака ў Гайнаўцы. Антон расказаў MOST пра жыццё ў эміграцыі.

Антон вырас у Мінску. Маляваннем займаўся з дзяцінства: маці адвяла яго ў Палац дзяцей і моладзі, дзе ён вучыўся не толькі маляваць, але і працаваць з керамікай. Пазней былі каледж і Акадэмія мастацтваў. Пасля ён трапіў па размеркаванні ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Спачатку займаўся рэстаўрацыяй ікон, потым — жывапісу, атрымаў трэцюю катэгорыю рэстаўратара.

— Перспектывы я там не бачыў. Кар’ерна расці было вельмі складана, зарплаты былі маленькія — менш за 200 долараў. Да таго ж у гэтай сферы шмат што вырашалі сувязі і знаёмствы, — успамінае ён.

З музея — у IT

Урэшце мастак вырашыў пайсці туды, дзе за яго ўменне маляваць былі гатовыя плаціць больш, — у IT. Пачаў маляваць гульнявых персанажаў для анлайн-казiно па чужых эскізах. Фінансава жыццё стала значна прасцейшым.

— Я не магу сказаць, што быў цалкам шчаслівы, але гэта была праца, якая добра аплачвалася і дазваляла жыць, — кажа ён.

У 2018 годзе Антон разам з сябрамі зняў у цэнтры Мінска вялікую майстэрню. Днём ён мог працаваць у IT, а пасля займацца ўласнымі карцінамі.

Антон Радзівонаў
Праца Антона Радзівонава

Праца на могілках і ўборка снегу

25 лютага 2022 года мастак з’ехаў з Беларусі. У Польшчы прыйшлося зноў выбудоўваць жыццё практычна з нуля. На першым этапе дапамагла Беларуская рада культуры: сям’я атрымала 600 еўра, каб зняць жыллё. Антон таксама меў досвед атрымання творчага гранта, дзякуючы якому змог займацца мастацкімі праектамі.

Але ў першыя месяцы эміграцыі Антон браўся амаль за любую працу. Сяброўка дапамагла знайсці месца на рэстаўрацыі прыватнага палаца пад Уроцлавам. Там плацілі 25 злотых за гадзіну і давалі жыллё. Праца аказалася цяжкай не толькі фізічна: у Антона не склаліся адносіны з уладальнікам палаца, і ўрэшце ён з’ехаў.

Пасля была праца на варшаўскіх могілках Павонзкі — рэстаўрацыя надмагілляў. Там плацілі каля 30 злотых за гадзіну, але позняй восенню і зімой працаваць на вуліцы было холадна і цяжка.

Былі і зусім выпадковыя падпрацоўкі:

— Памятаю, працаваў на складзе, разграбаў снег. За чатыры гадзіны атрымаў 80 злотых.

Антон Радзівонаў
Антон Радзівонаў. Фота з яго архіва

Адзiн з пакупнікоў — польскi прафесар мастацтва

Паступова Антон зноў вярнуўся да камерцыйнай графікі. Цяпер ён, сярод іншага, малюе для гульнявой індустрыі, у тым ліку працуе над праектамі для анлайн-казіно.

Адмаўляцца ад такой працы мастак пакуль не плануе, але менавіта карціны займаюць усё больш месца ў яго жыцці.

Антон Радзівонаў
Праца Антона Радзівонава

Асноўныя пакупнікі Антона — палякі. З пошукам кліентаў яму часам дапамагае польская знаёмая, якая займаецца продажам мастацтва. Адначасова яго працы набываюць беларусы, якія жывуць у ЗША і Канадзе.

Антон кажа, што кошт яго работ паступова расце. Яшчэ ў Беларусі самую дарагую на той момант працу ён прадаў прыкладна за 3 тыс. долараў — гэта быў дзіцячы партрэт, зроблены на замову.

— У Польшчы адным з сур’ёзных пакупнікоў стаў прафесар мастацтва. Мы пазнаёміліся падчас экскурсіі па варшаўскай Празе. Я расказаў яму, што я мастак, паказаў працы, і прафесару яны спадабаліся. Пазней той купіў дзве карціны — прыкладна па тысячы долараў кожную, — распавядае Антон.

Яшчэ адну працу набыў польскі адвакат.

Пакуль асабісты рэкорд Антона ў Польшчы — карціна «Птушыны горад», якую ён прадаў за 5 тыс. долараў.

Майку з птушкай замовіла чыноўніца

Антон спрабуе не абмяжоўвацца толькі арыгінальнымі палотнамі і развівае мерч з выявамі з цыкла «Птушкі з народам» — серыi карцiн, прысвечанай беларускім пратэстам 2020 года.

— З ёй у Варшаве звязаная цiкавая гiсторыя. Калі я прыйшоў ва ўжонд (дзяржорган. — Заўв. MOST) [па правах іншаземцаў], адна з супрацоўніц звярнула ўвагу на малюнак на маёй майцы і ў выніку замовіла такую самую майку з вераб’ём, — кажа Антон.

Такія выпадковыя сустрэчы таксама дапамагаюць знаходзіць аўдыторыю ў новай краіне.

Антон Радзівонаў
Праца Антона Радзівонава

«Палякам патрэбныя польскія мастакі»

Хоць у творчасці Антон часта звяртаецца да падзей 2020 года, не зводзіць яе толькі да прамога палітычнага выказвання. І ўвогуле крытычна ставіцца да спробы будаваць творчасць выключна вакол актуальнай беларускай палітычнай тэматыкі. На яго думку, частка беларускіх аўтараў пачынае занадта актыўна выкарыстоўваць тэмы палітвязняў, рэпрэсій і трывогі.

Антон мяркуе, што стаўленне да мастака ў Польшчы ў цэлым лепшае за тое, з чым ён сутыкаўся ў Беларусі. Але канкурэнцыя вельмі высокая.

— Палякам у першую чаргу патрэбныя польскія мастакі, — лічыць ён.

«Афрыка праз прызму Беларусі»

Пасля пераезду працы Антона змяніліся. Ён тлумачыць гэта не толькі эміграцыяй, але і натуральным развіццём: змяняецца тэхніка, майстэрства, з’яўляюцца новыя колеры і вобразы.

У яго карцінах можна сустрэць птушак, фантастычныя гарады, старажытныя матывы, жывёл, элементы міфалогіі. На пытанне, ці застаецца ў гэтым Беларусь, Антон адказвае адназначна:

— Так. Яна ўсё роўна прысутнічае — у колерах, вобразах, у тым, як я бачу свет. Нават калі я буду маляваць Афрыку, гэта ўсё роўна будзе Афрыка праз прызму Беларусі.

Антон Радзівонаў
Праца Антона Радзівонава

«Ствараеш насуперак усяму»

14 жнiўня ў Музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы адкрылася персанальная выстава Антона «На хвалях жыцця». Назва, кажа мастак, вельмі дакладна апісвае тое, што адбывалася з ім цягам апошніх гадоў.

— У цябе маленькае дзіця, сям’я, праца, пераезд, розныя праблемы, але ты ўсё роўна ствараеш. Насуперак усяму.

Супрацоўнікі музея самі прыехалі па карціны, склалі экспазіцыю, арганізавалі адкрыццё і падрыхтавалі каталог.

— Я прыехаў і сапраўды адчуў сябе мастаком. Было шмат людзей. Дырэктар музея Томаш вельмі цёпла пра мяне расказваў, — апісвае Антон.

Жыць толькі з продажу ўласных карцін ён пакуль не можа — камерцыйная праца застаецца часткай яго жыцця. Але розніцу паміж ёй і ўласным мастацтвам мастак фармулюе проста:

— Праца дае мне магчымасць рухацца далей. А ў карціны я ўкладваю ўсю душу.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКультура

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

Беларуске отказали в ВНЖ в Польше, а через шесть лет оказалось, что карта побыта все это время ее ждала

MOST
18 жніўня 2026, 16:58

Агата (имя изменено) подала документы на польский ВНЖ по карте поляка еще в 2019 году. Но получила отказ. К мужу, который работает в Польше, она все это время...

автобусы

«Я и так отдал 130 рублей, почему должен доплачивать?» Как беларусы едут в Польшу через Брест, где в очереди стоят десятки автобусов

MOST
18 жніўня 2026, 15:09

На выезде из Беларуси в Польшу скопились огромные очереди. MOST узнал, сколько времени и денег уходит на то, чтобы пересечь границу. По данным Погранкомитета на 16.00 (по беларусскому...

курсы самообороны

«Здесь нет судьи, который остановит бой». Беларус открыл в Польше курсы самообороны и рассказал, как защититься от нападений

MOST
17 жніўня 2026, 17:47

Если вы оказались в центре конфликта, первое, что нужно сделать, — попытаться его погасить словами. В этом уверен тренер Михаил (имя изменено), который открыл в одном из польских...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты