Пятніца, 28 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Друкарня для Багушэвіча і вежа, куды залез Караткевіч. Знайшлі ў Кракаве беларускія сляды

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
28 жніўня 2026, 15:03
Гісторыі
A A
Вавельскі замак

Вавельскі замак. Фота: MOST

На Вавельскім замку можна знайсці таблічкі, звязаныя з Мінскам, Гомелем і Гроднам, у цэнтры Кракава — будынак, дзе ўпершыню надрукавалі «Дудку беларускую» Францішка Багушэвіча, а на вежу Марыяцкага касцёла ўзбіраўся Уладзімір Караткевіч. Блогер Глеб Ляпейка праводзіць экскурсіі па беларускіх мясцінах Кракава. Журналістка MOST наведала адну з іх.

Мінск, Гомель і Гродна на сценах Вавеля

У пачатку XX стагоддзя Вавель — комплекс з каралеўскім замкам і кафедральным саборам — быў у дрэнным стане і патрабаваў рэстаўрацыі. Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы стала зразумела, што на гэта патрэбныя вялікія грошы.

— На той час гэта была абсалютна геніяльная ідэя. Адольф Шышка-Богуш, які кіраваў рэстаўрацыйнымі працамі на Вавелі, прыдумаў зрабіць краўдфандынг, — расказвае Глеб.

Ахвяраваць грошы маглі не толькі заможныя людзі. Імёны тых, чый унёсак пакрываў хаця б адзін дзень рэстаўрацыйных прац, змяшчалі на невялікіх таблічках на Вавелі. Першае ахвяраванне, паводле Глеба, прыйшло ўжо на наступны дзень пасля абвяшчэння збору — з Нью-Ёрка.

Таблічкі на Вавельскім замку
Таблічкі на Вавельскім замку. Фота: MOST

Да нашых дзён захаваліся 788 такіх таблічак, ц тым ліку тых, што маюць беларускі след.

— Тут ёсць Мінск, тут ёсць Гомель і тут ёсць Гродна, — паказвае Глеб.

Тут надрукавалі першы наклад «Дудкі беларускай»

У цэнтры Кракава працавала друкарня Анчыца, дзе ў 1891 годзе выйшаў першы наклад «Дудкі беларускай» Францішка Багушэвіча. Будынак, дзе змяшчалася друкарня, захаваўся.

З Кракавам быў звязаны і сябар Багушэвіча Аляксандр Ельскі, даследчык Беларусі. Глеб дапускае, што менавіта праз яго кантакты маглі дамовіцца пра друк кнігі. Але падкрэслівае: дакладна невядома, як Багушэвіч выйшаў на гэтую друкарню, бо падрабязнага апісання гэтай гісторыі не захавалася.

Цяпер з’явілася ідэя ўсталяваць на будынку памятную шыльду, якая нагадвала б пра выданне зборніка.

Друкарня Анчыца
Друкарня Анчыца. Фота: MOST

У адным будынку — тры беларускія гісторыі

На вуліцы Слаўкоўскай знаходзіцца Кракаўская Акадэмія ведаў. З гэтым месцам звязаныя адразу тры выхадцы з беларускіх зямель: Адам Кіркор, Аляксандр Ельскі і Зыгмунт Урублеўскі.

— Я іх дзялю паводле таго, што яны рабілі падчас паўстання Каліноўскага. Гэта тры розныя сцэнарыя, — тлумачыць Глеб.

Адам Кіркор — археолаг і публіцыст. Ён даследаваў курганы на тэрыторыі Беларусі і Літвы, выступіў супраць паўстання і ў сваіх выданнях публікаваў афіцыйную інфармацыю царскіх уладаў. Пазней Кіркор апынуўся ў Кракаве, дзе працягнуў навуковую працу.

Акадэмія ведаў
Акадэмія ведаў. Фота: MOST

Аляксандр Ельскі, «патрыярх беларусазнаўства», за некалькі дзесяцігоддзяў працы напісаў тысячы артыкулаў пра Беларусь: яе гісторыю, культуру, этнаграфію і геаграфію. Ельскі таксама сабраў вялікую калекцыю гістарычных рэчаў. Частку — каля 20 тыс. артэфактаў — ён перадаў у Кракаў. Гэта ўратавала іх: музей Ельскага на радзіме пазней быў знішчаны падчас Першай сусветнай вайны.

Зыгмунт Урублеўскі, ураджэнец Гродзеншчыны, удзельнічаў у паўстанні 1863 года, пасля чаго быў арыштаваны і сасланы. Пазней ён стаў навукоўцам і працаваў у Кракаве. Разам з Каралем Альшэўскім Урублеўскі ўпершыню атрымаў вадкі кісларод. Ягоным імем сёння названы кратар на Месяцы.

Караткевіч, хэйнал і чатыры бутэлькі гарэлкі

Экскурсія заканчваецца каля Марыяцкага касцёла. З гэтым месцам звязаная гісторыя Уладзіміра Караткевіча. У 1971 годзе пісьменнік прыехаў у Кракаў і пачуў знакаміты хэйнал — мелодыю, якую кожную гадзіну граюць з вежы касцёла.

Караткевіч захацеў падняцца да хэйналістаў. Цяпер гэта могуць зрабіць і турысты, але тады доступ на вежу быў закрыты. Паводле Глеба, удалося выйсці на капітана пажарнай службы і дамовіцца, каб Караткевіча пусцілі наверх.

— Трубачы, канешне, моцна здзівіліся, што да іх залезлі два іншаземцы з чатырма бутэлькамі гарэлкі. Але гарэлка сваю справу зрабіла, і яны дазволілі ім застацца, — расказвае Глеб.

Паводле яго, Караткевічу нават далі паспрабаваць паграць на трубе. Ёсць і гісторыя, што пісьменнік застаўся на вежы на ноч. Але гэтая частка гісторыі ўжо пераказваецца ўскосна, таму дакладна невядома, што адбывалася той ноччу.

Марыяцкi касцёл
Марыяцкi касцёл. Фота з архіва Глеба Ляпейкі

Пасля смерці Караткевіча ў яго дзённіку знайшлі неапублікаваны верш «Вакол хэйнала», у якім згадваецца адзін з хэйналістаў.

— Там ён названы проста па імені і прозвішчы. Караткевіч наўрад ці мог ведаць яго імя і прозвішча, калі б не пазнаёміўся з ім, — звяртае ўвагу Глеб.

Гэта толькі частка беларускіх месцаў Кракава. На маршруце ёсць і іншыя кропкі, звязаныя з гісторыяй ВКЛ, беларускімі дзеячамі, літаратурай і навукай, а таксама з сучаснай беларускай супольнасцю ў горадзе.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеКракаў

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

как сохранить отношения

«Называли меня экстремисткой и предательницей». Беларуску осудили за политику, а родители встали на сторону режима

MOST
28 жніўня 2026, 12:48

До 2020 года отношения Ирины (имя изменено) с родителями были теплыми, хотя она признается, что они были не очень близки. Но 2020 год все изменил. Девушка поддержала протест,...

работа через агентства в Польше

«Рекорды бьют Брест и Барановичи». Сколько сейчас ждут польскую рабочую визу и почему в ней могут отказать?

MOST
28 жніўня 2026, 10:40

Если вы подаете документы на рабочую визу в Минске, стоит рассчитывать не менее чем на три месяца ожидания. Такими оценками делится специалистка по легализации Антонина П. MOST поговорил...

поезд

«Моя лучшая ошибка». Немецкий активист смог попасть в Беларусь после запрета на въезд — и вернулся еще 12 раз

MOST
27 жніўня 2026, 15:50

Себастьян (имя изменено) живет в Германии, работает на железной дороге, участвует в профсоюзной деятельности и много путешествует. В первый раз он решил поехать в Беларусь спонтанно. На границе...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты