Серада, 9 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Прыйшла адліга? Не». Што палякі і беларусы кажуць пра паездку Пачобута ў Беларусь

MOST MOST
9 верасня 2026, 09:43
Навіны
A A
Анджэй Пачобут

Анджэй Пачобут у Гродне. Фота: яго Facebook

Пасля пяці гадоў у беларускай калоніі і чатырох месяцаў на волі журналіст і дзеяч польскай меншасці Анджэй Пачобут паехаў з Польшчы ў Беларусь. Адны лічаць гэта прадуманым учынкам, іншыя — што Пачобут «гуляе з агнём». Беларускія палітыкі і праваабаронцы перасцерагаюць эмігрантаў ад такіх крокаў. MOST сабраў выказванні польскіх і беларускіх дзеячаў пра паездку Пачобута.

Журналіст польскага выдання Gazeta Wyborcza i дзеяч Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут быў у беларускіх турмах з сакавіка 2021 да красавіка 2026 года. Яго вызваленню ў выніку абмену вязняў папярэднічалі доўгія перамовы дыпламатаў і спецслужбаў некалькіх краін.

Раніцай 8 верасня Анджэй Пачобут перасек мяжу ў Баброўніках. Праз некалькі гадзін ён апублікаваў у Facebook сваё фота з Гродна, а потым паехаў у мястэчка Сапоцкін, дзе наведаў магілу генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага, камандзіра акругі Польскага Войска ў Гродне, якога ў верасні 1939 года расстралялі савецкія вайскоўцы. Пачобут сустрэўся ў Сапоцкіне з сябрамі Саюза палякаў — «тымі, з кім разам прайшлі не адно [выпрабаванне], тымі, хто на працягу гадоў памятаў пра мяне».

Анджэй Пачобут заявіў, што плануе прабыць у Беларусі тыдзень.

«У любы момант можа быць арыштаваны»

Паездку Пачобута актыўна каментуюць як у Польшчы, так і ў Беларусі.

Барташ Веліньскі, намеснік галоўнага рэдактара выдання Gazeta Wyborcza прызнаўся, што спрабаваў адгаварыць Пачобута ад паездкі ў Беларусь. Адначасова ён лічыць, што Пачобут зможа вярнуцца.

— Дарагія чытачы, прашу вас, расслабцеся. Бо Анджэй — не самагубца. Ніхто з нас не знаецца на Беларусі лепш, чым ён. Як ён сам прызнаўся, усё жыццё правёў у львінай пашчы. Праз тыдзень вернецца. Пазней паляціць у ЗША і Канаду. А потым будзе заканчваць кніжку, у якой апісвае свае турэмныя прыгоды, — напісаў Веліньскі ў Facebook.

Вяртанне Пачобута пракаментаваў у эфіры тэлеканала Polsat міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. На яго думку, Пачобут «гуляе з агнём».

— Я размаўляў з ім тыдзень таму і ён відавочна ведае, што гэта [паездка ў Беларусь] рызыкоўна, — кажа Радаслаў Сікорскі.

Міністр прывёў прыклады, калі апазіцыянеры вярталіся ў свае краіны і траплялі там у зняволенне.

— Такое вяртанне часам бывае трагічным. Нагадваю: [Аляксей] Навальны (расійскі апазіцыянер, арыштаваны пасля вяртання ў Расію ў студзені 2021 года, памёр у калоніі ў загадкавых абставінах у лютым 2024 года. — Заўв. MOST) вярнуўся, [Міхаіл] Саакашвілі (прэзідэнт Грузіі ў 2004-2013 гадах, у зняволенні з верасня 2021 года. — Заўв. MOST) вярнуўся, [Уладзімір] Кара-Мурза (расійскі журналіст, зняволены ў красавіку 2022 года, вызвалены ў выніку абмену вязнямі ў жніўні 2024 года. — Заўв. MOST) вярнуўся, — пералічвае Сікорскі.

Ён кажа, што Пачобут «у любы момант проста можа быць арыштаваны».

У той жа час кіраўнік МЗС падкрэсліў, што паездка Пачобута ў Беларусь не азначае, што ён вяртаецца туды на пастаянна.

«Прамацвае межы магчымага ў сітуацыі, калі рэжыму і хочацца і колецца»

Беларускі палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі лічыць, што ўлады не зацікаўленыя ў новых рэпрэсіях супраць Пачобута, каб не нашкодзіць кантактам з Польшчай і ЗША. «Лукашэнку неабходны спрыяльны фон» перад запланаваным на верасень візітам спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла, піша аналітык. Дадатковай «страхоўкай», на думку Класкоўскага, была нядаўняя сустрэча Пачобута з Папам Львом XIV — беларускія ўлады стараюцца весці дыялог з Ватыканам.

— Сам факт, што Пачобута пусцілі [ў Беларусь] можа сведчыць аб тым, што ў Мінска ёсць нейкі сцэнарый развіцця польскага трэка, — піша Аляксандр Класкоўскі.

Адначасова, паводле аналітыка, Лукашэнка асцерагаецца «аслабляць гайкі», каб у Беларусі не дайшло да новых пратэстаў.

— Пачобут сваёй рызыкоўнай місіяй прамацвае межы магчымага ў сітуацыі, калі рэжыму і хочацца і колецца. Хочацца падправіць адносіны з Захадам, але коле думка, што «гнілы лібералізм» не давядзе да дабра, — піша Класкоўскі.

Старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс заклікала быць стрыманымі ў выказваннях.

— Я асабіста вельмі радуюся, што Анджэй Пачобут прыехаў у Гродна, але, на маю думку, трэба захоўваць асцярожнасць у каментарах. Кожны хоча гуляць на гэтай справе, палітычная сітуацыя вельмі цяжкая. Саюз палякаў — гэта людзі, якія займаюцца [грамадскай] дзейнасцю, навучаюць польскай мове — і гэта пэўная прастора для функцыянавання. Яна можа быць пашыраная, а можа быць і зменшаная, і пра гэта трэба памятаць. А час пакажа, як гэта ўсё пойдзе, — напісала Борыс у Facebook.

«Важна не рабіць з гэтага выснову, што ў краіне нешта змянілася для ўсіх»

Вяртанне Пачобута пракаментавала і дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. Яна назвала гэты ўчынак мужным, але перасцерагла іншых эмігрантаў ад паездак у Беларусь.

— Часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек часам можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды — дзякуючы ўласнай стойкасці і міжнароднай падтрымцы. Я вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома.

Але важна не рабіць з гэтага выснову, што ў краіне нешта змянілася для ўсіх. Рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы, ціснуць на родных, выклікаюць у КДБ. Для тых, хто мае рызыку пераследу, вяртанне па-ранейшаму можа быць небяспечным.

Гісторыя Анджэя — вельмі асаблівая. Такія людзі натхняюць сваёй вытрымкай і гераізмам. І сёння галоўнае — каб ён быў у бяспецы. І спадзяюся, што ён гэтак жа свабодна зможа выехаць, — напісала Святлана Ціханоўская.

«Ці кажа гэта пра тое, што прыйшла адліга? Не»

Заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі лічыць, што вяртанне Пачобута не сведчыць пра надыход адлігі ў Беларусі:

— Гэта сьведчыць, што ён — смелы чалавек і гатовы рызыкаваць, дабіваючыся сваіх мэтаў. Ці кажа гэта пра тое, што сітуацыя зьмянілася і ў Беларусь прыйшла адліга? Не.

У 30-я гады на будаўніцтва Беламорканалу, які будавалі палітычныя зьняволеныя, вазілі пісьменьнікаў, у тым ліку і беларускіх, каб паказаць, як праца перавыхоўвае «злачынцаў». Неўзабаве некаторыя зь іх апынуліся на іншых гулагаўскіх новабудоўлях.

Ня раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй, каб седзячы ў калоніі потым не дакараць сябе за даверлівасьць, — напісаў Бяляцкі.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Анджей Почобут

Анджей Почобут вернулся в Беларусь. Потом поедет в США и Канаду

MOST
8 верасня 2026, 12:30

8 сентября экс-политзаключенный, активист и журналист Анджей Почобут пересек польско-беларусскую границу и направился в родной Гродно. Об этом сообщила польская газета Wyborcza. По данным издания, там он намерен...

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты