Аўторак, 29 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Хацелася б, каб у Беларусі калі-небудзь было гэтак жа». Як беларусы выбіралі прэзідэнта Кракава 

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
29 верасня 2026, 19:40
Гісторыі
A A
Краков

Фота: Zygmunt Put. / Wikimedia Commons

У Кракаве прайшоў першы тур датэрміновых выбараў прэзідэнта горада. Найбольш галасоў набралі Лукаш Гібала ад грамадска-палітычнага аб’яднання «Кракаў для жыхароў» (36,38%) і Моніка Пёнткоўска ад Грамадзянскай кааліцыі (29,91%). Ніхто з кандыдатаў не атрымаў больш за палову галасоў, таму 11 кастрычніка пройдзе другі тур. MOST пагаварыў з беларусамі Кракава, якія прагаласавалі на гэтых выбарах, пра тое, як яны выбіралі кандыдатаў, на што звярталі ўвагу і чым гэты досвед адрозніваецца ад беларускага.

Датэрміновыя выбары прызначылі пасля таго, як у траўні жыхары Кракава на рэферэндуме адклікалі з пасады Аляксандра Мішальскага. Ён казаў, што адной прычыны для правядзення рэферэндуму па яго адстаўцы не было. Сярод іншага ён звязваў незадаволенасць жыхароў з увядзеннем зоны чыстага транспарту, павышэннем цэн на грамадскі транспарт і зменамі правіл платнай паркоўкі. Яўка на рэферэндуме склала 29,99%, за адстаўку Мішальскага прагаласаваў 171.581 чалавек. 

«Часам трэба прымаць і непапулярныя рашэнні»

Эдуарду 26 гадоў, дзевяць з іх ён жыве ў Польшчы, сем — у Кракаве. Сёлета беларус атрымаў польскае грамадзянства, таму гэтыя выбары сталі першымі ў Польшчы, на якіх ён змог прагаласаваць. Але за польскай палітыкай, у тым ліку мясцовай, Эдуард сачыў і раней.

— Я дастаткова добра разумею польскі палітычны кантэкст і сачыў за ім яшчэ да таго, як стаў грамадзянінам. Таму для мяне было важна прагаласаваць, — кажа ён.

За гісторыяй з рэферэндумам Эдуард таксама сачыў, але адкліканне Мішальскага не падтрымліваў. Павышэнне цэн на грамадскі транспарт закранула яго непасрэдна, а вось ідэя зоны чыстага транспарту яму падабалася. На яго думку, гэтых прычын было недастаткова, каб адклікаць прэзідэнта горада.

— У мяне застаўся страх, што наступны прэзідэнт ці прэзідэнтка, кім бы ён ні быў, ужо будзе баяцца прымаць нейкія смелыя, амбіцыйныя рашэнні, каб не падзяліць лёс Мішальскага. Часам трэба прымаць і непапулярныя рашэнні. Мне здаецца, пасля рэферэндуму новаму прэзідэнту будзе цяжэй гэта рабіць.

«Кандыдаты, якія абяцалі не скарачаць бенефіты для жыхароў і пры гэтым зменшыць доўг, адразу выклікалі падазрэнні»

Эдуард разглядаў толькі прадстаўнікоў левай часткі палітычнага спектра. Адной з прычын было стаўленне да мігрантаў.

— Я сам мігрант, у мяне мігранцкі бэкграўнд тут, у Польшчы. Я разумею, што імігранты — гэта не пагроза. Мне цяжка падтрымаць кандыдатаў ад правых партый праз антымігранцкую рыторыку апошніх часоў, а таксама антыўкраінскую як элемент гэтай антымігранцкай рыторыкі, — тлумачыць Эдуард.

Інфармацыю пра кандыдатаў ён шукаў пераважна ў Instagram і Facebook, часткова — у польскіх СМІ. Таксама абмяркоўваў выбары з сябрамі — палякамі і беларусамі, якія жывуць у Кракаве.

Але палітычныя погляды былі не адзіным крытэрыем. 

— Кандыдаты, якія абяцалі не скарачаць бенефіты для жыхароў і пры гэтым зменшыць доўг, адразу выклікалі ў мяне падазрэнні. У падатак ад турызму я веру значна больш як у крыніцу фінансавання, чым у такія няпэўныя інвестыцыі, — кажа ён.

У выніку Эдуард прагаласаваў за Дар’ю Госек-Папёлек ад партыі Lewica, якую ведаў яшчэ да выбараў.

— Яна актыўна падтрымлівала беларускую дыяспару тут, у Кракаве, прыходзіла на пратэсты ў 2020–2021 гадах, выступала на гэтых мітынгах, падтрымлівала дэмакратычны рух беларусаў. Таму яна ад пачатку была для мяне асабіста фаварыткай, — кажа Эдуард.

Пры гэтым ён чакаў, што ў другі тур пройдуць Гібала і Госек-Папёлек. Апошняя ў яго не трапіла, набраўшы 4,81%. Эдуард таксама заўважыў, што многія яго польскія сябры — пераважна студэнты і нядаўнія студэнты — галасавалі за Аляксандру Оўцу ад партыі Razem.

«Няма музыкі, няма танцаў на выбарах, няма таннай ежы ў сталоўках»

Эдуард звярнуў увагу на тое, як кандыдаты змагаюцца за галасы: сустракаюцца з выбаршчыкамі, ходзяць па дамах, а іх каманды актыўна агітуюць. У ноч пасля выбараў ён сачыў за прамымі эфірамі са штабоў кандыдатаў.

— Гэта дае адчуванне, што тут адбываюцца сапраўды канкурэнтныя выбары, — кажа ён.

Сам працэс галасавання суразмоўцу не здзівіў, але адрозненні ад беларускіх выбараў ён усё ж заўважыў.

— Няма музыкі, няма танцаў на выбарах, няма таннай ежы ў сталоўках. Тут Польшчы, канешне, трэба будзе павучыцца, — жартуе ён.

«Пасля 2020 года ў Беларусі я зразумела, наколькі важна быць актыўным выбаршчыкам»

Вікторыя (імя змененае) жыве ў Кракаве з 2018 года. Яна прыехала сюды на вучобу і пасля вырашыла застацца. Атрымаўшы права голасу ў Польшчы, беларуска пачала ўдзельнічаць у выбарах.

— Асабліва пасля 2020 года ў Беларусі я зразумела, наколькі важна быць актыўным выбаршчыкам і ўдзельнічаць у палітычным жыцці. Я яшчэ толькі вучуся разбірацца ў палітыцы, — кажа Вікторыя.

За працай Аляксандра Мішальскага яна сачыла не вельмі актыўна і петыцыю за рэферэндум не падпісвала. 

— Мне здаецца, што ўсё, што робіцца для таго, каб паветра было чысцейшым, — гэта добра. Таму ў мяне не было дастаткова прычын, каб адклікаць прэзідэнта горада, — кажа яна.

«Мне хацелася падтрымаць яе на будучыню»

Перад выбарамі Вікторыя шукала інфармацыю пра кандыдатаў у інтэрнэце, чытала іх праграмы і глядзела дэбаты. Яшчэ да кампаніі яна ведала Лукаша Гібалу, але ставілася да яго неадназначна. Вікторыі не падабалася, як ён будуе сваю камунікацыю з выбаршчыкамі: у некаторых яго матэрыялах ёй бачыліся спробы маніпуляваць меркаваннем аўдыторыі і занадта рэзкія абвінавачванні апанентаў.

Сама Вікторыя выбірала паміж Аляксандрай Оўцай і Дар’яй Госек-Папёлек.

Сярод тых, за каго яна дакладна не хацела б галасаваць, Вікторыя называе Міхала Клімека з ультраправай Канфедэрацыі Кароны польскай. Яе, у прыватнасці, здзівіла, як падчас кампаніі Клімек разам з лідарам партыі Гжэгажам Браўнам дэмантаваў знак зоны чыстага транспарту. Важным для беларускі было і стаўленне кандыдатаў да замежнікаў і мігрантаў.

У першым туры яна прагаласавала за Аляксандру Оўцу, якая ў выніку атрымала 6,91%. Вікторыі спадабаліся яе прапановы па развіцці транспарту і веладарожак, а таксама ідэі, звязаныя з даступным жыллём для студэнтаў і арэндай.

— Я разумела, што яна, хутчэй за ўсё, не пройдзе ў другі тур. Але мне хацелася падтрымаць яе на будучыню, каб паказаць, што ёсць людзі, якім блізкія яе ідэі, — кажа Вікторыя.

«Тут людзі адчуваюць, што яны ўплываюць і вырашаюць»

У Беларусі мэраў увогуле не выбіраюць — кіраўнікоў гарадоў прызначаюць. Цяпер Вікторыя кажа, што ў Польшчы ёй падабаецца сама культура выбараў. Кандыдаты сустракаюцца з жыхарамі, удзельнічаюць у дэбатах, задаюць адно аднаму пытанні, а выбаршчыкі могуць знайсці шмат інфармацыі пра іх праграмы. 

— Хацелася б, каб у Беларусі калі-небудзь было гэтак жа, — кажа яна.

Выбары абмяркоўваюць і беларусы, з якімі размаўляе Вікторыя. Нават тыя, хто не можа галасаваць, цікавяцца кандыдатамі і сочаць за кампаніяй.

— Тут людзі адчуваюць, што яны ўплываюць і вырашаюць. Нават адным сваім голасам. Што гэта сапраўды важна, — кажа яна.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыВыбарыГалоўнаеКракаў

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Игорь Синяк

Беларус приехал из Польши на свидание с блогером Игорем Синяком. Они создали ароматы и захотели встретиться снова

MOST
29 верасня 2026, 15:45

32-летний беларус Никита стал участником шоу знакомств блогера Игоря Синяка «Сердце Ангела». Ради свидания он девять часов из Польши добирался с пересадками на поездах и автобусах, а о...

стоянка дальнобойщиков

«Типичные ночные бабочки — смеемся вместе». Как живут беларусские семьи, где муж или жена работает дальнобойщиком в Европе

MOST
29 верасня 2026, 12:34

У беларусок Натальи и Елены (имена изменены) в последние годы семейная жизнь разделена границей. Муж Натальи уже шестой год  работает в польской компании водителем-дальнобойщиком, а Елена два года...

развод в Польше

«Чужой человек в оболочке давно знакомого». Почему эмиграция рушит отношения и как семьи пробуют их сохранить

Партнёрскі матэрыял
29 верасня 2026, 10:47

Переезд в другую страну часто становится испытанием для отношений. Новая жизнь, неопределенность, финансовые трудности и необходимость начинать все с нуля могут усиливать напряжение между партнерами. MOST поговорил с...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты