Чацвер, 5 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове

Хрысціна Гараніна Хрысціна Гараніна
5 лістапада 2026, 16:48
Гісторыі
A A
Альберт Ежы Вяжбіцкі

Альберт Ежы Вяжбіцкі. Фота: Telegram-канал Польскія аповесці (t.me/albertbypl)

Можна 15 гадоў пражыць у Польшчы, добра размаўляць па-польску — і не здаць дзяржаўны моўны экзамен. Чаму так адбываецца, як працуе экзаменацыйная камісія і на чым кандыдаты губляюць балы, MOST распытаў Альберта Вяжбіцкага, які ўжо каля трох гадоў прымае экзамены па польскай мове.

Паляк Альберт Ежы Вяжбіцкі — магістр беларускай філалогіі. Больш за сем гадоў ён выкладае польскую мову замежнікам, а таксама працуе экскурсаводам. Прыкладна тры гады таму ён пачаў прымаць дзяржаўныя экзамены па польскай мове — звычайна два-тры разы на год.

Паводле яго слоў, каб стаць экзаменатарам, дастаткова мець досвед выкладання польскай мовы як замежнай, падаць рэзюмэ і прайсці сумоўе. Асобнага сертыфіката не патрабуюць. Аднак нават дасведчанаму выкладчыку даводзіцца асвойваць новыя навыкі.

— Настаўніцтва і экзаменатарства — гэта крыху розныя справы, — тлумачыць Альберт.

Замянілі на экзамене, бо здавала знаёмая

У цэнтры, дзе працуе Альберт, экзамен праходзіць два дні — у суботу і нядзелю. Спачатку экзаменатары рэгіструюць кандыдатаў, затым сочаць за выкананнем правіл у зале. У суботу пасля пісьмовых заданняў яны пачынаюць прымаць вусную частку экзамену, а ў нядзелю працягваюць. Пісьмовыя працы правяраюць пазней, на працягу наступных тыдняў.

— Нас заўсёды двое, і мы можам паміж сабой спрачацца, калі нешта не так. Мне яшчэ ніколі не даводзілася быць у адной камісіі з тым жа чалавекам, — расказвае суразмоўца.

Ацэнкі выстаўляюць паводле спецыяльных формаў з падрабязнымі крытэрыямі. Раскрываць усе нюансы гэтай сістэмы Альберт не можа.

Паводле правіл, экзаменатар павінен паведаміць, калі асабіста ведае чалавека, якога яму трэба ацэньваць. Аднойчы Альберта замянілі на час вуснага экзамену, бо сярод кандыдатаў была яго знаёмая.

«Навошта мне яшчэ дадаткова рыхтавацца?»

Паводле Альберта, адна з галоўных праблем — кандыдаты часта пераацэньваюць свае веды і не рыхтуюцца да фармату экзамену.

— Бываюць людзі, якія ідуць на экзамен і думаюць: «Я ж ведаю польскую мову, жыву тут ужо чатыры, шэсць, восем, нават 15 гадоў. Навошта мне яшчэ дадаткова рыхтавацца?» І з гэтым вельмі складана, бо часта яны сапраўды ведаюць мову. Я мог бы з імі гадзіну размаўляць ці нешта ў іх замовіць, калі яны працуюць у пэўнай галіне эканамічнай дзейнасці. Але на экзамене яны не гатовыя: не ведаюць, як апісаць здымак, не ўмеюць пабудаваць маналог ці дыялог. У пісьмовай частцы не могуць напісаць, напрыклад, эсэ, бо не пісалі яго з часоў сярэдняй школы і ўжо не памятаюць структуру, — расказвае Альберт.

Ён згадвае кандыдата, які хваляваўся і замест звязнага маналогу проста пералічваў асобныя словы. Тэма задання была пра здаровы лад жыцця, а адказ выглядаў прыкладна так: «Спорт, здаровае харчаванне, рух, шмат спаць».

Губляюць балы з-за колькасці слоў

Яшчэ адна распаўсюджаная памылка — невыкананне патрабаванняў да аб’ёму пісьмовай працы.

— Калі ў заданні напісана, што трэба напісаць 30 і 170 слоў, то столькі і трэба пісаць. Не мінімум і не максімум — менавіта столькі. Гэта вельмі важна, бо гэта фактычна бясплатныя балы, — тлумачыць экзаменатар.

Паводле Альберта, дапускаецца адхіленне ад зададзенага аб’ёму на 10% у абодва бакі. Калі ўкласціся ў гэтыя межы, можна атрымаць максімум балаў за аб’ём працы. Колькі менавіта — экзаменатар не раскрывае. Ён згадвае выпадкі, калі кандыдаты перавышалі патрэбны аб’ём прыкладна на 40% і праз гэта гублялі балы.

Чаму беларусам падабенства моў можа перашкаджаць

Паводле Альберта, беларусы, украінцы і іншыя кандыдаты, родная мова якіх —  са славянскай групы, часта пераацэньваюць свае веды польскай праз падабенства моў.

— Падабенства моў — не тое каб вораг, але, напэўна, не сябар. Яму нельга цалкам давяраць, — адзначае экзаменатар.

Альберт раіць больш чытаць і слухаць па-польску, а таксама запісваць «фальшывых сяброў перакладчыка» — словы, якія падобна гучаць на розных мовах, але маюць розныя значэнні.

Не варта баяцца пытанняў экзаменатара

Падчас вуснай часткі дадатковыя пытанні не абавязкова азначаюць, што кандыдат адказаў дрэнна. Часам экзаменатары проста хочуць нешта ўдакладніць або лепш ацаніць яго веды. Падчас размовы яны таксама робяць нататкі.

— Калі бачыце, што экзаменатары нешта сабе занатоўваюць, не пераймайцеся. Гэта не значыць, што вы робіце памылку ў кожным слове. Нататкі могуць быць і станоўчымі, — расказвае Альберт.

Гэтыя запісы дапамагаюць пасля абмеркаваць вынікі з другім экзаменатарам.

Добры адказ на вуснай частцы не гарантуе паспяховай здачы ўсяго экзамену. Альберт згадвае замежніцу, якая добра размаўляла па-польску і справілася з вуснай часткай, але пазней высветлілася, што яна не здала аўдзіраванне.

Альберт заклікае не баяцца камісіі.

— Не трэба ўспрымаць экзаменатараў як ворагаў. Мы таксама людзі, сустракаемся на вуліцы, ходзім у тую ж «Бядронку», — кажа ён.

Альберт сам здаваў экзамены па ўкраінскай і італьянскай мовах, таму разумее хваляванне кандыдатаў. Паводле яго, экзаменатары ставяцца да гэтага з разуменнем.

Як падрыхтавацца да экзамену

Перш за ўсё Альберт раіць разабрацца са структурай экзамену і выканаць два-тры пробныя экзаменацыйныя заданні, якія можна знайсці ў інтэрнэце. Таксама варта вывучыць афіцыйныя матэрыялы з патрабаваннямі да пісьмовай і вуснай частак.

Экзаменатар раіць не давяраць цалкам штучнаму інтэлекту ў пытаннях граматыкі. Паводле яго досведу, чат-бот можа прыдумляць правілы, таму, калі з ім кансультавацца, лепш прасіць у яго спасылкі на крыніцы і правяраць інфармацыю самастойна.

Ёсць у Альберта і асабістая парада, заснаваная на досведзе здачы моўных экзаменаў.

— Першая думка — найлепшая. Не вяртацца, не пераправяраць, не задумвацца: а раптам там нешта не так? Лепш пакінуць першы адказ. Але гэта мая асабістая парада. Ведаю, што ёсць людзі, якія хочуць усё праверыць тры разы. Калі ім гэта дапамагае — калі ласка, — кажа ён.

За дзень да экзамену Альберт раіць ужо нічога не вучыць, а адпачыць: можна нават пагуляць у PlayStation ці схадзіць у спартзалу. Галоўнае — добра выспацца, бо пісьмовая частка доўжыцца амаль чатыры гадзіны, а з улікам чакання вуснай у экзаменацыйным цэнтры можна правесці ўвесь дзень.

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПольская мова

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

квартира

«Был уверен, что все законно». Польская фирма отправила работника в Германию, а его оттуда выдворили из-за проблем с документами

MOST
5 лістапада 2026, 12:28

Гражданин Узбекистана Азамжон нашел в Facebook рекламу польской компании, которая предлагала иностранцам трудоустройство в Германии на основании польских документов. Мужчина заключил договор, получил справку A1 и отправился работать...

Мурал в Белостоке

«Найти свои корни — то же самое, что отрастить крылья». Польская художница с беларусскими корнями создала образ Подлясья

MOST
4 лістапада 2026, 15:24

На одном из жилых домов Белостока появился мурал: девушка в венке-короне, куда вплетены цветы, церкви и костелы, ратуша и деревянные дома. Образ жительницы с Подлясья создала местная художница...

польская виза студентам

Пока беларуска ждала студенческий ВНЖ в Польше, успела окончить университет. Чиновники пошли навстречу

MOST
4 лістапада 2026, 11:35

Нина (имя изменено) приехала в Польшу учиться в университете, а параллельно устроилась на работу в крупную компанию. Решила получить ВНЖ по работе, но не учла, что как раз...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты