Чацвер, 19 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Праблемы беларускай супольнасці ў Польшчы абмяркуюць у снежні падчас слуханняў па Беларусі з удзелам камісій Сейма і Сената

MOST MOST
19 лістапада 2026, 13:08
Навіны
A A
гражданство Польши

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Piotr Drabik from Poland, CC BY 2.0, via Wikimedia Commons

У снежні адбудуцца пашыраныя слуханні па Беларусі з удзелам камісій абедзвюх палат польскага парламента — Сейма і Сената. Іх арганізуе кіраўнік парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Гжэгаж Схетына. Слуханні будуць прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі і праблемам беларускай супольнасці ў Польшчы. Як паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай, слуханні абмяркоўваліся пасля сустрэчы дэмакратычный лідаркі з маршалкай Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блонскай.

Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі сітуацыя ў Беларусі, падтрымка палітвязняў, праблемы беларусаў у Польшчы і далейшае супрацоўніцтва з польскім парламентам. Асобна абмеркавалі санкцыйную палітыку, а таксама беларускае пытанне ў кантэксце перамоваў па Украіне.

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай пералічыла асноўныя праблемы беларусаў, якім надалі ўвагу падчас сустрэчы:

  • Доўгія тэрміны легалізацыі. Беларусы вымушаныя месяцамі, а часам і гадамі чакаць рашэнняў аб выдачы дазволаў на жыхарства. Гэта ўскладняе працаўладкаванне, падарожжы і планаванне жыцця.
  • Адмовы ў міжнароднай абароне. Абмеркавалі выпадкі адмоваў беларусам у прадастаўленні міжнароднай абароны, нягледзячы на рызыку палітычнага пераследу ў Беларусі.
  • Праблемы з банкаўскімі рахункамі. Беларусы сутыкаюцца з цяжкасцямі пры адкрыцці і абслугоўванні рахункаў, а таксама з дадатковымі праверкамі і абмежаваннямі.
  • Праязныя дакументы. Абмеркавалі неабходнасць павелічэння тэрміну дзеяння польскіх праязных дакументаў для замежнікаў, каб беларусам не даводзілася часта праходзіць складаныя працэдуры іх абнаўлення.
  • Праблемы беларускіх пенсіянераў. Асобна закранулі становішча беларусаў пенсійнага ўзросту, якія жывуць у Польшчы, у тым ліку пытанні атрымання пенсій, сацыяльнага забеспячэння і доступу да неабходнай дапамогі.

«Польшча стала другім домам для сотняў тысяч беларусаў. Мы вельмі ўдзячныя за падтрымку, якую атрымліваюць нашыя людзі. Але застаецца шмат праблем, якія трэба вырашаць. Я ўпэўненая, што гэтая сустрэча дапаможа нам прасунуцца ў іх вырашэнні», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Яна выказала ўдзячнасць Кідава-Блонскай за адкрытасць і гатоўнасць да супрацоўніцтва.

«Мы хочам, каб беларусы ў Польшчы адчувалі сябе ў бяспецы, маглі нармальна працаваць, вучыцца, будаваць сваё жыццё — і захоўваць сувязь з радзімай», — падкрэсліла Ціханоўская.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский проездной документ иностранца

В Польше планируют продлить упрощенный порядок выдачи беларусам проездного документа иностранца до 30 июня 2027 года

MOST
19 лістапада 2026, 10:16

Польша намерена продлить до 30 июня 2027 года упрощенный порядок выдачи беларусам проездного документа иностранца. Проект соответствующего постановления министерства внутренних дел и администрации включен в базу правительственного центра...

задержание

В Варшаве ограбили 25-летнюю беларуску. Оказалось, нападавшего подговорил ее бывший парень

MOST
19 лістапада 2026, 08:44

В Варшаве напали на 25-летнюю беларуску. Девушку ограбили, отобрав телефон и сумочку за 13 тыс. злотых. Следователи установили, что инициатором нападения стал ее бывший парень, 21-летний гражданин Украины,...

У Варшаве, Вільні і Познані адкрыюць бясплатныя кансультацыйныя пункты для беларусаў

У Варшаве, Вільні і Познані адкрыюць бясплатныя кансультацыйныя пункты для беларусаў

MOST
18 лістапада 2026, 18:08

У Варшаве, Вільні і Познані з’явяцца бясплатныя інфармацыйна-кансультацыйныя пункты для беларусаў замежжа. Адкрыццё першых запланавана да сярэдзіны снежня, паведаміла прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы. Мэта ініцыятывы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты