Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Вельмі каштоўныя для Лукашэнкі закладнікі». Што гаварылі пра Пачобута і Борыс на акцыі ў Беластоку

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
26 студзеня 2022, 07:58
Гісторыі
A A
Пачобут і Борыс

Акцыі ў падтрымку Борыс і Пачобута ў Беластоку ладзяць рэгулярна. Фота: Руслан Кулевіч

Лідарка палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут дзесяць месяцаў знаходзяцца ў зняволенні. 25 студзеня ў Беластоку прайшла чарговая акцыя ў іх падтрымку. Што казалі ўдзельнікі акцыі, чытайце ў матэрыяле MOST.

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут былі затрыманыя ў сакавіку 2021 года ў Гродне. Ім інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму. Па гэтым артыкуле ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. У заключэнні яны знаходзяцца 10 месяцаў (300 дзён).

Вельмі мала інфармацыі

Цягам ужо некалькіх месяцаў у апошняй дэкадзе акцыі падтрымкі для Пачобута і Борыс у Беластоку арганізоўваюць іх калегі з Саюза палякаў. Адна з арганізатарак — Марыя Цішкоўская, яна таксама прайшла турму ў Беларусі, але была вызвалена і вывезена ў Польшчу. Жанчына лічыць, што такія акцыі даюць магчымасць чарговы раз заявіць пра сваіх калег, якіх сёння трымаюць у закладніках у Беларусі.

— Нас вельмі турбуе, што нашы лідары працягваюць заставацца ў зняволенні. Ужо дзесяць месяцаў яны ў турме. Да нас даходзіць вельмі мала інфармацыі пра іх. Кожны месяц мы стараемся арганізоўваць акцыі. Робім, што можам. Гэта цяжка, бо яны нічога не зрабілі, каб зараз з іх так здзекаваліся. Я ведаю, у якіх умовах яны сядзяць, я там была. Анджэй и Анжаліка духам моцныя, але фізічна ўжо слабыя. Павінна быць нейкае выйсце з усёй гэтай сітуацыі. Хочацца верыць, што наступным разам нам не давядзецца арганізоўваць акцыю і яны выйдуць на волю.

Марыя Цішкоўская трымае ў руках партрэты Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута. Фота: Руслан Кулевіч.

Лісты ад Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута ў Беласток не прыходзяць. Інфармацыя аб затрыманых паступае ў Польшчу хіба ад родных і адвакатаў.

Каштоўныя закладнікі

Гродзенец Сяргей Верамеенка асабіста знаёмы з Борыс і Пачобутам. Ён сам уцёк з Беларусі ад пераследу. Мужчына лічыць сваім абавязкам выходзіць у падтрымку затрыманых у Беларусі лідараў Саюза палякаў.

— Пакуль буду мець здароўе, я буду прыходзіць на такія акцыі. Гэтыя людзі сядзяць за сваю польскасць, грамадзянскую пазіцыю, і яшчэ яны сядзяць за свой край. А іх край — гэта не толькі Польшча, але і Беларусь. Вялікая колькасць палякаў, якія жывуць у Беларусі, лічаць гэтую краіну сваёй. Гэта вельмі важна, таксама як беларусы, якія жывуць у Польшчы, успрымаюць гэтую краіну сваёй. Тут гэта нармальная сітуацыя, а ў Беларусі, на жаль, не.

Сяргей Верамеенка. Фота: Руслан Кулевіч

Сяргей не думае, што такія акцыі могуць наўпрост вырашыць пытанне вызвалення палітвязняў, але лічаць, што гэта можа дапамагчы дзейнічаць больш рашуча тым людзям, ад якіх гэта залежыць.

— Каб кіраўнікі еўрапейскіх краін ведалі, што ёсць людзі, якія выходзяць, якія стаміліся і не пагадзіліся. Гэта будзе штуршок. Анжаліка і Анджэй — гэта адны з тых знакавых людзей, грамадзян Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў закладніках. Яны вельмі каштоўныя для Лукашэнкі закладнікі, і я думаю, ён будзе прасіць за іх вельмі шмат. Таму іх зараз трымаюць і будуць трымаць да таго часу, пакуль рэжым не памяняецца.

Фота: Руслан Кулевіч
Фота: Руслан Кулевіч

 

Чытайце таксама

Маленькі праменьчык святла і аркуш свабоды. Як беларуская дыяспара пісала лісты палітвязням

Руслан Кулевіч
24 студзеня 2022, 08:03
палітвязні

«Напішы ліст палітвязням» — пад такім лозунгам 23 студзеня праходзіла чарговая акцыя беларускай дыяспары ў Беластоку. Больш за сорак лістоў...

Чытаць далейDetails

Амаль тысяча палітвязняў

Па стане на 25 студзеня 2022 года ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 995 чалавек (некаторыя зняволеныя яшчэ не прызнаныя палітычнымі). Блогеры, бізнесмены, актывісты штабоў кандыдатаў у прэзідэнты, пратэстоўцы знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, удалечыні ад родных і блізкіх, таму што не баяліся ажыццяўляць свае правы —  удзельнічаць у мірных сходах, выказваць сваё меркаванне і ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Большасць з гэтых людзей падвергліся палітычна матываванаму крымінальнаму пераследу ў сувязі з падзеямі, якія разгарнуліся падчас і пасля прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі.

Тэгі: ГалоўнаеРэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

врач

«Люди стесняются вызвать скорую». Беларуска работает дежурным врачом в Польше и выезжает на констатацию смерти

MOST
8 чэрвеня 2026, 18:58

Юлия работает врачом в Польше, в учреждении, которое оказывает помощь в ночное время, выходные и праздничные дни (NPL). К ней пациенты приходят, когда обычные поликлиники уже закрыты, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты