Серада, 24 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Чатыры спосабы захаваць беларускасць дзяцей, пакуль сям’я ў эміграцыі

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
2 верасня 2022, 09:45
Гісторыі
A A
дзяцей

Фота: Зоя Хруцкая

Многія дзеці беларусаў пайшлі не ў беларускія школы. Калі вы хацелі б, каб сыны і дочкі вывучалі беларускае, у якім бы месцы яны ні жылі, вам могуць быць карыснымі нашы парады.

Спосаб 1, сяброўскі

Новая мова лепш вучыцца ў новым моўным асяроддзі. Але і падтрымліваць сувязь з радзімай важна не толькі праз сваякоў, але і сяброў. Калі вам пашанцавала жыць у гарадах з вялікай беларускай дыяспарай, як, напрыклад, Беласток, то тут дакладна знойдуцца аднагодкі з Беларусі, з якімі будуць падобныя зацікаўленасці.

Можна пашукаць прыяцеляў сваім дзецям праз гарадскія чаты дыяспары, запытацца, чые дзеці такога ўзросту таксама падзяляюць захапленне футболам/гітарай/шахматамі. Куб жанчын Беластока ладзіць гульнятэкі для падлеткаў. Калі ў вашым населеным пункце пакуль такіх актыўнасцей няма, магчыма, іх маглі б арганізаваць вы.

Спосаб 2, адукацыйны

Беластоку пашанцавала: тут знайшліся арганізатары і для «Мова Нанова», і для гістарычнага клуба Beer&History, на які ўсё часцей бацькі прыводзяць дзяцей.

Канал «Мова Нанова» назапасіў шмат відэа як па граматыцы беларускай мовы, так і наогул пазнавальных ролікаў пра Беларусь і беларусаў. Можна, напрыклад, раз на тыдзень прысвяціць час на тое, каб сям’ёй паглядзець адзін-два запісы. Таксама шмат падобных відэа можна знайсці на канале Haroshak.by.

Спосаб 3, пазнавальны

Калі ваша дзіця з ахвотай чытае кнігі, то для вас ёсць варыянты прапанаваць як папяровую кнігу, так і электронны варыянт. Набыць беларускую папяровую кнігу ў Беластоку можна дзякуючы бібліятэцы Kamunikat — таксама тут бясплатна дасяжная вялікая колькасць беларускіх электронных кніг. Нямала важных кніг беларускіх аўтараў у электронным выглядзе можна знайсці і тут.

Спосаб 4, сістэмны

Калі вы хацелі б, каб дзіця атрымала сістэмны падыход у навучанні, ёсць прапанова. Першая беларуская анлайн-школа пад кіраўніцтвам Настассі Шпакоўскай запускае дадатковыя заняткі па школьнай праграме. Заняткі пачнуцца 24 верасня, праходзіць будуць у першай палове дня па суботах.

Дзіця можа наведваць адзін прадмет або некалькі. Прапануюць наступныя заняткі: беларуская мова, беларуская літаратура, гісторыя Беларусі, гісторыя беларускага мастацтва, урокі дабрыні з Маляванычам. Так як у беларускіх школах выкладаюць рускую мову і літаратуру, прапануюць і гэтыя прадметы — гэта можа быць актуальна для тых, хто плануе, што дзіця вернецца ў школу ў Беларусі, дзе гэтыя прадметы выкладаюць.

Дзеці будуць займацца ў адной з трох груп: малодшай, сярэдняй або старэйшай. Пакуль ідзе набор навучэнцаў, цана будзе залежыць ад колькасці вучняў, але арганізатары імкнуцца зрабіць заняткі максімальна даступнымі. Запісвацца можна праз нумар, які мы вышлем вам, калі звяжацеся з рэдакцыяй праз каментарыі ў нашым тэлеграм-канале, з дапамогай бота або па e-mail [email protected].

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

девушка

«Не хочу быть очередным трупом в их статистике». В Кракове мужчина пытался дотронуться до груди беларуски — та пошла в полицию

MOST
23 чэрвеня 2026, 19:59

Марина возвращалась домой в Кракове, где сейчас живет, когда неизвестный мужчина попытался дотронуться до ее груди. Случившееся напугало и разозлило беларуску, поэтому она пошла в полицию. Девушка рассказала...

кузница

«Хотели развернуть назад». У беларусов возникают проблемы на польской границе, если истек срок приглашения, по которому была открыта виза

MOST
22 чэрвеня 2026, 19:34

Ольга в прошлом году получила польскую визу сроком на два года. Основанием для ее выдачи стало приглашение, но оно было действительно только до апреля этого года. В Польшу...

рельефные стены

«Эта работа не совсем для девушки». Юристка из Беларуси строит в Польше бизнес на интерьерах с эффектом скалы

MOST
22 чэрвеня 2026, 17:50

Польские заказчики, которые впервые пишут Анастасии, часто обращаются к ней «как к пану» — в мужском роде. Хотя в Instagram компании есть ее фото, клиентам трудно представить себе,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты