Пятніца, 13 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларус стварыў пашпарт падарожніка па Польшчы. Ім змогуць карыстацца і імігранты, і палякі

MOST MOST
13 лістапада 2026, 13:56
Гісторыі
A A
пашпарт падарожніка па Польшчы

Фота з архіва Жэні

Замак у Мальбарку, Мазурскія азёры і саляная шахта «Вялічка». Гэтыя і іншыя мясціны — відавочныя і менш вядомыя — беларус Жэня (ён выкарыстоўвае такую форму імені) сабраў у пашпарце падарожніка па Польшчы. Наведаўшы лакацыю з буклета, турыст можа не толькі даведацца пра яе, але і прыклеіць на старонку адпаведную налепку. Так беларус вырашыў матываваць імігрантаў адкрываць для сябе новую краіну.

У Польшчы Жэня жыве ўжо год. Не так даўно ён атрымаў ВНЖ, але ведае, што многія, хто толькі праходзіць працэс легалізацыі, не могуць падарожнічаць за межы гэтай краіны. Ды й на падарожжы па Польшчы не ва ўсіх эмігрантаў хапае сіл і матывацыі. Так падчас удзелу ў адукацыйнай праграме для моладзі Miod Project Жэне і прыйшла ідэя стварыць пашпарт падарожніка.

Сам ён паспеў наведаць шэраг польскіх гарадоў. Пачынаў з Варшавы, Кракава, Уроцлава, Гданьска, Сопата, а паступова адкрываў для сабе і менш вядомыя.

— Я беларус, таму пабываў і ў Міньску-Мазавецкім. Вельмі цікававы горад, які мне нагадаў Нясвіж, адкуль я родам, — усміхаецца суразмоўца.

«Гэта было вялікім выпрабаваннем для мяне»

Спачатку беларус стварыў Instagram-старонку, прысвечаную падарожжам па Польшчы. Гэта было першым этапам яго праекта. Наступным этапам сталі афлайн-сустрэчы для беларусаў, украінцаў ды іншых эмігрантаў, якія цікавяцца падарожжамі і хацелі б знайсці сабе кампанію.

А затым Жэня стварыў пашпарт падарожніка. Ад з’яўлення ідэі да друку спатрэбілася каля трох месяцаў.

Усяго ў буклеце сабраная інфармацыя пра 25 лакацый — гарадоў і мястэчак. Каля кожнай — кароткае апісанне, рэкамендацыі, што трэба наведаць і на што звярнуць увагу, QR-код са спасылкай на афіцыйны турыстычны партал, а таксама месца для налепкі — ёй падарожнік адзначае, што наведаў лакацыю.

У Польшчы ўжо ёсць падобныя праекты. Але Жэня кажа, што часцей такія пашпарты падарожнікаў разлічаныя на адзін рэгіён або на адно ваяводства. Яго ж варыянт пакрывае ўсе ваяводствы краіны. У спісе і гарады, і прыродныя мясціны.

Свой пашпарт падарожніка Жэня зрабіў на польскай мове, каб ім змаглі карыстацца ўсе падарожнікі.

Пасля таго як праца над зместам пашпарта была скончаная, Жэня пачаў займацца афармленнем.

— Гэта было вялікім выпрабаваннем для мяне. У праекта было невялікае фінансаванне, таму і дызайн, і пошук інфармацыі для падарожжаў рабіў асабіста.

«Запушчу збор сродкаў на стварэнне новых асобнікаў»

Першая партыя пашпартоў будзе рэалізавана накладам 100 асобнікаў. Атрымаць бясплатны экзэмпляр зможа кожны жадаючы, калі паспее запоўніць анкету на Instagram-старонцы праекта.

Жэня адзначае, што літаральна праз некалькі дзён пасля анонса пашпарта, яму даслалі некалькі дзясяткаў анкет. Беларус лічыць гэта вельмі добрым пачаткам.

— Калі я ствараў пашпарт, то разумеў, што ім змогуць карыстацца не толькі мігранты, але і палякі. Калі ў будучыні ў аўдыторыі будзе жаданне падтрымаць праект, то я буду толькі рады: запушчу збор сродкаў, накіраваны на стварэнне новых асобнікаў, — кажа ён.

Зараз у планах беларуса правесці афлайн-сустрэчу, якая адбудзецца напрыканцы лістапада ў Варшаве. На івэнт запрашаюць усіх аматараў падарожжаў — там жа ўручаць і першыя асобнікі пашпартоў.

— На афлайн-сустрэчы пачнём задумвацца пра першыя супольныя падарожжы. Калі супольнасць сапраўды створыцца, гэта будзе вельмі добрай будучыняй для майго праекта, — дадае Жэня.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеТурызм

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

магазин

«Приходила домой — и больше ничего не хотелось». Беларуска устроилась в польский магазин, где была единственной иностранкой в коллективе

Партнёрскі матэрыял
13 лістапада 2026, 15:01

Когда-то Ольга смеялась с коллегами: если начнут закрывать банковские отделения, им придется идти работать на кассы в «Евроопт». Тогда это была шутка: беларуска была уверена, что с ней...

собеседование на кару поляка

Беларусы придумали сервис, который помогает готовиться к собеседованию на карту поляка и сталы побыт

MOST
13 лістапада 2026, 11:14

Дарья и Владимир, пара из Беларуси, придумали сервис, который помогает готовиться к собеседованию на карту поляка и сталы побыт по корням. Проект начался с того, что они сами...

обед

После декрета беларуска не смогла найти работу в Польше и дала объявление в Threads. Теперь у нее свое дело — готовит клиентам домашние обеды

MOST
12 лістапада 2026, 17:15

Алина (имя изменено) приезжает в квартиры к незнакомым людям и готовит для них обеды. После декрета девушка не могла найти работу в Польше — и в качестве эксперимента...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты