Пятніца, 13 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Русский мир» у гродзенскім «Фестывальным». Хто такі Эдгар Рэц — кіраўнік культурнага цэнтра ў Гродне

MOST MOST
14 верасня 2022, 15:27
Гісторыі
A A
Рэц

Эдгар Рэц. Фота: edgar.rets / Instagram

У студзені 2022 года змянілася кіраўніцтва гродзенскага культурнага цэнтра «Фестывальны». Новы ягоны кіраўнік Эдгар Рэц — асоба, вельмі цесна звязаная з працэсамі гібрыднага распаўсюду «русского мира» ў Беларусі.

Працоўны шлях

Эдгар Рэц — грамадзянін Расіі, які да свайго прызначэння ў «Фестывальны» працаваў у даччыных кампаніях буйных расійскіх карпарацый, у тым ліку «дочак» «Газпрома» і «Альфа Групп». Свой працоўны шлях ён апісаў на сваёй старонцы ў LinkedIn.

Скрыншот: LinkedIn

Але гэта — далёка не самае важнае. Эдгар Рэц адначасова з працай у «Фестывальным» ёсць прадстаўніком у Беларусі расійскай арганізацыі «Ассоциация предпринимателей Союзного государства». Яна ўзнікла ў 2016 годзе, і з 2017 года да верасня 2021-га ёй кіраваў Генадзь Янкевіч, які, паводле дадзеных старонкі «Міратворац», з’яўляецца супрацоўнікам ГРУ Генштаба Расіі.

Скрыншот: myrotvorets.center

У красавіку 2022 года ў размове Эдгара Рэца з журналістам «Гродзенскай праўды» было згадана, што ён з сям’ёй пераехаў у Беларусь шэсць гадоў таму, то бок у 2016-м. Паводле яго сацсетак, ён у гэты час браў удзел у розных мерапрыемствах існуючых у Беларусі структур «Россотрудничества». Напрыклад, у 2019 годзе ён удзельнічаў у так званай «канферэнцыі суайчыннікаў», якую арганізоўваў «Дом Масквы» ў Мінску.

Скрыншот: Эдгар Рец / VK

 

«Россотрудничество» (поўная назва — «Федеральное агентство по делам Содружества Независимых Государств, соотечественников, проживающих за рубежом, и по международному гуманитарному сотрудничеству») ёсць расійскай дзяржаўнай установай, падпарадкаванай міністэрству замежных спраў Расіі. Пачынаючы з 21 ліпеня 2022 года «Россотрудничество» знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза з наступнай фармулёўкай: «Гэта галоўнае дзяржаўнае ведамства, якое праецыруе мяккую сілу і гібрыдны ўплыў Крамля, у тым ліку прасоўванне так званай канцэпцыі “Русского мира”. На працягу многіх гадоў ён дзейнічае як парасонавая арганізацыя для сеткі расійскіх суайчыннікаў і агентаў уплыву, фінансуе розныя праекты публічнай дыпламатыі і прапаганды, кансалідуючы дзейнасць прарасійскіх гульцоў і распаўсюджваючы наратывы Крамля».

«Русский мир» у «Фестывальным»

Пасля прызначэння Эдгара Рэца ў гродзенскі цэнтр «Фестывальны» арганізатарамі імпрэз цэнтра ўсё часцей сталі з’яўляцца тыя ж згаданыя вышэй структуры «Россотрудничества».

Па-першае, у чэрвені 2022 года прадстаўніцтва «Россотрудничества» ў Беларусі ды гродзенскае аддзяленне ўстановы «Русское общество» правялі ў «Фестывальным» квэст для дзяцей па гісторыі і геаграфіі Беларусі і Расіі.

Па-другое, у ліпені 2022 года ў цэнтры «Фестывальны» адбылося ўзнагароджанне медалямі Расіі «за любоў і вернасць». Дата ўзнагароджання звязаная з афіцыйным расійскім святам «Дзень сям’і, любві і вернасці», якое адзначаецца 8 ліпеня. Паводле палажэння аб гэтым медалю, выбар асобаў для ўзнагароджання здзяйсняюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы Расіі за мяжой і «Россотрудничество».

Скрыншот: Эдгар Рец / VK

Раней жыхарам Беларусі такія медалі ўручаліся толькі ў Гомельскай вобласці ў «Расійскім цэнтры навукі і культуры», створаным «Россотрудничеством» пры падтрымцы расійскай амбасады.

Такім чынам, гродзенскі цэнтр «Фестывальны» апынуўся прыраўнаваным да структур «Россотрудничества», якое, нагадваем, падпарадкоўваецца расійскаму МЗС. Пры гэтым згаданая культурная ўстанова ёсць філіялам Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, дзяржаўнай установы Беларусі, а значыць, павінна быць арыентаванай на падтрымку ды папулярызацыю беларускай культуры, а не на распаўсюджанне ўплыву краіны-агрэсара.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

карьера в Польше

«Каждая третья примерка проходит со слезами». Модельер из Беларуси начала карьеру с нуля в Польше

MOST
12 сакавіка 2026, 18:52

На рабочий стол Алины (имя изменено) попадают и вещи премиальных брендов, которые надо подогнать по фигуре клиента, и обычные заказы на пошив одежды, и даже ростовые куклы —...

Сима

Помните бездомную собаку, которая перебежала из Беларуси в Польшу по замерзшей реке? Ей нашли хозяйку в Германии

MOST
12 сакавіка 2026, 14:34

У Симы уже есть паспорт, а скоро будет и дом. Беларуска, которая живет в Германии, узнала из интернета историю собаки, которая сама прибежала из Беларуси в Польшу по...

натарыус у Польшчы

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса. Бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс

MOST
12 сакавіка 2026, 12:43

Алесь Ляўчук звярнуўся ў Беластоку да натарыуса, каб аформіць дакументы. Усё павінна было заняць тыдзень, але выніку беларус так і не атрымаў. Натарыус адмовіўся з ім супрацоўнічаць, растлумачыўшы...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты